Арсеньнева Натальля, Між берагамі

Між берагамі

Выбар паэзіі 1920-1970

Арсеньнева Натальля

Наталля АРСЕННЕВА (КУШАЛЬ) (20.9.1903, Баку - 25.7.1997, ЗША), беларуская паэтка, перакладчыца, драматург. У час 1-ай сусветнай вайны (1914) сям'я Арсенневых жыла ў бежанстве ў Яраслаўлі, дзе будучая паэтка напісала свой першы верш на рускай мове. У 1920 сям'я вярнулася ў Вільню, там Наталля Арсеннева скончыла Віленскую беларускую гімназію, паступіла ва універсітэт. На яе паэтычныя здольнасці звярнуў увагу М. Гарэцкі. У 1922 Наталля ... Болей »


Жмінько Кастусь, Між Вамі...

Між Вамі...

Вершы

Жмінько Кастусь

Імя аўтара (жыве ў Брэсце) вядомае з 70-х гадоў па шматлікіх публікацыях у перыёдыцы. Сціплы і Самакрытычны, ён наважыўся сабраць вершы ў асобную кніжку толькі цяпер. Яго творы нягучныя, але глыбокія і сардэчныя, пранізаныя любоўю да роднай зямлі, спагадаю да чалавека. Болей »


Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Між тых палёў...

Між тых палёў... = Śród takich pól...

Пра зямлю, што натхняла Міцкевіча

Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,—ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга... Болей »


Арлоў Уладзімер, Міласць князя Гераніма

Міласць князя Гераніма

Аповесці. Апавяданні.

Арлоў Уладзімер

У кнігу ўвайшлі тры аповесці і шэраг апавяданняў на гістарычную тэму, у якіх раскрываюцца многія старонкі мінулага роднага краю, паўстаюць вобразы яго выдатных дзеячаў — Міколы Гусоўскага («Час чумы»), філосафа Казіміра Лышчынскага («Місія папскага нунцыя»), аднаго з правадыроў вядомага Крычаўскага паўстання Івана Карпача («Міласць князя Гераніма») і іншых. Болей »


Мінск на старых паштоўках

Мінск на старых паштоўках

(канец ХІХ - пачатак ХХ ст.)

Каб больш яскрава ўявіць, як вырас, змяніўся Мінск, трэба азірнуцца назад. Але як жа сучаснаму пакаленню мінчан заглянуць у мінулае свайго горада? Пра многае могуць расказаць даследаванні археолагаў, экспанаты музеяў, мемуарныя запісы і ўспаміны старажылаў, старыя гравюры і малюнкі мастакоў. Некаторае ўяўленне пра архітэктуру мінулага даюць будынкі, што захаваліся з тых часоў на плошчы Свабоды, на вуліцах Бакуніна, Герцэна, Астроўскага,... Болей »


Мінск незнаёмы 1920-1940

Мінск незнаёмы 1920-1940

Не аднойчы мянялася аблічча Мінска за яго амаль тысячагадовую гісторыю, але, напэуна. найболып моцна — за апошнія шэсць дзесяцігоддзяў. У гэты час ушчэнт разбураная і паўстаўшая з попелу сталіца Беларусі шмат у чым страціла свой гістарычны твар. Што ж рабіць тым, хто сёння прагне акунуцца ў былое? Патрэбен добры праваднік кожнаму. хто жадае няспешна прайсціся па вузкіх вуліцах старога горада, «каб адшукаць сляды дауно мінулых дзён», заб... Болей »


Мележ Іван, Мінскі напрамак, Том першы

Мінскі напрамак

Раман у двух тамах

Мележ Іван

Адтуль, дзе кіпеў бой, пачалі насіць раненых. Ix было многа. Аднаго раненага танкісты Аляксея затрымалі i акружылі. Шырокая галава яго была перавязана бінтамі, над якімі кустом тырчалі русыя валасы, правы рукаў злінялай гімнасцёркі быў разадраны i падрэзаны, a забінтаваная рука вісела на марлевай касыначцы. На твары цямнелі палосы перамешанага з гразёй поту. Болей »


Варабей Лідзія, Раманюк Люба, Мір нам патрэбен

Мір нам патрэбен

Хрэстаматыя для VI класа

Варабей Лідзія, Раманюк Люба

Wypisy dla klas VI szkół z białoruskim językiem nauczania Болей »


Масляніцына Ірына, Млын на сямі колах

Млын на сямі колах

Беларускія народныя легенды і паданні

Масляніцына Ірына

У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь была зусім яшчэ дзяўчо i доўга плакала ca страху. Бацька не супакойваў. Стары вяшчун, ён сам адчуваў набліжэнне чагосьці нядобрага. Усю ноч... Болей »


Булыка А. М.,  Жураўскі А. I., Свяжынскі У. М., Мова выданняў Францыска Скарыны

Мова выданняў Францыска Скарыны

Булыка А. М., Жураўскі А. I., Свяжынскі У. М.

Праца прысвечана 500-годдзю з дня нараджэння Ф. Скарыны. У ёй даецца агульная характарыстыка беларускай літаратурна-пісьмовай мовы эпохі Скарыны. У выніку вывучэння непасрэдна па арыгіналах пражскіх кніг Скарыны паказаны арфаграфічныя і фанетычныя асаблівасці гэтых выданняў, выяўлены суадносіны царкоўнаславянскіх, беларускіх і заходнеславянскіх элементаў у сістэме назоўнікау, прыметнікаў, лічэбнікаў, дзеясловаў. Асобны раздзел прысвечан... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95]   Наступная   Апошняя