![]() |
![]() |
Ад студзеня 2015 г. аднаўляецца самастойнае выданне беларускага часопіса для дзяцей і падлеткаў «Бярозка», які ад 2012 г. выдаваўся пад адной вокладкай з «Маладосцю». На «Бярозку» ўжо можна падпісацца, яна ўнесеная ў падпісны каталог «Белпошты». «Бярозка» была заснавана ў 1924 г., але надзвычай папулярнай стала ў канцы 1980-х — пачатку 1990-х, калі ў часопісе друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклад... Болей »
Позняя марозная раніца. Белыя пагоркі снегу сыходзяць кудысьці ўніз, варта толькі наступіць на іх. Сыход гэты суправаджаецца прыглушаным скрыпам і прыемным «хрумканнем», а калі штурхнуць каго ў гэты «пагорак», то яшчэ і радасна-здзіўлена-вясёлым віскам. Выдатна! Болей »
З ночы па зямлі поўз сівы халодны туман, які не знік нават тады, калі бляклае сонца паднялося дастаткова высока. Жаўтлявая, пажухлая трава выглядае калючым дываном, які ў некаторых месцах прысыпаны каляровым лісцем, нібы хто растрос яго, дзе ўздумалася. Болей »
Больш за ўсё ў сучасным свеце мяне засмучае тое, што людзі сталі менш чытаць. Мы можам гадзінамі «падарожнічаць» па інтэрнэце, час ад часу прагортваем газеты ці часопісы ў пошуках цікавага матэрыялу, але літаратуру — класічную, міравую, па-сапраўднаму якасную літаратуру — мы, на жаль, чытаць амаль пересталі. Асабліва гэта датычыцца моладзі, сярод якой чытанне стала чамусьці нямодным… Болей »
Было гэта вельмі даўно. У казачнай краіне Лінгвістыцы жыла-была чараўніца. Звалі яе Марфалогія. Разам са сваёй сястрой Фанетыкай яна кіравала гэтай краінай. Звычайна ўсе валадары вельмі адзінокія, хоць вакол іх і тоўпіцца незлічоная колькасць прыдворных, целаахоўнікаў, прыслугі ды падхалімаў... Болей »
Надрукаваныя тут вершы нельга назваць творамі пачаткоўцаў. Нягледзячы на юны ўзрост іх аўтараў, гэта – сталыя вершы. У іх ёсць і думка, і лірызм, і тое няўлоўнае штосьці, што амаль не магчыма пераказаць словамі, але без чаго сапраўднай паэзіі – не бывае. Болей »
Аднойчы летнім ранкам мы з татам адправіліся ў лес па ягады. Спачатку ішлі праз луг, потым уздоўж рэчкі. Ранішняе сонца ярка асвятляла ўсё наваколле. Я нават прыпынілася: якая прыгажосць! Зялёны лужок, блакітная стужка ракі нясе павольна свае хвалі. Па берагах, як вартаўнікі спакою і парадку, выстраіліся вербы. Час ад часу блісне срэбрам рыбка і зноў схаваецца ў глыбіні ракі. Болей »
Быў летні спякотны дзень. Па небе плыло лёгкае воблачка. Яно радавалася ўсяму, што бачыла: і рэчцы, і дзецям, і кветкам на лузе. Раптам воблачка ўбачыла на сухім узгорку маленькі рамонак. Кветачка апусціла галоўку і ледзь чутным голасам шаптала: «Піць… Піць…» Болей »
Як вядома, у 2012 годзе найстарэйшы беларускамоўны часопіс для дзяцей страціў уласную вокладку і перайшоў пад папяровае «крыло» «Маладосці». А ў жніўні выходзіць пілотны нумар адноўленай, памаладзелай, асучасненай і зноў самастойнай «Бярозкі». Пілотныя нумары, на жаль, да звычайных чытачоў, як правіла, не трапляюць. Таму, каб з новай «Бярозкай» маглі пазнаёміцца ўсе, яна выйдзе разам з восьмым, жнівеньскім нумарам «Маладосці». Новыя аўт... Болей »
Толькі што паклалі апошнія кветкі на магілу паэта, людзі разыходзяцца. А маладзік нахабна свеціць сваёй нованароджанай прыгажосцю. Як сімвалічна… Жыццёвы шлях паэта завершаны, але сёння нарадзілася новае, вечнае жыццё. Душа паляцела туды, да маладзіка, распачаўся новы шлях. Болей »