Юхо Язэп, За вольнасць нашу і вашу

За вольнасць нашу і вашу

Тадэвуш Касцюшка

Юхо Язэп

У папулярнай форме апавядаецца пра нашага земляка Т.Касцюшку, выдатнага палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай, кіраўніка нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 г., удзельніка вайны пазночна-амерыканскіх калоній супраць англійскага ўладарніцтва, чалавека, які быў у цэнтры палітычных падзей таго часу ў краінах Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »


Іпатава Вольга, За морам Хвалынскім

За морам Хвалынскім

Аповесці i апавяданні

Іпатава Вольга

Вострасюжэтная аповесць вядомай пісьменніцы Вольгі Іпатавай «За морам Хвалынскім» напісана на гістарычным матэрыяле старажытнай Полаччыны. Малады палачанін Алекса, налюбіўшы прыгажуню Бярозу, накіроўваецца ў пошуках звезенай каханай за трыдзевяць зямель, за мора Хвалынскае. Яшчэ пра адзін трагічны, ужо жаночы лес, княгіні Лізаветы Астрожскай, расказана ў аповесці «Чорная княгіня». Сярод герояў аповесці Сымон Будны, Васіль Астрожскі i ін... Болей »


Мележ Іван, Завеі, снежань

Завеі, снежань

Раман з “Палескай хронікі”

Мележ Іван

“Завеі, снежань” – трэці раман з “Палескай хронікі” Івана Мележа. Пра «Палескую хроніку» I. Мележа, пра не толькі ягоную, але i ўсёй нашае прозы Галоўную кнігу, пра гэты «найвышэйшы ўзор усей беларускай пасляваеннай прозы» (Б. Макмілін), пра гэтую адну з самых «высокіх i сонечных вяршынь беларускай савецкай літаратуры» (П. Панчанка) ужо напісана, бадай, як ні пра які іншы наш раман. Людзі, чуйныя да Праўды i Прыгажосці, яшчэ ў рукапice... Болей »


Мележ Іван, Завеі, снежань...  Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Завеі, снежань... Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Мележ Іван

Я хацеў бы пачаць з таго, што «настаўнік» для мяне — вельмі светлае слова. Яно выклікае самыя дарагія сэрцу ўспаміны. Як бы набліжае далёкую, ясную пару — дзяцінства, юнацтва, школу. Калі я думаю пра маіх школьных настаўнікаў, я ўспамінаю раней за ўсё першага настаўніка. Першую настаўніцу, вобраз якой усё жыццё не знікае з памяці. Успамін пра яе хвалюе мяне і цяпер. Першая мая настаўніца — Праскоўя Андрэеўна Дашко. Яна нарадзілася ў гор... Болей »


Гілевіч Ніл, Загадкі

Загадкі

Гілевіч Ніл

Зага́дка — фальклорная мініяцюра, якая ў форме пытання падае іншасказальнае вобразнае апісанне пэўных прадметаў ці з'яў. Іншасказальнасць у загадцы звычайна ствараецца з дапамогай розных тропаў: метафар, увасабленняў, метанімій, алегорый, параўнанняў і інш. (Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. — Яйка; Кругленькае, чорненькае, да неба дакінеш. — Вока). Загадкі развіваюць назіральнасць, лагічнае мысленне, вобразнае ўяўленне, кемлівас... Болей »


Яновіч Сакрат, Загоны

Загоны

Яновіч Сакрат

Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у я... Болей »


Ткачоў М. А., Замкі і людзі

Замкі і людзі

Ткачоў М. А.

У сярэднія вякі Беларусь называлі «краінай замкаў». Праз кожныя 20— 30 км стаялі ўмацаваныя гарады і мястэчкі, пад абарону якіх у гадзіну трывогі збіралася гаваколыіае насельніцтва. У кожным феадальным горадзе і мястэчку існавалі тады арсеналы, былі вопіскія апалчэнні. Гісторыі ваеннай справы прыі:?:тнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. і прысвечана кніга. Разлічана тіа ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Болей »


Лукша Міра, Замова

Замова

Лукша Міра

Зборнік вершаў Міры Лукшы «Замова» - гэта, па сутнасці, першыя складанка вершаў пісьменніцы, якая больш вядомая чытачу як празаік. Кожны верш – асобнае назіранне, філасофскія разважанні пра жыццё, быт і побыт. Некаторыя вершы закрытыя ў трох-чатырох радках, але нясуць у сабе шмат інфармацыі, пачуццяў, эмоцыяў. Па жыцці Міра пазітыўна настаўлены да жыцця чалавек, які у кожным здарэнні шукае знаку ад усявышняга. Яна перакананая, што нічог... Болей »


Брыль Янка, Запаветнае

Запаветнае

Выбраныя творы

Брыль Янка

У аднатомнік увайшлі найбольш значныя творы народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыл я розных жанраў—аповесці, апавяданні, мініяцюры, эсэ, напісаныя за паўстагоддзя літаратурнай дзейнасці. Гэта — дзесяты том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Бічэль-Загнетава Данута, Запалянкі

Запалянкі

паэмы, вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Аматары паэзіі добра ведаюць Дануту Бічэль-Загнетаву па яе ранейшых кніжках, па публікацыях яе твораў у перыядычным дру ку. У гэтай кніжцы сабраны новыя паэмы і вершы паэтэсы. Сардэч насць, шчырая, даверлівая інтанацыя, эмацыянальная напоўненасць, змястоўнасць — такія рысы ўласцівы паээіі Д. Бічэль-Загнетавай. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95]   Наступная   Апошняя