![]() |
![]() |
Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 годзе на Брэстчыне. Жыве i працуе ў Полацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педінстытут, выкладае інфарматыку ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. З вершамі маладой паэтэсы чытачы знаёмы па шматлікіх публікацыях у мясцовым i рэспубліканскім друку. Не дужа часта вершы Ірыны Дарафейчук можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць: у нацыянальну... Болей »
Гераічнаму подзвігу нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвяціў сваю паэму народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. Болей »
Піліп Рыгоравіч азірнуўся на мяне, весела бліснуў маладымі вачамі. Зусім не дзеля прыгожага эпітэта, якім належыць узвысіць генерала, пішу я гэтае слова — «маладым». У яго сапраўды маладжавы твар. Па вачах, шчаках i нават па снежных вусіках чалавеку ніяк нельга даць столькі год, колькі ён у сапраўднасці пражыў,— без нечага невялічкага семдзесят. Выдавала... шыя. О, гэта здрадлівая частка цела! Яна выдае не толькі жаночыя гады! Болей »
Раман Сьцяна ды апавяданьні Сакрата Яновіча прадстаўляюцца на суд чытача. Беларускі пісьменьнік, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне вядомы сваімі апавяданьнямі. Гэтым разам ён прадстае раманістам. Галоўны герой Сумленевіч – чалавек, які стала шукае дабра. Ён шчыра верыць у перамогу дабра над злом. Можа адтуль і прозьвішча Сумленевіч, бо гэта чалавек якому сумленьне не дазваляе мірыцца з бяскарнасьцю зла. Сам Сакрат Яновіч, пражыўш... Болей »
Гэта быў час, калі наш гулец у чужой камандзе (ці наадварот? ) Сева Наўгародцаў лашчыў з далёкага Лондана слых адданай аўдыторыі згубнай для сацыялізму музыкай хард-рокераў з «Grand Funk Railroad». Звыкла пасмоктваючы праз саломінку «кока-колу», хіба што па чутках вядомую мірным грамадзянам Саюза, папулярны вядучы нібыта музычных праграм «Бі-Бі-Сі», а для хлопцаў з Лубянкі — подлы адшчапенец, здраднік радзімы і патэнцыйны кліент даваў ж... Болей »
Увечары я прагульваўся ўздоўж мора. Удзень быў вецер, а на моры — штыль. Пад вечар вецер ацix, а мора расхвалявалася. Сонца сплывала ў асмужаны далягляд. Апускалася яно хутка ды адначасова набракала чырванню i цемраю. З бамбукавых зарасцяў мне насустрач выбеглi чатыры сабакi. Адзiн з ix, большы, нагадваў гiену. Поўсць чорная ў рудых падпалiнах i сiвых пiсягах. З-за такой поўсцi нават даўгаваты сабачы нос выглядаў карацейшым, рыхтык гiен... Болей »
Сымон Будны (каля 1530-1593) – выдатны беларускі філосаф, багаслоў, літаратар, прапаведнік і тэарэтык рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім – займае адно з ганаровых месцаў ва ўсёй еўрапейскай культуры XVI ст. У кнізе з выкарыстаннем новых архіўных крыніц прасочваецца жыццёвы і творчы шлях асветніка, паказваюцца яго тэалагічныя і касмалагічныя погляды, этычная дактрына і сацыяльнае вучэнне. Адрасуецца гісторыкам, філосафам, лі... Болей »
Паэма Якуба Коласа "Сымон-музыка" (1911—1925 гг.) — адзін з найлепшых клясычных твораў беларускай літаратуры. Праз вобраз галоўнага героя — маладога беларуса — Якуб Колас глыбока асэнсоўвае нацыянальныя й агульначалавечыя праблемы, услаўляе таленавітасьць беларускага народу. Агульны час 5.25. Чытае Валер Шушкевіч. (p) "БелТонМедыя". Рэжысэр Валер Мазынскі. Болей »
Адзін з самых выдатных дзеячаў культуры 20–30-х гадоў ХХ ст., драматург, паэт, празаік, акцёр, рэжысёр, мастак-жывапісец Уладзіслаў Галубок (сапр. Голуб) нарадзіўся 3 (15) мая 1882 года ў сям’і рабочага-чыгуначніка (станцыя Лясная каля Баранавічаў). У хуткім часе сям’я пераехала ў Мінск, дзе бацька ўладкаваўся на працу ў дэпо. Уладзіслаў скончыў царкоўнапрыходскую школу, вучыўся ў Мінскім гарадскім вучылішчы. Рана зазнаў нястачы, калі т... Болей »
Паэт Юрка Голуб (нарадзіўся ў 1947 г., жыве і працуе ў Гродне), аўтар кніг «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Незабыўнае поле», «Помню пра цябе», мае свой творчы голас, сваю манеру пісьма. Арыгінальныя па думцы і на выкананні, насычаныя нечаканымі метафарамі і параўнаннямі, яго вершы хвалююць, запамінаюцца. У новай кнізе паэта «Сын небасхілу» чытач знойдзе канкрэтныя зямныя рэаліі, убачыць постаці сваіх папярэднікаў і сучасні... Болей »