![]() |
![]() |
Прычыны вялікай колькасці незапатрабаваных рабочых месцаў розныя. Адна з іх – адсутнасць у беспрацоўных патрэбнай кваліфікацыі, у той час, як працоўны рынак патрабуе высокакваліфікаваных спецыялістаў. Аднак рабочыя прафесіі ўсё ж такі складаюць пераважную большасць вакансій. Да таго ж захоўваецца тэндэнцыя перавышэння колькасці звольненых работнікаў над прынятымі. Найбольш масавыя спецыяльнасці патрабуюцца ў сельскагаспадарчай галіне. Болей »
Безумоўна, у першую чаргу памочніка кіраўніка Беларусі непакоіць эканамічнае становішча вытворчых аб’ектаў. А яно ў нашым раёне, мякка кажучы, незайздроснае. Год таму сітуацыя на Обальскім керамічным заводзе ўвогуле была крытычная: два-тры рабочыя дні на тыдзень, вялікія запасы цэглы, скарачэнне персаналу. Будучыня прадпрыемства, як горадаўтвараючага, а разам з ім пасёлка Обаль апынулася пад пагрозай. Перадусім ляжачы завод абяцаў вывес... Болей »
Асобы, пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, павінны вярнуць дзяржаве за ўтрыманне дзяцей у дзіцячых установах 893 мільёны рублёў. Нягледзячы на высілкі мясцовых органаў улады, нядбайныя бацькі кампенсавалі толькі каля 416 мільёнаў рублёў з пачатку года. Прычым усе 103 абавязаныя асобы павінны выплачваць каля паўтара мільёна рублёў за кожнае дзіця штомесяц. Пакуль дзеці знаходзіліся ў сацыяльным прытулку, бацькам далі шанц кінуць піць і вярну... Болей »
Яшчэ сёлетняй вясной у красавіку выйшаў указ кіраўніка дзяржавы аб аптымізацыі органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацыяй. Прасцей кажучы, у бюджэце краіны стала не хапаць грошай на ўтрыманне чыноўнікаў бюракратычнага апарату Аляксандра Лукашэнкі. Таму насельніцтву даводзяць рашэнні аб неабходнасці эканоміі на пярвічных структурах органаў кіравання. А рэарганізацыю ўлады вырашылі пачаць са скарачэння колькасці сельсав... Болей »
Дэвальвацыя (ад лац. De - паніжэнне і valeo - мець значэнне, каштаваць) - зніжэнне курсу валюты краіны ў адносінах да цвёрдых валют, міжнародным падліковым грашовым адзінкам, памяншэнне рэальнага залатога ўтрымання грашовай адзінкі. Прасцей кажучы, дэвальвацыя – гэта сніжэнне, абясцэньванне грошай, у даным выпадку беларускага рубля, які прынята лічыць нацыянальнай валютай. Болей »
Яшчэ 2 ліпеня ў ветэрынарным Дэпартаменце Міністэрства сельскай гаспадаркі пацвердзілі, што прычынай паморку свіней на комплексе “Лучоса”, які размешчаны каля вёскі Копці Віцебскага раёна стала эпідэмія АЧС (афрыканская чума свіней). Для жыхароў Віцебшчыны гэта азначае, што свінні, якіх трымаюць прыватныя гаспадары ў радыусе 100 кіламетраў ад ачагу інфекцыі, магчыма, будуць знішчаны. Болей »
Адпаведна апошніх рашэнняў упраўлення адукацыі на Віцебшчыне ў гэтым годзе плануюць закрыць 24 школы, а 46 школ рэарганізаваць: агульнаадукцыйныя - у базавыя, базавыя - у пачатковыя. Рэарганізацыя закране і восем школ Шумілінскага раёна. Болей »
Беларускаму “эканамічнаму цуду” надыходзіць канец. Цяперашняя сітуацыя на Беларусі пагражае падзеннем узроўню жыцця, павышэннем цэн, ростам беспрацоўя і масавай эміграцыяй беларусаў у больш развітыя краіны. І адпаведна разам з канчатковай ліквідацыяй грамадзянскіх правоў і сацыяльных гарантый. Болей »
19 чэрвеня – дзень народзінаў Васіля Быкава, выбітнага пісьменніка Беларусі, які адыграў ключавую ролю ў нацыянальным адраджэнні. Мінула дзесяць гадоў, як мы жывем без Васіля Уладзіміравіча. Аднак за гэтыя дзесяць гадоў кнігі нашага вялікага беларуса па-ранейшаму выдаваліся і перавыдаваліся ў розных краінах на 50 мовах. Болей »
Больш за ўсё ў мінулым месяцы шумілінцаў хвалявала павелічэнне цэн на тавары і паслугі. Раней рэспандэнты выказвалі незадаволенасць падвышэннем коштаў у мясцовых крамах, асабліва на дзіцячыя тавары і харчаванне. Таксама згадвалі падаражэнне дзіцячых тавараў, мыйных сродкаў, будаўнічых матэрыялаў, адзення, абутку, электратавараў і бытавых прыбораў. Болей »