![]() |
![]() |
Ці часта вы бачылі ў Беларусі чарнаскурых людзей? Так, – адкажа звычайны мінак. А такіх чарнаскурых, хто размаўляе па-беларуску? Так, – адкажа ўжо студэнт філфаку. А ці знаёмы вам такі афра-беларус, які размаўляе па-беларуску настолькі правільна, што адразу чуваць: гэтаму чалавеку карыстацца беларускаю моваю больш зручна, чым любою іншаю, бо яна для яго – сапраўды родная? На апошняе пытанне чалавек, абазнаны ў культурным жыцці сталіцы, ... Болей »
Антон Астаповіч – старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў. Ён змагаецца за захаванне кожнага гістарычнага аб’екту: касцёлаў, цэркваў, старадаўніх дамоў, гістарычныя планіровак вуліцаў у гарадах і вёсках Беларусі. Цяпер ён вядзе сапраўдную вайну, каб захаваць гістарычны цэнтр Менску: Верхні горад і вуліцу Рэвалюцыйную (ранейшую Койданаўскую), ператвораную ў вялізную будаўнічая пляцоўка. У найлепшым выпадку інвестары... Болей »
Барыс Кіт адзін з найбольш вядомых беларусаў у свеце. Хоць з 1944 г. ён жыве па-за межамі Беларусі, але не забываецца на сваё паходжанне і застаецца сапраўдным беларускім патрыётам. Барыс Кіт гэта прыклад не толькі таго, чаго ў жыцці можна дасягнуць, дзякуючы дбайнай працы, але перш-наперш таго, як трэба памятаць дзе б ты ні аказаўся пра сваю Бацькаўшчыну. Сам Барыс падкрэслівае, што ён мае чыстае сумленне і ўсё жыццё працаваў для людзе... Болей »
Пазнаёмцеся з людзьмі, якія спрычыніліся да эканамічнага, сацыяльнага, спартовага і культурнага развіцця Беларусі ды свету. Даведайся пра іхні лёс, дакраніцеся да гісторыі. Героі ды антыгероі. Улюбёнцы публікі ды тыя, каго вы ненавідзіце. Пра іх гавораць, спрачаюцца і памятаюць. Музей Анатоля Белага – адзіны ў Беларусі прыватны мастацкі збор. Музей месціцца ў Старых Дарогах, у радавой сядзібе Белых.<br /><center><a href="http://belsat.e... Болей »
«Толькі не пра палітыку, гэта небяспечна», – такія словы можна часта пачуць у Беларусі. Нават сярод людзей актыўных, якія займаюцца бізнесам. Але як ні парадаксальна, за апошнія 15 гадоў у Беларусі за краты трапіла значна больш бізнесоўцаў, чымся палітыкаў. Пра гэта добра ведае Валерый Леванеўскі з Горадні, які правёў некалькі гадоў за кратамі не за палітычную агітацыю, не за спробу зрынуць рэжым, а за абарону працоўных месцаў для дробн... Болей »
Муж з жонкаю. Выпускнікі Менскага тэатральна-мастацкага інстытуту. Абодва акторы і рэжысёры. У 1975 г. прыехалі ў Полацк. Ён стаў кіраўніком тэатральнага гуртка для дарослых, а яна ўзначаліла моладзевы тэатр – і гэтак сталіся сэрцам тэатральнага жыцця гораду, паставіўшы і зграўшы ў дзесятках спектакляў ды прынёсшы вядомасць полацкай сцэне. У Нагорных было мноства перамог у тэатральных конкурсах і запрашэнняў у прафесійныя тэатры і кіно.... Болей »
Віктар Скорабагатаў – беларускі барытон, саліст Нацыянальнага акадэмічнага опернага тэатру Рэспублікі Беларусь, выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, даследнік старажытнай музыкі нашага краю, заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік «Беларускай капэлы». Ён адзін з найлепшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных часоў ды музычных кірункаў. У 1988–1994 гг. ён ажыццявіў першы ў бе... Болей »
Вольга Іпатава – знакамітая пісьменніца і грамадская дзяячка, якая цягам жыцця па-мастацку даследуе і перастварае гісторыю сваёй краіны. У перадачы паказваецца дарога пісьменніцы ад дзяцінства, праведзенага ў дзіцячым доме, да творчых дасягненняў і здабыткаў, праз пераадоленне парогаў і перашкодаў. У перадачы выкарыстоўваюцца фота- і відэаархіў пісьменніцы з запісамі спектакляў, навукова-папулярных фільмаў; мікравыстава выдадзеных кніг ... Болей »
Ганна нарадзілася на “старое” Купалле – 25 чэрвеня 1980 г. У 1998–2001 гг. вучылася ў Беларускай акадэміі мастацтваў на акторку тэатру лялек. Трэцякурсніцаю яе запрасілі ў Купалаўскі тэатр удзельнічаць у спектаклі «Брат мой, Сіман...». Гэтак пачалася кар’ера Ганны на драматычнай сцэне. Цяпер яна адна з самых запатрабаваных менскіх акторак: грае ў Сучасным мастацкім тэатры, у ТЮГу, спявае ў гурце «ДетиДетей».<br /><center><a href="http:/... Болей »
Цяжка пералічыць усе пасады і званні героя. Карэспандэнт «Праўды» ў 1968–1972 гг., галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», кіраўнік дзяржаўных тэлевізіі ды радыё, сталы прадстаўнік Беларусі ў ААН, паэт, публіцыст, грамадскі дзеяч. Грунтам для пытанняў да Генадзя Бураўкіна сталіся яго ўласныя выказванні і публікацыі. Найбольш – ягоныя вершы (шмат якія з іх сталі тэкстамі песень), а таксама кніжкі ды артыкулы ў прэсе.<br /><center><a href=... Болей »