![]() |
![]() |
Не адбіраць, а дамагацца правоў народам. Справа сяброўства Беларусі й Украіны у Задзіночаных Нацыях. Сярод амэрыканскага грамадзянства, а навет і палітыкаў можна сустрэцца з крытыкаю факту ўвядзеньня ў Задзіночаныя Нацыі ў часе закладзінаў у Сан Францыска, як сяброў-закладчыкаў, Беларусі й Украіны (БССР й УССР). Уздыймаюцца навет галасы, няраз і ў Кангрэсе, з дамаганьнем адабраць гэтым рэспублікам права на сяброўства ў ЗН, каб гэтым зьм... Болей »
Сумныя зьявы сучаснасьці. Здавалаея-б, што вольны дэмакратычны сьвет ужо досыць меў нагоды, каб належна ацаніць бальшавіцкі лад, пазнаць страшэнную небясыпеку маскоўскай тыраніі ды стаць на шлях станоўкага й бескампраміснага змаганьня зь ёю. Наглядаючы некаторыя зьявы, што маюць сусьветнае значаньне, з жалем трэба сьцьвердзіць, што якраз гэтае станоўкасьці змаганьня не стае. Відавочна, некаторыя палітыкі гатовыя ўважаць бальшавіцкі лад,... Болей »
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла выступіла са зваротам, у якім выказала сваё стаўленьне да нядаўняй заявы прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрыя Мядзведзева. У сваім звароце Івонка Сурвілла адзначае, што “як і Пуцін у 2002 годзе, цяперашні прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Мядзведзеў выявіў, што расейская палітыка адносна Беларусі не зьмянілася. Масква працягвае свае намаганьні праглынуць наш край. Гэтым разам хоча гэта зрабіць знутры – ... Болей »
Новая старонка ў гісторыі “Беларуса”. Шаноўныя чытачы! Пачынаючы ад сьнежня 2010 году газэта “Беларус” будзе выдавацца пад кіраўніцтвам новай рэдакцыі, якую ўзяўся сфармаваць сп. Вячка Станкевіч, і зь якім я ўжо меў перамовы на гэты конт. Адысьці ад выданьня газэты, якой я аддаў апошнія восем з паловаю гадоў свайго жыцьця, прымусілі мяне, у вялікай меры, зьмены ў маім асабістым жыцьці, якія ўсё часьцей і часьцей не дазваляюць знаходзіць... Болей »
“Прымушэньне да здачы сувэрэнітэту” – новая палітыка расейскага гэбізму (Выступ на ліпеньскім Сойме БНФ “Адраджэньне”і КХП – БНФ). Мы перажываем пэрыяд гісторыі, калі ў суседняй агрэсіўнай краіне ўстаноўлена поўная і абсалютная ўлада КГБ – рэпрэсіўнай спэц-службы Савецкага Саюзу, якая фігуруе цяпер пад назваю ФСБ. Але гэта адна і тая-ж зьява, адна і тая-ж структура. Трымаючы абсалютную ўладу ў Расеі, КГБ-ФСБ праз шматлікую агентуру кант... Болей »
Марш Паняволеных Народаў у Нью-Ёрку. У Нью-Ёрку 18 ліпеня сёлета прайшоў традыцыйны 52-гі Марш Паняволеных Народаў. Гэтая імпрэза адбываецца штогод у трэці тыдзень ліпеня, каб прыцягнуць увагу амэрыканскай грамадзкасьці да праблемаў народаў, якія паняволеныя антыдэмакратычнымі й таталітарнымі рэжымамі. Марш праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў Тыдня Паняволеных Народаў, што быў адмыслова створаны прадстаўнікамі эміграцыйных грамадаў выха... Болей »
Купальле ў Нью-Ёрку. Выдалася надзвычайнае надвор’е, калі беларусы Нью-Ёрку і ваколіцаў сабраліся ў парку Крос-Рывэр, каб адзначыць у ноч з 19 на 20 чэрвеня сваё традыцыйнае нацыянальнае сьвята Купальле. З самае раніцы па-гаспадарску на нашых, стаўшых ужо традыцыйнымі, пагорках завіхалася сям’я Пятра і Алены Рыжых, што ўзвалілі на свае плечы вялікія арганізацыйныя турботы. Кожнага прыехаўшага радасна сустракаў руды сабачка сямейкі Рыжых... Болей »
“Шануйце-ж мову нашу, беларускую...” (Па тэме выступу на травеньскім Сойме КХП – БНФ) У апошні час падняўся традыцыйны шум вакол кампаніі “говори правду” і чарговых людзей, якім далі рэсурсы на выбары ці, па сутнасьці – на легітымізацыю рэжыму (хто даў – ня мае значэньня, бо патэнцыйныя спонсары два: маскоўцы і немцы, і для Беларусі гэта “адзін чорт” – чые грошы, таго й праўда). Людзі абзавяліся тэхнікаю, офісамі, кампутарамі, тэлефонам... Болей »
Чарнобыльскія пікеты. Удзень памяці ахвяраў Чарнобыльскай катастрофы, 26 красавіка, БеларускаАмэрыканскае Задзіночаньне арганізавала пікеты, якія адбыліся ля беларускай амбасады ў Бэльгіі і насупраць будынкаў Эўрапейскіх інстытуцыяў. Падчас пікетаў была распаўсюджаная вялікая колькасьць улётак на розных эўрапейскіх мовах. Пікетоўцы хацелі нагадаць сваім суайчыньнікам і жыхарам Эўрапейскага Зьвязу аб тым, што мірны атам ва ўмовах нестаб... Болей »
Сьвяточныя мітынгі на Дзень Волі. Беларусы з розных куткоў ЗША сабраліся 27-га сакавіка ў Нью-Ёрку, каб адсьвяткаваць найвялікшае нацыянальнае сьвята – Дзень Незалежнасьці Беларусі – Дзень Волі. Бадай упершыню прадстаўніцтва было настолькі шырокім. Сярод каля паўсотні беларусаў былі людзі ня толькі зь Нью-Ёрку ды ваколіцаў. Прыехалі на акцыю маладзёны з Філядэльфіі ды далёкага Піцбургу, з паўднёвага НьюДжэрзі, з Масачусэтсу. А адзін ма... Болей »