Лазука Б. А., Беларускае барока

Беларускае барока

Гісторыка-тэарэтычныя праблемы стылю

Лазука Б. А.

Аўтар аналізуе шляхі развіцця мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст., разглядае гістарыяграфію стылю барока, умовы яго фарміравання. Значнае месца адведзена аналізу асноўных тэндэнцый стылю. Даследуецца паэтыка беларускага барока. Для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва. Болей »


Трусаў Алег, Беларускае кафлярства

Беларускае кафлярства

Трусаў Алег

Кафлі – элементы печаў, якія з’яўляюцца адной з найбольш частых знаходак падчас археалагічных раскопак, даюць магчымасць прасачыць не толькі мастацкія здольнасці рамесніка, але і ўвесь тэхналагічны працэс іх вырабу, змены ў рамесных майстэрнях. Тут таксама бачныя уплывы іншых культур на мастацтва беларускага кафлярства. У кнізе знойдзем малюнкі і здымкі аздобных кафляў, віды печаў, рэшткі кафлырскіх майстэрняў. З ходам часу такое рамя... Болей »


Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

Беларускае літаратурнае аб'яднанне Белавежа

1958-2003 гг. у фатаграфіі

Літаратурнае аб'яднанне "Белавежа" (сёння фактычна саюз беларускіх пісьменнікаў Польшчы), пакліканае да жыцця 8 чэрвеня 1958 года ў Беластоку - з ініцыятывы Георгія Валкавыцкага, выпускніка Літаратурнага інстытута ў Маскве, тадышняга галоўнага рэдактара тыднёвіка "Ніва" - адзначае ўжо свой 45-гадовы юбілей. Болей »


Янкоўскі Ф. М., Беларускае літаратурнае вымаўленне, 4-ае

Беларускае літаратурнае вымаўленне

Янкоўскі Ф. М.

Прайшло шаснаццаць год, як было надрукавана "Беларускае літаратурнае вымаўленне". За гэты час у перыядычным друку ў той ці іншай форме выказвалася ацэнка гэтага дапаможніка, рабіліся заўвагі і пажаданні лінгвістаў-даследчыкаў, педагогаў. Адны пажаданні і заўвагі аўтар улічваў, другіх не рпыняў пад увагу. (...) Улічваючы тое, што папярэдняе выданне дапаможніка "Беларускае літаратурнае вымаўленне" было пашырана і дапоўнена характарыстыкаю... Болей »


Шніп Віктар, Беларускае мора

Беларускае мора

Паэзія

Шніп Віктар

Асноўны змест гэтай кнігі складаецца з балад гістарычнага плана, санетаў пра каханне і верлібраў, якія з цікавасцю чытаюцца і запамінаюцца. Выразна гучыць у В. Шніпа багдановічаўскі радаводны матыў нацыянальнай памяці. Героі яго вершаў і балад — беларускія гістарычныя дзеячы, паэты, пісьменнікі, мастакі, якія з’яўляюцца носьбітамі духу і руху гісторыі. Ён хоча верыць услед за М. Багдановічам, які не траціў надзеі, што «яшчэ адзін народ ... Болей »


Беларуская балада

Беларуская балада

Анталогія

Анталагічнае выданне папулярнага жанру беларускай паэзіі. У зборнік увайшлі балады В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, М. Багдановіча, Я. Купалы, Цёткі, а таксама балады сучасных беларускіх паэтаў П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі і інш. Болей »


Максімюк Ян, Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходня...

Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »


Тарашкевіч Браніслаў, Беларуская граматыка

Беларуская граматыка

для школ

Тарашкевіч Браніслаў

Мiнула роўна 10 год, як вышла ў сьвет “Беларуская граматыка для школ”. За гэты час сталася ня толькi мовай прыгожага пiсьменства ды рознароднай публiцыстыкi, але i мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публiчным жыцьцi. “Народнае нарэчча” сiлаю сталася “лiтаратурным языком”. Гэта бязсумлiвы факт, незалежна ад тае цi iншае ступенi зроднасьцi беларускае мовы з iншымi славянскiмi. Вялiкае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае а... Болей »


Падокшын С.А., Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры

Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культ...

Падокшын С.А.

Філасофская, грамадска-палітычная, прававая думка Беларусі XI—XVII стст. аналізуецца ў сувязі з айчыннай гісторыяй і развіццём нацыянальнай культуры. Рашаюцца тэарэтыка-метадалагічныя праблемы — творчай свабоды, духоўна-культурнага сінтэзу Усходу і Захаду, дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага суверэнітэту, філасофіі беларускай гісторыі. Дадзена даволі поўная карціна айчыннай культуры і думкі эпохі Адраджэння і Рэфармацыі, станаўлення н... Болей »


Грыгаровіч І.І., Беларуская іерархія

Беларуская іерархія

Да тысячагоддзя хрысціянства на Беларусі

Грыгаровіч І.І.

Гэты твор вядомага беларускага гісторыкі і археографа протаіерэя І.І.Грыгаровіча напісаны ў 1824 годзе і доўгі час лічыўся загубленым. Нядаўна яго рукапіс выяўлены ў Расійскай Нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт_Пецярбургу. Знаёмства з ім не толькі прыадчыняе яшчэ адну грань энцыклапедычнай дзеёнасці беларускага вучонага і патрыёта, але і ўзбагачае нас новымі фактамі з гісторыі праваслаўнай царквы на Беларусі Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95]   Наступная   Апошняя