Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на пляц не чыясьці сплянаваная задума і не спантанная ідэя іхнае карпарацыі, а штосьці нашмат большае, можа быць, сама беларуская спракаветна... Болей »
Калі Міхал Анемпадыстаў прыйшоў у Беларускую Майстроўню, гэта быў апошні год яе існаваньня. Праіснавала яна ўсяго тры гады, але ўжо мела сваю гісторыю, ужо нехта яе пакінуў, а нехта толькі прыходзіў, галоўным чынам тыя, каму гэтых пары гадоў не хапала да веку, каб зьявіцца тут на самым пачатку, у 1980-м. Але колькасьць наведнікаў расла на вачах. Зьбіраліся тады ўжо не на філфаку, а ў Палацы прафсаюзаў. Сьпеўкі праводзіла не Ларыса Сімак... Болей »
Трыццаць гадоў таму разам з Майстроўняй у беларускае адраджэньне прыйшла і практыка перайманьня назваў у папярэднікаў. Калі партыя, дык Грамада, калі газэта, дык “Наша Ніва”... Зрэшты, і ўсю культурніцкую дзейнасьцю называлі па-колішняму – адраджэньнем. Нічога дзіўнага ў гэтым не было, бо Майстроўня мусіла дысэнт ператварыць у рух, вынесьці нацыянальную ідэю на людзі і, натуральна, самапрэзэнтавацца. Ад нелегальнай суполкі ці імпрэзы та... Болей »
Ігар Марачкін кажа, што трыццаць гадоў таму ў Беларускую Майстроўню яго прывёў бацька. А я думаю – не яго аднаго. У пэўным сэнсе мастак Аляксей Марачкін для ўсёй Майстроўні быў бацькам. Ня толькі таму, што даваў нэафітам чытаць “Адвечным Шляхам” Абдзіраловіча. Найперш таму, што ўвасабляў адказнага ў гэтай з усіх бакоў беспрэцэдэнтнай справе.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" src="https:... Болей »
Калі зноў заходзіць гаворка пра асаблівы беларускі шлях, не такі, як у іншых нацыяў, а таму ўдалы ці гаротны (хто як лічыць), я прапаную суразмоўцам разам засьпяваць народную песьню. “Пры чым тут што? -- усклікваюць яны. -- Мы гаворым пра сур’ёзныя рэчы!.. Ды й ня ўмеем мы ноты браць... І што пра нас падумаюць навокал?..” Словам, прычынаў адмовіцца так шмат, што настаяць нескладана. І калі нарэшце галасы выстройваюцца ў супольны сьпеў, ... Болей »
Напэўна ж тыя, хто сабраўся ў Беларускай Майстроўні трыццаць гадоў таму, не ўсьведамлялі напоўніцу, што закладаюць такім чынам пачатак публічнага руху, які некалі прывядзе да зьдзяйсьненьня самых неверагодных іхных мараў. Адчувалі толькі, што патрапілі ў тую кропку, дзе дзеецца штосьці вялікае, можа быць, сама гісторыя. Нейкай задняй думкай яны, выгадаваныя на ідэёмах савецкай прапаганды, разумелі, што вольна ці міжвольна ідуць у змаган... Болей »
Трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні да Ларысы Сімаковіч ставіліся як да цудатворыцы. Вось вам сабраліся людзі з вуліцы, у многіх мядзьведзь па вушах патаптаўся, а яна робіць зь іх сапраўдны хор! Народныя песьні ў яе апрацоўцы пачыналі гучаць такімі гукамі, якіх мы проста ня чулі. Уражаньне ўзмацнялася тым, што гукі гэтыя сыходзілі ад нас саміх.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" frameborder="no" ... Болей »
Ігар Міклашэвіч і Рыта Гвозьдзік пазнаёміліся трыццаць гадоў таму ў Беларускай Майстроўні. Пазнаёміліся й стварылі сям’ю. Сёньня Ігар – доктар навук, прафэсар, загадчык лябараторыі ў Тэхнічным унівэрсытэце, а да ўсяго яшчэ й пісьменьнік, і аматар горных падарожжаў. Рыта – запатрабаваны архітэктар. Маюць сына Стаха, які стаў мэнэджэрам, і дачку Яважыну – дызайнэра моды, заваёўніцу гран-пры розных фэшн-фэстываляў.

<ifra... Болей »
Тое, што Беларуская Майстроўня трыццаць гадоў таму ўзьнікла й дзейнічала на філфаку БДУ, зусім ня значыць, што студэнты гэтага факультэту складалі ў ёй большасьць. Актыўных і сталых майстроўцаў зь ліку філёлягаў не было й дзясятка. Бадай, болей было мастакоў, якія прыходзілі сюды з Тэатральна-мастацкага інстытуту. Але ж майстроўцы зь філфаку тут ня толькі зьбіраліся на сходы, але й цэлымі днямі вучыліся. І, натуральна, клікалі на свае і... Болей »
У сям’і Шчасных было пяцёра дзяцей. Старэйшую дачку звалі Нэла – сёньня яна славутая мастачка Нінэль Шчасная, а малодшую звалі Тацяна. Розьніца ў Нэлы з Тацянай больш за дваццаць гадоў. Дык вось. У Нэлы была дачка Лада. І калі трыццаць гадоў таму малую Ладу запрасілі на Гуканьне Вясны ў Заслаўе, разам зь ёй паехала і Тацяна. Гэтак пляменьніца й цётка Шчасныя патрапілі ў Беларускую Майстроўню. А яшчэ да іх далучаліся дзьве іншыя Тацяніны... Болей »