![]() |
![]() |
У Новы год зазвычай у людзей з’яўляюцца новыя жаданні. Часам, аднак, дамінуюць і старыя, якія пакуль не здзейсніліся. Мяркую, менавіта з такімі надзеямі беларусы перакрочылі з драматычнага 2020-га ў невядомы 2021-ы год. Дык чаго хочацца беларусам у Новым годзе? Хочацца, каб урэшце мінула праклятая эпідэмія знішчальнага каронавірусу. Хочацца не хварэць і не губляць блізкіх нам людзей. Хочацца, каб беларуская мірная рэвалюцыя дасягнула св... Болей »
У перадапошні день – 29 снежня 2020 года на сесіі раённага Савета дэпутатаў была зацверджаны прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і раённы бюджэт на 2021 год. Пры гэтым варта адзначыць самую адметную падзею мінулага года: а гэта той, што па выніках года Шумілінскі раён спрацаваў з прыбыткам у 4,3 мільёна рублёў. Аднак у сваю чаргу кіраўнік раёна Віктар Гутараў падкрэсліў, што год быў усё ж складаны. Але калі дзве х... Болей »
Адыходзіць у мінулае 2020 год. Чым ён стаў адметным для нашай краіны, для ўсіх беларусаў і для нашых шумілінскіх землякоў? У пачатку жніўня 2020 адбыліся самыя драматычныя падзеі, бадай што, за ўсю навейшую постсавецкую гісторыю Беларусі. Сёлетняя прэзыдэнцкая кампанія нечакана для ўсіх вылілася ў масавыя пратэсты не толькі супраць адыёзнага рэжыму Лукашэнкі, але і наогул супраць усёй безнадзейна састарэлай сістэмы улады. Прынамсі, яе ... Болей »
Як народныя пратэсты ўплываюць на станаўленне новай дзяржавы. У Беларусі адбываецца ўнікальная для нашага народа рэвалюцыя – гэта “рэвалюцыя свядомасці”. Шырокія народныя масы незалежна ад улады і яе мацнейшага ідэалагічнапрапагандысцкага апарата асэнсавалі неабходнасць займець уласную ацыянальную сімволіку. Безумоўна, гэта не зусім стыхійны працэсс, а вынікі самаадданай і нястомнай працы той нешматлікай часткі нацыянальнай інтэлігенцыі... Болей »
З 12 лістапада ў Шумілінскім раёне быў уведзены масачны рэжым, які абвешчаны “рашэннем Шумілінскага раённага выканаўчага камітэта ад 11 лістапада 2020 г. № 782”. У дакуменце да грамадзян даводзіцца: «Аб дадатковых мерах па прафілактыцы і зніжэння распаўсюджвання вострых рэспіраторных інфекцый, у тым ліку выкліканых COVID-19, у Шумілінскім раёне» ўводзіцца з 12 лістапада 2020 г. рэжым выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны органаў д... Болей »
У агульнарэспубліканскай базе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па Шумілінскаму раёну напрыканцы кастрычніка маецца 90 вакансій. Сярод абноўленых прапаноў па стану на 28 кастрычніка 2020 года ў раёне на першым месцы зноў апынулася Шумілінская раённая бальніца, дзе паранейшаму востра адчуваецца дэфіцыт дактароў і малодшага медперсанала. На сённяшні дзень сюды на працу запрашаюць чатырнаццаць медыкаў: шасцёра ўрачоў (усім аклад па 8... Болей »
Як правіла, з надыходам восеньскіх халадоў небяспека павялічваецца ў сувязі з пачаткам сезонных прастудных вірусных захворванняў і пнеўманій. Нарэшце і ў раённым аператыўным штабе Шуміліна чыноўнікі паведамілі пра колькасць хворых на COVID-19 Паводле даных штаба, на 8 кастрычніка ў раёне на COVID-19 зараз хварэе 26 чалавек. Пры гэтым 13 хворых знаходзіцца ў інфекцыйнай бальніцы ў Віцебску, а 13 чалавек застаюцца на хатняй самаізаляцыі. ... Болей »
Сёлета Дзень бібліятэк у Шумілінскім раёне адзначылі 45 бібліятэчных работнікаў. Прынамсі, да прафесіяналаў далучаецца вялікая колькасць наведвальнікаў – а гэта 9753 дарослыя чытачы і 3218 дзяцей, а таксама ўсе, хто паважае літаратуру і любіць чытаць. Не, электронныя гаджэты не выцеснілі прывычную друкаваную кнігу, хоць і працуюць у гэтым накірунку. Але многія людзі, як, урэшце, і мы, рэдакцыйныя работнікі, навіны і іншую аператыўную ін... Болей »
Пытанні малога бізнэсу, добраўпарадкавання, паляпшэння жыллёвых умоў і побыту ўздымалі жыхары Шумілінскага раёна на прыёме грамадзян, які правёў у райцэнтры памочнік прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч. На асабісты прыём запісалася пяць чалавек, двое датэлефанаваліся на «прамую лінію». Шматдзетную маму, якая чакае пятага дзіцяці, хвалюе працэдура збору даведак для выкупу зямельнага ўчастка і дома. Жанчына пражы... Болей »
Сельская глыбінка традыцыйна лічыцца нібыта апірышчам цяперашняй улады. Аднак, пры ўсім тым, тут таксама бываюць нечаканыя сюрпрызы. Ад незалежных дэмакратычных партый улады ўключылі ў камісію на участак № 14 Амбросавічы ўсяго толькі аднаго прадстаўніка ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандра Шчамлёва. Прынамсі, ад самага пачатку была стварана штучная сітуацыя "свабоднага волевыяўлення". Пачынаючы ўжо з аўторка 4 ... Болей »