![]() |
![]() |
Сцёпка Гіль, трыццацігадовы светлавалосы мужчына, замкнуў дзверы, спрытна збег па прыступках і нечакана застыў у непаразуменні. Згадаў, што сястра прасіла прыхапіць для маці начную кашулю. Вярнуўшыся, доўга поркаўся ў шафе, шукаючы тую кашулю, урэшце знайшоў і, пхнуўшы ў торбу, ізноў падаўся з кватэры. Хоць і кажуць, што вяртацца — кепская прыкмета, але праз пару хвілін Сцёпку, можна сказаць, падваліла шчасце. Выходзячы з пад’езда, ён л... Болей »
«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Болей »
• *** Паміж сэрцам маім i трывогай... • *** Можна ў сцежцы змыліцца... • *** Часта думаю... • Апасіяната • Роздум • *** Як лёгка наперад глядзець... • *** Ці бог ішоў з парадай?.. • *** Смутак — начны валадар... • Пачатак • *** Сакавік. Дажджы асеннія... • Вясна ідзе • *** Вылятаюць сорак выраяў... • Першы гром • Змярканне • *** Устаньце, мёртвыя тыраны... • *** Сплывае гук... • Бессмяротнасць • Размова з... Болей »
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці на пачатку 90 гадоў мінулага стагодзьдзя беларуская гісторыяграфія перажыла “росквіт” дасьледваньняў беларускай гісторыі. Тое, пра што маўчалі і цэнзуравалі цягам 70 гадоў савецкай улады пабачыла белы сьвет і адпаведна якраз на той час прыйшліся асноўныя дасьледваньні розных асьпектаў беларускай гісторыі. Гісторыя пазбаўлялася стэрэатыпаў і мітаў, на якіх трымалася савецкая гісторыяграфія. Аднм з такіхмі... Болей »
Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Адам Глобус "Сям'я". Кнігу сучаснага беларускага літаратара Адама Глобуса склалі найлепшыя словы, напісаныя ім за апошнія гады. Найлепшыя, бо пісаліся яны пра самае дарагое, каштоўнае і важнае, што мае кожны чалавек: пра маці і бацьку, пра брата і сваякоў, пра жонку, дачку, унука. Кніга «Сям’я» пра крэўных і блізкіх, п... Болей »
Францішкa Уршуля Радзівіл (1705–1753), вядомая як першая жанчына-драматург у Рэчы Паспалітай, была таксама таленавітай паэткай. Аўтарка кнігі прасочвае эвалюцыю паэтычнай творчасці Ф. У. Радзівіл ад вершаваных лістоў да сатырычных і рэлігійна-метафізічных твораў, асаблівую ўвагу звяртае на любоўную лірыку — новую з’яву ў тагачаснай літаратуры Беларусі. У дадатку змешчаны новыя пераклады вершаў Ф. У. Радзівіл, якія не ўвайшлі ў выдадзены... Болей »
Дарагія сем’і, браты і сёстры! У гэтым сьвеце, дзе так шмат граху і зла, зь якім мы сустракаемся штодзённа, якое ў любым месцы і ў любы час можа датыкнуцца нас і нашых блізкіх, сёньня мы найбольш патрабуем Божай Апекі і Міласэрнасьці. Таму мы й распачалі перагрынацыю Абраза Езуса Міласэрнага, які паказвае нам Езуса такім, якім Яго бачыла сьвятая Фаўстына падчас аб’яўленьняў у 1931 годзе. Будзем жа прымаць гэты сьвяты сымбаль несупыннай ... Болей »
Генрых Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня 1946 года i 15 гадоў жыў на хутары Амшарок, што быў паблізу сенняшняй вёскі Янковічы Стаўбцоўскага раёна. Гэта паспрыяла яму змалку спазнаваць палі, сенажаці i лес Налібацкай пушчы, жыццё хутаранцаў i вяскоўцаў i па-свойму суадносіць усвядомленае з іншым светам - спачатку блізкім, усябеларускім, а потым i з вялікім. Скончыў Дзераўнянскую дзесяцігодку (1963), філфак Белдзяржуніверсітэта (1968), служы... Болей »
Кнігу Сяргея Чыгрына «Сярод сваіх людзей» склалі літаратурна-краязнаўчыя артыкулы пра родныя беларускія мясціны, людзей, помнікі і кнігі. Некаторыя артыкулы публікаваліся ў беларускіх газетах і часопісах, а таксама ў тыднёвіку «Ніва» ў Беластоку. У выданне таксама ўвайшлі інтэрв’ю з цікавымі і творчымі людзьмі, перапіска аўтара з Лявонам Луцкевічам, Лявонам Шпакоўскім-Случаніным і Міколам Канашам. Болей »
Змітрок Бядуля - Нарадзіўся ў небагатай яўрэйскай сям'і. Бацька яго быў арандатарам, дробным гандляром, любіў музыку — іграў на скрыпцы. Дзед, адзіны ў мястэчку каваль і меднік, меў уласную бібліятэку. Вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, у школе рабінаў — ешыбоце. Ведаў іўрыт — старажытнаяўрэйскую мову, ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскую мовы. Нейкі час працаваў хатнім настаўнікам іўрыта. Яшчэ хлопчыкам З. Бя... Болей »