![]() |
![]() |
Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак. Кніга атрымала Прэмію Гедройца ў 2018 годзе. Болей »
Паэма напісана, найбольш верагодна, у 1850-я г. Доўга распаўсюджвалася ў рукапісах, упершыню апублікавана ў газеце «Минский листок» (№ 37 за 16.5.1889). Праблема аўтарства складаная. Выказваліся думкі, што паэма належыць пяру В. Дуніна-Марцінкевіча ці А. Вярыгі-Дарэўскага, але творчая манера гэтых пісьменнікаў далёкая ад манеры аўтара паэмы «Тарас на Парнасе». Меркавалі, што паэму напісаў В. Равінскі, з якім звязваецца і аўтарства паэмы... Болей »
Нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. У 1898 годзе Купала зако... Болей »
У царкве альбо доме хворага рыхтуецца столік, накрыты чыстым абрусом. На яго ставяць місу з пшаніцай, а на пшаніцу – пустую лампаду. У пшаніцу вакол лампады ўстаўляюць сьвечкі і памазкі – па ліку сьвятароў, якія будуць браць удзел у алеепамазаньні1. Кладуць таксама сьвятое Эвангельле, крыж і ставяць сасуд з алеем. Кожнаму са сьвятароў даецца па сьвечцы. Сьвятар (першы альбо калі ён толькі адзін), убраны ў сьветлыя эпітрахіль і фэлон, ка... Болей »
Алена Масла — аўтарка казак — спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, як шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Інтрыгуючыя назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека. Болей »
Праца аб невядомых старонках арганізацыі і дзейнасьці Беларускага Грэка-Каталіцкага Экзархату ў 1939 – 1942 г.г. Для шырокага кола чытачоў. Аб гісторыі Беларускага грэка-каталіцкага экзархату 1939 – 1942 г.г. напісана досыць шмат, але, нягледзячы на пільную ўвагу дасьледчыкаў, застаюцца без адказу некаторыя пытаньні ў справе яго стварэньня і функцыянаваньня. Фактычна ўся інфармацыя зводзіцца да паўторваньня артыкула а. Льва Гарошка “Айц... Болей »
Бадай у ні воднай краіне свету няма столькі "белых плямаў" у гісторыі, як у беларускай. Па сённяшні дзень абарона дысертацый, а таксама даследаванні маладых навукоўцаў строга кантралююцца адміністрацыямі вучэбных устаноў. Адной з "непрываблівых і зачыненых" тэмаў з'яўляецца Беларуская грэка-каталіцкая царква. У школьных падручніках існаванне беларускамоўнага асяродка ў царкве да гэтага часу амаль не ўзгадваецца. Асабліва гэта тычыцца пе... Болей »
На аснове разнастайных крыніц — этнаграфічных, фальклорных, літаратурных, філасофскіх — апавядаецца пра беларускі нацыянальны характар, пра тое, як на працягу многіх стагоддзяў у розных абставінах фарміраваліся асновы тых ці іншых рыс характару беларусаў. Болей »
Таямніца Веры, невымоўная рэальнасць - да яе мы імкнёмся дачытацца ва ўсіх выявах існавання: падчас Святой Імшы, у малітве, у малітоўным роздуме, у размаітым асэнсаванні рэчаіснасці, у моўленым і напісаным слове. А ў прапанаванай кнізе - у думках над перакладам на беларускую мову твораў Святога Айца Яна Паўла ІІ, над духоўна-рэлігійнымі вершамі і апавяданнямі беларускіх свецкіх аўтараў, у лірычна-філасофскіх эсэ, апавяданнях. Аўтар кніг... Болей »
Слухача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гістор... Болей »