Мележ Іван, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Мележ Іван

У аднатомнік народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ўключаны выдатнейшы раман «Людзі на балоце», першы з цыклу «Палеская хроніка», лепшыя апавяданні, старонкі з «Дзённіка» і з «Запісных кніжак», а таксама шэраг літаратурна-публіцыстычных артыкулаў і лістоў, у якіх найбольш дакладна выяўлена эстэтычная пазіцыя пісьменніка Гэта — семнаццатая кніга серыі «Беларускі кнігазбор». Болей »


Карпюк Аляксей, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »


Жылка Уладзімір, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Жылка Уладзімір

Уладзімір Жылка (1900-1933) — адметная постаць у пантэоне выдатных дзеячаў бепарускай культуры. Паэт, крытык, перакладчык, ён плённа ўзгадоўваў на беларускай глебе парасткі еўрапейскіх пітаратурных традыцый. Адным з першых трапіўшы пад бапьшавіцкія рэпрэсіі 1930-х гг., ён не паспеў вывесці пад купал велічны Храм Хараства, будаванне якога распачаў М. Багдановіч. Апрача паэтычных твораў, што сталі ўжо хрэстаматыйнымі, у аднатомнік увайшлі... Болей »


Дастаеўскі Фёдар, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Дастаеўскі Фёдар

Проза Фёдара Дастаеўскага ў Беларусі заўсёды выклікала да сябе цікавасць і чытача, і творцаў. Пра свае «неарыгінальныя» літаратурныя сімпатыі да творчасці Ф. Дастаеўскага і Л. Талстога гаварылі неаднаразова Якуб Колас, Кузьма Чорны, Іван Мележ, Васіль Быкаў. Глыбокі аналіз псіхалогіі кожнага, нават «эпізадычнага» персанажа, спагадлівая ўвага да «прыніжаных і зняважаных», бязлітаснае выкрыццё антыгуманістычных грамадскіх устояў і заганны... Болей »


Караткевіч Уладзімір, Выбраныя творы ў 2 тамах

Выбраныя творы ў 2 тамах

Хрыстос прызямліўся ў Гародні (Евангелле ад Іуды)

Караткевіч Уладзімір

Другі том складае гісторыка-псіхалагічны раман-прытча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Гэта гістарычныя старонкі пра тыя далёкія, змрочныя часы, калі наш народ знаходзіўся пад прыгнётам царквы і феадалаў. Твор поўны горкай іроніі, неверагодных прыгод, гратэскава-гумарыстычных, трагічных, вясёлых і іншых сітуацый. Болей »


Караткевіч Уладзімір, Выбраныя творы ў 2 тамах

Выбраныя творы ў 2 тамах

Апавяданні, аповесці

Караткевіч Уладзімір

Першы том вядомага беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча складаюць лепшыя апавяданні на сучасныя тэмы, аповесці "Лісце каштанаў" і "Чазенія". Аповесць "Лісце каштанаў" - аб жыцці і прыгодах падлеткаў у гады Другой Сусветнай вайны; "Чазенія" - паэтычны расказ аб нязведаных абшарах, аб дзіўных выпадках, аб сіле дружбы, кахання, вернасці. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том 1 Вершы 1929-1977

Грахоўскі Сяргей

Бо як бы ні гаварыў паэт сам пра сябе і нават як бы ні хвалілі або ні лаялі яго крытыкі, ён уваходзіць у памяць, у пачуцці людскія творамі — няхай некалькімі вершамі, няхай адной песняй, нават адным радком, калі гэта ўласнае, вынашанае, выбалелае, запаветнае — вось яго пашпарт і візітная картка, па якой мы пазнаём аблічча аўтара, яго манеру, стыль, адметнасць слова, засведчанага ўласным лёсам. Болей »


Грахоўскі Сяргей, Выбраныя творы ў двух тамах

Выбраныя творы ў двух тамах

Том ІІ. Апавяданні і аповесць

Грахоўскі Сяргей

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка». Болей »


Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 2

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У другі том увайшлі аповесці "Альпійская балада”, "Абеліск", "Сцюжа", "Аблава". У аснову твораў пакладзены суровый падзеі перадваеннага часу, Вялікай Айчыннай вайны i гадоў сталінскіх рэпрэсій Болей »


Быкаў Васіль, Выбраныя творы ў двух тамах, Том 1

Выбраныя творы ў двух тамах

Быкаў Васіль

У першы том увайшлі аповесці "Пастка", "Круглянскі мост", "Знак бяды" i апавяданне "На Чорных лядах". У аснову твораў пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96]   Наступная   Апошняя