Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім, Кніга першая

Каласы пад сярпом тваім

Раман у дзвюх кнігах

Караткевіч Уладзімір

«Груша цьвіла апошні год». Гэты незабыўны сказ уводзіць нас у незабыўны сьвет раману ў двух кнігах Уладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім». Раман прысьвечаны падзеям напярэдадні паўстаньня 1863-1864 гадоў у Беларусі. А першая кніга распавядае нам пра «выйсце крыніц» якія выліліся ў раку гневу і змаганьня за незалежнасьць Беларусі. Нягледзячы на літаратурнасьць раману, чытаючы адчуваецца натуральнасьць падзеяў. Кожны бачыць ... Болей »


Адамовіч Славамір, Кальварыйскія клёны

Кальварыйскія клёны

вершы

Адамовіч Славамір

Першая, яшчэ савецкая кніжка Славаміра Адамовіча «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Як піша ў кароценькай прадмове-эпіграфе да свайго зборніка сам Славамір Адамовіч «Богам у маёй душы была і застаецца Маці-прырода, яе невычарпальны дух. Адно ёсць імкненне — са смецця і друзу чалавечых адно-с... Болей »


Белы Аляксей Ільіч, Каляровыя сны

Каляровыя сны

Вершы

Белы Аляксей Ільіч

Алаксей Белы — прафесійны журналіст. Зараз — галоўны рэдактар рэгіянальнай газеты "Шаг", якая выдаецца ў Баранавічах. Вершы піша даўно. Выдаў два паэтычных зборніка: "Тридцать второе августа" (1994 г.) і "Невольничьи песни" (1997 г.). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу аднаго верша, прысвечанага Паўлюку Багрыму. Болей »


Брава Алена, Каменданцкі час для ластавак

Каменданцкі час для ластавак

Аповесці, апавяданні.

Брава Алена

У першую кнігу прозы Алены Брава ўвайшлі аповесці "Каменданцкі час для ластавак", "Імя Ценю - Святло" і апавяданні. Алену Брава цікавяць псіхалагічныя і філасофскія аспекты асобы чалавека, узятага на злом. Яе героі ўвесь час аказваюцца ў лёсавызначальных сітуацыях або проста жывуць у палоне ўласных фантазій. Яны пакутуюць ад фальшу ды недасканаласці сучаснага жыцця, імкнуцца да адвечных каштоўнасцяў - Любові і Свабоды. Болей »


Аксак Валянціна, Капліца

Капліца

Вершы

Аксак Валянціна

Аматарам беларускай паэзіі ўжо знаёмая творчасць Валянціны Аксак па першым яе зборніку «Цвінтар». У новай кнізе паэтка заглыбляецца ў раней пазначаныя тэмы і вобразы, якія вядуць чытача да хрысціянскай ціхай малітвы, да касмічнай прыўзнятасці над дробязнасцю быцця ў прадчуванні непазбежнага лёсу. Матывы эстэтыкі розных культур у вершах Валянціны Аксак гарманічна спалучаюцца ў складаную мелодыю тонкай жаночай душы, якая, страціўшы юны ра... Болей »


Быкаў Васіль, Кар'ер

Кар'ер

Раман

Быкаў Васіль

Раман “Кар’ер” – адносіцца да “новага” Быкава, не ян як і раней піша пра вайну толькі ўжо больш адкрыта дазваляе сабе асуджаць жахлівыя жарнавы таталітарызму ў якіх перамолваюцца лёсы тысячаў людзей. У рамане «Кар'ер» вайна паказваецца з пункту гледжання былога камандзіра Чырвонай Арміі Паўла Агеева. Герой рамана едзе ў тыя мясціны, дзе калісьці яго расстрэльвалі, а ён застаўся жывым у яме сярод мёртвых. Камандзір хоча знайсці адказ на ... Болей »


Пецюкевіч Мар'ян, Кара за службу народу

Кара за службу народу

Абразкі ссыльнага жыцця

Пецюкевіч Мар'ян

Зь вёскі на Браслаўшчыне празь Сібір у Польшчу — так у вялікім скарачэньні можна прадставіць жыцьцёвы шлях Мар’яна Пецюкевіча, беларускага дзеяча і этногафа, сібірскія ўспаміны якога ўпершыню прапануюцца чытачам. Аўтар пісаў гэтыя ўспміны ў 70-я і 80-я гадах ХХ ст. у Польшчы, жывучы і працуючы ў Торуні. Аддаленасьць ад роднай Беларусі, пражываньне сярод палякаў не прычынілася да страты беларускай сьвядомасьці. Наадварот, Мар’ян Пецюкеві... Болей »


Чыркун А. М., Карагод

Карагод

Песні для дзяцей

Чыркун А. М.

Беларускі кампазітар Алег Міхайлавіч Чыркуп працуе ў розных жанрах. Ён аўтар аперэты «Калі заспявае певень», дзіцячых опер, кантаты, сімфанічных паэм, камерна-інструментальнай і вакальнай музыкі. Але галоўнай сферай творчасці кампазітара з'яўляюцца песні, змест якіх ахоплівае шырокае кола тэм і вобразаў. Менавіта песні, якія адзначаюцца меладыйнай прыгажосцю, давернасцю і сардэчнасцю, прынеслі кампазітару вядомасць. Болей »


Ластоўскі Вацлаў (ВЛАСТ), Кароткая гісторыя Беларусі, Факсімільнае выданне

Кароткая гісторыя Беларусі

З 40 рысункамі

Ластоўскі Вацлаў (ВЛАСТ)

„Кароткая гісторьія Беларусі" — гэта першае папулярнае перавыданне кнігі, напісанай беларусам і для беларусаў, якая была надрукавана ў 1910 годзе ў Вільні. Яе аўтар, Вацлаў Ластоўскі, з'яўляўся гісторыкам і пісьменнікам, грамадскім і палітычным дзеячам. Ён быў у ліку ініцыятараў нацыянальнага і культурнага адраджэння сваёй рэспублікі ў пачатку XX ст. Аднак гэтага неардынарнага, вельмі цікавага і перакананага чалавека напаткаў, на жаль, ... Болей »


Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Кароткі агляд гісторыі Беларусі

Для беларускіх дапаўняльных школаў

Перадрук з выдання "Беларуская школа" Кліўленд - Нью Йорк, 1968 У даўнія часы Беларусь выглядала інакш, як цяпер. тады ўвесь наш край быў пакрыты густымі спрадвечнымі лясамі. Гэтых лясоў ніхто ніколі не сек. Дрэвы расьлі сотні гадоў і самі валіліся на зямлю ў часе буры. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97]   Наступная   Апошняя