![]() |
![]() |
Мова ёсьць найвялікшае дасягненьне культуры. “На пачатку было слова.” Мова – гэта чалавецтва. Нічога, што створана чалавецтвам, няма вышэй і важней за мову. Мова народу для кожнага народу мае такое ж значэньне, як фэнамэн мовы для ўсіх людзей. Мова не належыць толькі таму пакаленьню, якое жыве. Яна дзеля мінулага і будучыні. Яна дзеля вечнасьці. Мова ёсьць першасным і найвялікшым сродкам культуры. Нацыянальная родная мова ёсьць ключом д... Болей »
У нядзелю 1-га сьнежня ў Гайлэнд Парку, Нью-Джэрзі, адбылося сьвяткаваньне Дня Герояў – 93-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, ладжанае супольна Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” і аддзелам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня ў Нью-Джэрзі. Імпрэза адбылася ў грамадзкай залі пры царкве сьв. Маці Божае Жыровіцкае. З раніцы ў царкве прайшло набажэнства і паніхіда па змагарах, якія загінулі за волю і незалежнасьць Беларусі. Зат... Болей »
З11га па 13е кастрычніка ў Коўні (Летува) прайшоў Кангрэс дасьледчыкаў Беларусі, што ўжо трэці раз гасьцінна прыймала гістарычная сталіца Летувы. Ідэя Кангрэсу паўстала падчас сустрэчы прадстаўнікоў беларускай і летувіскай акадэмічнай і экспэртнай супольнасьці, і тэхнічны бок Кангрэсу ўзяў на сябе Ўнівэрсытэт Вітаўта Вялікага (УВВ) у Коўні, а сярод арганізатараў і фундатараў Кангрэсу былі розныя недзяржаўныя арганізацыі, у тым ліку... Болей »
Сьвята 25-га Сакавіка было супольна адзначана Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем у Нью-Джэрзі й Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня”. У царкве Маці Божае Жыровіцкае БАПЦ у Гайлэнд-Парку ля Нью-Брансўіка была адслужаная сьвятаром а. Зяновім панхіда па палеглых змагарах Беларусі, а затым адпраўлены малебен за Беларусь і беларускі народ. А. Зянові павіншаваў беларусаў з нацыянальным сьвятам. Болей »
ось ужо на двух апошніх сходах Згуртаваньня “Пагоня” прысутныя сябры старанна запаўнялі анкетуапытальнік. Усё дзеля таго, каб больш даведацца аб нашых сябрах: адкуль, дзе вучыліся, што іх цікавіць, i як яны ставяцца да ўсталяванага фармату нашых рэгулярных сходаў. Таксама вельмі важную частку анкеты займала пытаньне аб тым, як сябры асабіста могуць дапамагчы развіцьцю нашай суполкі, і што б яны хацелі зьмяніць, каб зрабіць нашыя с... Болей »
Нягледзячы на тое, што мінулы год быў ня лепшым для беларускай кнігі, зьявілася цi мала прыкметных вы- даньняў, і ня толькі ў Беларусі. У ЗША пабачыла сьвет кніга Вальжыны Морт “Collected Body”. Гэта ўжо трэці зборнік: першы – “Я тоненькая як твае вейкі” – быў выдадзены ў Менску ў 2005 г. Тады ж Вальжына пераехала ў ЗША на сталае жыцьцё. У 2008 г. у выдавецтве “Copper Canyon Press” выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў зь іх перакладам... Болей »
Успамінаючы шчаслівыя моманты дзяцінства, безумоўна, узгадваю бабуліну вёску. Няважна, у які час: у сьпякоту, з тады, здавалася, жудаснымі аваднямі на каровах ці вужакамі пад кустамі чарніцаў, альбо пры вясновым разводзьдзі, з залітым павадкам склепам ці паветкаю, ці ўвосень, з пахам грыбоў і сушаных яблыкаў у пратопленай смалякамі хаце, ці напэрэдадні Калядаў, з запацелымі шыбамі, з бабуляй, што завіхаецца ля прыпечка, зь яе, бы між ін... Болей »
Прэзэнтацыя апошняга нумару літаратурнага альманаху беларускіх пісьменьнікаў замежжа “Беларус” за 2011 год адбылася на чарговым лістападаўскім сходзе арганізацыі былога (бяручы пад увагу апошнюю пастанову Галоўнай управы БАЗА, якая выключае Нью-Ёрскі аддзел з структуры арганізацыі) аддзелу БАЗА ў Нью-Ёрку, што па традыцыі прайшоў у Доме Маракоў на Мангэтане 12 лістапада. Вёў імпрэзу заснавальнік і выдавец альманаху Марат Клакоцкі. У св... Болей »
Затым з гутаркаю пра культуру і гісторыю сярэднявечнай Беларусі выступіў былы старшыня Галоўнай управы БАЗА Антон Шукелойць. Прысутныя зь цікавасьцю праслухалі гутарку вэтэрана беларускага нацыянальнага руху і падзякавалі яму гучнымі воплескамі. Затым з лекцыяй пра гісторыю і гістарыяграфію Беларусі выступіў сябар управы аддзелу Зьміцер Левіт. Ён спыніўся на манэры выкладаньня гісторыі ў былой БССР, калі ў галовы ўсяляк закідалася ідэя ... Болей »
Прадстаўнікі паваеннай эміграцыі ў Амэрыцы ня раз адзначалі, што амаль уся старая дарэвалюцыйная “расейская” эміграцыя з Расейскай імпэрыі складалася пераважна зь беларусаў і ўкраінцаў. Але брак нацыянальнай сьведамасьці вёў іх у шэрагі расейскіх арганізацыяў, і лічылі яны сябе расейцамі. Нажаль, часьцяком тая сытуацыя мінулага часу, хоць у іншых праявах, нагадвае пра сябе й сёньня. Прапануем чытачам у перакладзе артыкул ад 15 верасьн... Болей »