![]() |
![]() |
Наступны сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” адбудзецца ў суботу 13 жніўня 2016 года на Мангэтане ў Цэнтральным парку. Сход пройдзе на паляне на пагорку ля вялікага возера (The Lake with Boating), дзе чаўны (паляна знаходзіца на поўнач ад Terrace Drive і на захад ад The Mall at Bethesda Fountain) пры вялікіх скалах-валунах. ЗБОР а 10:30 раніцы пры ўваходзе ў Цэнтральны парк на 5-й авэню пры 72-й вуліцы. Болей »
Усуботу, 18 чэрвеня група беларусаў зь Нью-Ёрку і ваколіцаў адсьвяткавала традыцыйны абрад Купальля ў цудоўнай мясьціне на поўнач ад гораду, якая завецца Паўнд-Рыдж-Парк. У надзвычай прыгожым ляндшафце, сярод пакрытых лесам пагоркаў, знаходзяцца вадасховішчы, што даюць воду гораду праз складаную сыстэму вадаводаў, якія былі збудаваныя яшчэ ў ХІХ ст. У лясах водзяцца казулі, алені й нават чорныя мядзьведзі, ня лічачы розных драбнейшых жы... Болей »
Шаноўныя cябры, запрашаем разам адзначыць старадаўнюю традыцыю Купальля і правесьці незабыўны адпачынак у кампаніі суродзічаў на ўлоньні прыроды. Чароўны купальскі вечар пачнецца з прызначэньня гаспадароў сьвята Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча. Уночы нячысьцікі выкрадуць Купалінку... Каб даведацца пра іншыя падзеі і абрады купальскай ночы, далучайцеся да нас. Пачастуйцеся крупнікам, у склад якога па традыцыі ўваходзя... Болей »
Сп-ня Ірына Хадарэнка распавяла пра сябе і сваю творчасьць, спынілася на стане справаў у Беларусі, адкуль яна зусім нядаўна прыехала. Прамоўца коратка прааналізавала стан і пэрспэктывы беларускай нацыянальнай сьведамасьці на Бацькаўшчыне. Затым яна прэзэнтавала свю кнігу, што выйшла зусім нядаўна па-ангельску “Distinctive Belarus: On the Roads of Dukes, Magnates and Poets” (Belarusan Historical and Cultural Institute, 2015). Ірына Хадар... Болей »
У нядзелю 6 сакавіка на маляўнічым беразе ракі Гудзон у гарадку Осэнінг адбыўся традыцыйны беларускі абрад Гуканьня вясны. Ужо ў каторы раз імпрэза адбылася дзякуючы стараньням Лены і Пятра Рыжых, якім дапамагалі трое іхных сыноў. Спачатку ўдзельнікі сабраліся ва ўтульнай залі мясцовага яхт-клюба, дзе апрануліся ў беларускія народныя строі. Тады выйшлі на бераг ракі і, пасьля тлумачэньняў вядомай знаўцы беларускіх народных традыцыяў Вал... Болей »
Беларуская Антымарозная вечарына (Anti-freeze chill out) прайшла 24-га студзеня ў клюбе Meridian 23 на Мангэтане. Гэта ўжо другая па ліку беларуская вечарына ў рамках праекта Dzed Baradzed Party. Першая вечарына адбылася 11-га сьнежня 2015 г., у ёй бралі ўдзел беларускі поп-рок гурт “ProSSpekt” і DJ Christoph Noyman. Таксама беларускі гурт “Безь білета” прэзэнтаваў сваё відэамузыкальнае прывітаньне. Зьвярнуўшыся да беларусаў, што жывуць... Болей »
Усуботу 26 сьнежня ў Доме Маракоў на Мангэтане прайшоў сход Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня”, на якім адбылася прэзэнтацыя чарговага выпуску літаратурнага альманаху “Беларус”. Напачатку сходу з кароткім словам выступіў старшыня Згуртаваньня “Пагоня” Віталь Зайка. Ён распавёў пра дзейнасьць арганізацыі ў адыходзячым годзе і заклікаў прысутных даваць прапановы адносна таго, якой яны хацелі б бачыць працу арганізацыі ў наступн... Болей »
5сьнежня ў Доме Маракоў на Мангэтане прайшло сьвяткаваньне Дня Герояў – 95-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну, ладжанае супольна Беларуска-Амэрыканскім Згуртаваньнем “Пагоня” і Беларуска-Амэрыканскім Задзіночаньнем у Нью-Джэрзі. Напачатку імпрэзы старшыня “Пагоні” Віталь Зайка прывітаў прысутных і распавёў пра пляны і бягучыя справы арганізацыі. Ён прапанаваў прысутным адзначыць хвілінай цішы памяць аднаго з актыўных дзеячаў Згуртаваньн... Болей »
Такая ў нас спэцыфіка, спадарства, шанцуе ў няўдачы і не шанцуе ў посьпеху. Чакал-чакалі запаветнага Нобэля і дачакаліся. Нобэль міру для Абамы і літаратурны Нобэль для Алексіевіч – цяжка сьцвярджаць, што ў гэтым няма сваёй лёгікі. Сьвет постмадэрнізму, сымбалічны адлік якога пачынаецца з ушанаваньня апошняга мадэрніста Сэмюэла Бэкета, кіруецца сваёй пасьлядоўнай лёгікай, лева – гэта права, права – лева, палітычны хэпэнінг – гэта таксам... Болей »
Уканцы верасьня 2015 году ў Нью-Ёрку пачалася 70-я сэсія Генэральнай асамблеі Арганізацыі Аб’еднаных Нацыяў. Узяць удзел у гэтай важнай падзеі прыехалі сотні кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў з усяго сьвету, каб разгледзець найважнейшыя пытаньні міжнародных дачыненьняў, выказаць бачаньні сваіх урадаў адносна іх, накрэсьліць шляхі паразуменьня паміж краінамі. Былі сярод іх таксама і кіарўнікі Беларусі і Расеі – Лукашэнка і Пуцін. Болей »