Слонімскі край, 7 (41) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (41) 2019

Месца выхаду: Слонім

Дата выхаду: 2019-07

Рэдактар: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Выдавец: Copyright © 2019 by Слонімскі край

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра два будынкі на вуліцы Пушкіна — пра адміністрацыйны будынак “Вежа”, які цяпер прадаецца, і пра былую пажарную каланчу.* Каланча была ўзведзена ў пачатку ХХ стагоддзя. У той час яна выглядала інакш, самае галоўнае — на ёй была вежа. Яна відаць на здымках, зробленых падчас нямецкай акупацыі ў гады Першай сусветнай вайны. Намі былі знойдзены публікацыі 1929 года пра рэалізаваны ў тым годзе праект пабудовы новай пажарнай вежы. Наша версія пра пабудову новай вежы не на каланчы, на месцы старой, а побач з будынкам, была памылковая. Адзін з чытачоў слушна заўважыў, што цяперашні чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак “Вежа” ніколі не быў пажарнай вежай, а быў вежай воданапорнай. Больш таго, раней быў двухпавярховым. На жаль, старажылы, з якімі ўдалося пагаварыць, не змаглі нам дапамагчы. Але ўдалося знайсці некалькі здымкаў, якія мы ўпусцілі падчас падрыхтоўкі папярэднага артыкула. На сайце nac.gov.pl ёсць два зімовыя здымкі Слоніма фатографа Дзерачынскага. Яны маюць паслядоўную сігнатуру — гэта значыць, былі зроблены ў адзін час. На жаль, дата пазначана толькі прыблізна: 1918 — 1939. Першы здымак відавочна зроблены з пажарнай вежы. У мінулым нумары мы змяшчалі фота гэтага ж раёна, зробленае адтуль жа, толькі падчас Першай сусветнай вайны ці напярэдадні яе.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Слонімскі край

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

Слонімскі край, 9 (43) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

9 (43) 2019

Слонім адгуляў. Дзень беларускага пісьменства і друку зрабіў слонімцам прышчэпку беларушчыны. Будзем спадзявацца, што гэтага імпульсу хопіць надоўга. Бо наўрад ці калі яшчэ кіраўніцтва краіны паспрыяе таму, каб слонімскія і гродзенскія чыноўнікі загаварылі пабеларуску. Старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміру Краўцову можна дараваць яго няўдалае чытанне беларускамоўнай прамовы на адкрыцці свята. Усё ж чалавек прыехаў у Беларусь з Р... Болей »


Слонімскі край, 8 (42) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

8 (42) 2019

Сярод слонімцаў, якія змагаліся за незалежнасць БНР, адным з самых актыўных быў Уладзімір Ксяневіч. Ураджэнец Альбярціна быў чалавекам ідэйным. Не палітыкам — вайскоўцам. Разам з аднадумцамі ён уваходзіў у арганізацыю “Зялёны дуб”, якая ў 1921-м не пагадзілася з падзелам Бацькаўшчыны паміж Польшчай і савецкай Расіяй ды працягвала ўзброеную барацьбу супраць бальшавікоў. Яна для Ксяневіча скончылася трагічна — арышт, смяротны прысуд, зам... Болей »


Слонімскі край, 6 (40) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (40) 2019

У фондах Беларускага дзяржаўнага архіву кінафотафонадакументаў захоўваюцца здымкі, зробленыя ў нашым горадзе больш за 70 гадоў таму. На іх у асноўным бачым цэнтр Слоніма. Праз год пасля заканчэння вайны нямала будынкаў стаялі ў руінах. Не ўсе яны былі адноўлены. Цяпер толькі на здымках бачым забудову былой Андрэеўскай вуліцы каля галоўнай сінагогі. У савецкія часы разбурылі браму колішняга кляштара бернардынцаў. У 1946-м у руінах быў С... Болей »


Слонімскі край, 5 (39) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (39) 2019

У папярэдняй частцы нарысу гаворка ішла пра футбол у Слоніме ў 1929 годзе. Удалося знайсці нечаканыя падрабязнасці аднаго са згаданых матчаў. У жніўні слонімскі ŻKS (Яўрэйскі спартыўны клуб) прымаў Makabi з Навагрудка, была зафіксаваная нічыя 1:1. Гульню нібыта датэрмінова спынілі з-за буры. Аднак у “Навагрудскім кур’еры” знайшлася карэспандэнцыя са Слоніма, прысвечаная таварыскаму паядынку, які прайшоў 10 жніўня. З яе вынікае, што госц... Болей »


Слонімскі край, 4 (38) 2019

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (38) 2019

У канцы красавіка вядомы расійскі артыст Яфім Шыфрын у інтэрв’ю на папулярным YouTube-канале вДудь распавёў пра лёс свайго бацькі. Залман Шмуілавіч Шыфрын (1910 — 1995) нарадзіўся ў Дрыбіне на Магілёўшчыне. Ён працаваў бухгалтарам у Оршы. У 1938-м быў арыштаваны савецкімі карнымі органамі. Залмана Шыфрына асудзілі на 10 гадоў зняволення як “польскага шпіёна”. Вызвалілі ў 1948-м, рэабілітавалі ў 1956 годзе. (Яфім Шыфрын — пра бацьку і Сл... Болей »


Слонімскі край, 3 (37) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

3 (37) 2019

Сёлета Слонім атрымаў рэдкі шанец вырашыць некалькі праблем, якія засталіся нам яшчэ з ХХ стагоддзя. І ўсё дзякуючы рэспубліканскаму святу — Дню беларускага пісьменства і друку. Справа з помнікам Льву Сапегу ўжо вырашана. Другая справа не менш важная, яна непасрэдна звязана з першай. Помнік мусіць быць усталяваны на Тэатральнай плошчы, якая на сённяшні дзень мае назву плошчы Леніна. Такое перайменаванне ў цяперашняй Беларусі справа выкл... Болей »


Слонімскі край, 2 (36) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

2 (36) 2019

У мінулым нумары “СК” мы пісалі пра таямнічую згадку пра “палі Слонімскія” у 1040 годзе, на якіх нібыта адбылася бітва паміж войскам кіеўскага князя Яраслава і войскам літвінаў. Яна сустракаецца ў працах польскіх гісторыкаў XIX ст. і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя. Аўтары тых публікацый у шэрагу выпадкаў спасылаліся на гісторыка XV ст. Яна Длугаша. І многія ў гэта верылі, згадка вандравала з кнігі ў кнігу, з публікацыі ў публікацыю.... Болей »


Слонімскі край, 1 (35) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (35) 2019

У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На допыце ў 1920-м ён расказваў чэкістам, што з 1906 года (з 14 гадоў!) царскія ўлады яго пераследавалі за палітычную дзейнасць, некалькі ра... Болей »


Слонімскі край, 12 (34) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

12 (34) 2018

Мяшчане — саслоўе, якое існавала ў Вялікім княстве Літоўскім амаль ад самага пачатку яго існавання. Да яго належалі гараджане — рамеснікі, купцы, гандляры, службоўцы магістрату — у сваёй бальшыні людзі адукаваныя. У некаторых гарадах мяшчанамі былі і ўладальнікі зямлі ў іх наваколлі (яны вызваляліся ад падаткаў, але выконвалі вайсковую службу). Такія былі і ў Слоніме. Мяшчане падзяляліся на яўрэяў і хрысціян. Гэты падзел існаваў і ў ча... Болей »


Слонімскі край, 11 (33) 2018

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

11 (33) 2018

Са слонімцам Вячаславам Сцяпурам я пазнаёміўся ў другой палове 1990-х. Ён тады актыўна друкаваў у слонімскай прэсе артыкулы па гісторыі горада і пра незаслужана забытых землякоў, змяшчаў унікальныя фотаздымкі. Падоўгу размаўлялі. А летам 1998 года ён распавёў мне сваю гісторыю, пра падзеі першых пасляваенных гадоў у Слоніме. Сцяпура з такімі ж юнакамі стварыў падпольную групу, якая вырабляла і распаўсюджвала ў горадзе антысавецкія лісто... Болей »