![]() |
![]() |
Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х. Александровічу (17 снежня 2002), а таксама літаратурныя творы ХVІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »
У трэці выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Трэціх міжнародных навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў ХІV–ХІХ стст.”, што адбыліся 6–7 ліпеня 2002 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных 80-годдзю з дня нараджэння С.Х. Александровіча (18 снежня 2001), а таксама літа... Болей »
У другі выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Другіх навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стст.: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 верасня 2001 г. у Доме творчасці “Іслач”, асобныя матэрыялы дыскусіі “Ці быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч аўтарам “Пінскае шляхты”? (26 чэрвеня 2001 г.), а таксама літаратурныя творы ХІІІ–ХІХ ст... Болей »
У першы выпуск навукова-літаратурнага зборніка“Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры” ўвайшлі матэрыялы Першых навуковых чытанняў кафедры гісторыі беларускае літаратуры “Беларуская літаратура ХІ–ХІХ стагоддзяў: Паэтыка–Традыцыі–Кантэкст”, што адбыліся 22–23 снежня 2000 г. у Доме творчасці “Іслач”. Болей »
Зборнік гэты прашу лічыць працягам той шчырай размовы з жыццём, з Табою, дарагі чытач, якую і я пачаў задоўга да з’яўлення сваёй першай кнігі. Некалькі новых старонак роздуму, хвалявання, якія і радасна і трывожна паведамляюць другому... Замалёўкі дзіцячага свету, уключаныя ў зборнік не без пэўнага вагання, гэта жменька тых «пырскаў сонца», якія хочацца і браць сабе, і аддаваць сябрам, як нейкі цудадзейны сродак няспыннага абнаўлення ду... Болей »
Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч. Болей »
Кніга ўяўляе збор прыватных успамінаў, сямейных аповедаў, апокрыфаў і паданьняў, сведчаньняў розных людзей, што давялося аўтару чуць, жывучы ў Менску і ў Вільні, вандруючы па ўсёй Беларусі. Унікальны аўтарскі досьвед, багацьце мовы і разнастайнасьць сюжэтаў робяць гэтыя тэксты каштоўным дакумэнтам і захапляльнай чытанкаю для тых, хто пераймаецца пытаньнямі нацыянальнае ідэнтычнасьці і цікавіцца гісторыяй нашае культуры. Болей »
Асноўная гіпотэза палягала ў тым, што ўяўленні і ўстаноўкі беларусаў датычна пытанняў, што нас цікавяць, адрозніваюцца ў залежнасці ад таго, да якой сацыяльнай групы яны належаць. Такім чынам, былі вылучаныя чатыры сацыяльныя групы, з якіх набіралі ўдзельнікаў для фокус-групаў, а менавіта: 1. студэнты; 2. працаўнікі бюджэтнай сферы; 3. прадпрымальнікі; 4. дзяржаўныя чыноўнікі і службоўцы. Болей »
В книге представлены рассказы о жизни людей, которые не только преодолели трагические повороты судьбы, но и нашли свое новое место в жизни. Их пример доказывает, насколько велика сила человеческого духа, стремление превозмочь самого себя. Болей »
История Православной Церкви Беларуси еще не написана. И в этом нет ничего удивительного. Возрождение Православия, которое Беларусь пережила в XIX – начале XX века, привело не только к увеличению числа верующих, но и восстановлению православной культуры (slavia orthodoxa). Проявлением этого непростого процесса стало зарождение православной белорусской интеллигенции с ее обостренным чувством прошлого и глубоким интересом к тому историческ... Болей »