Слонімскі край, 1 (35) 2019

Слонімскі край

Краязнаўчы бюлетэнь

1 (35) 2019

Miejsce wydania: Слонім

Data wydania: 2019-01

Redaktor: Ёрш Сяргей (рэдактар нумару), Чыгрын Сяргей

Copyright © 2018 by Слонімскі край

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

У 1892 годзе ў Слоніме нарадзіўся Яўген Халімонавіч Дацкевіч, чалавек з трагічным лёсам. У архіве УФСБ па Архангельскай вобласці захаваліся матэрыялы пра яго. З іх вынікае, што ў Дацкевіча была сярэдняя спецыяльная адукацыя, напярэдадні Першай сусветнай вайны ён працаваў землямерамземляўпарадчыкам. На допыце ў 1920-м ён расказваў чэкістам, што з 1906 года (з 14 гадоў!) царскія ўлады яго пераследавалі за палітычную дзейнасць, некалькі разоў даводзілася сядзець у турме. Вядома, што Яўген Дацкевіч з красавіка 1917 года быў сябрам Партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Якім чынам слонімец трапіў у Архангельск? Вясной 1917-га ён уваходзіў у Віцебскі Савет рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле

Warto przeczytać:

pdf
Слонімскі край, 10 (56) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

10 (56) 2020

Паколькі ў XIX стагоддзі — у пачатку ХХ ст. мясцовай прэсы ў Слоніме не было, “Гродненскія губернскія вѣдомости” застаюцца важнай крыніцай інфармацыі пра жыццё нашага горада і павета. Выданне выходзіла двойчы на тыдзень. У ім змяшчаўся ў асноўным афіцыёз — указы, распараджэнні, пастановы, прызначэнні, статыстычныя звесткі, аб’явы. Была “неафіцыйная частка” газеты, якая выходзіла штотыднёва і мела сваю нумерацыю. У ёй было шмат хронікі, ... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 9 (55) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

9 (55) 2020

Прынята лічыць, што ўвесь міжваенны час, ледзь не з 1920 года, з пажарнай вежы ў Слоніме двойчы за дзень (а 8-й і 20-й гадзінах) гучала мелодыя паланэза Міхала Клеафаса Агінскага “Развітанне з Радзімай”. У савецкія часы традыцыя спынілася, яе аднавілі 23 траўня 2015 года. Паланэз стаў гучаць штодня а 12-й гадзіне. Толькі ўжо не з каланчы (былой стайні, вежа якой не захавалася, цяпер там склад), а з былой воданапорнай вежы, якую памылко... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 8 (54) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

8 (54) 2020

Пра гісторыю Слонімшчыны мы ўжо ведаем даволі шмат — ёсць і навуковыя, і навуковапапулярныя працы, публікацыі ў прэсе. Аднак адкрыцці не сканчаюцца. Наша гісторыя настолькі багатая на асобы, на падзеі, што яшчэ доўга даследчыкамі будзе складацца мазаіка. Нядаўна аўтарытэтны беларускі гісторык, сфрагіст і геральдык Анатоль Цітоў выдаў кнігу, у якой упершыню комплексна даследуецца злотніцкае (ювелірнае) майстэрства ў Беларусі.* Гэта прос... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 7 (53) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

7 (53) 2020

НКВД в Западной Беларуси: сентябрь — декабрь 1939 г.: документы и материалы. — Минск — Москва, 2019. — 384 с. Кожная такая кніга — падзея. Дзясяткі дакументаў з архіваў, з якіх большасць апублікаваны ўпершыню. Безумоўна, без адкрыццяў не бывае. У архіўных дакументах знаходзяцца згадкі пра Слонім і слонімцаў у 1939 годзе. “НКУС у Заходняй Беларусі…” — гэта сумеснае выданне Дэпартамента па архівах і справаводстве Мінюста, Нацыянальнага ар... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 6 (52) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

6 (52) 2020

Цэнтр дакументацыі аб пераследаваннях нацыяналсацыялістычным рэжымам Arolsen Archives (ён знаходзіццца ў нямецкім горадзе Бад-Арользене ў зямлі Гесэн) выклаў у вольны доступ у інтэрнэце мільёны дакументаў са сваіх збораў. Яны датычаць не толькі ўласна ахвяр, якія вывозіліся на прымусовыя працы ці траплялі ў канцлагеры, але і так званых “перамешчаных асоб”, якія апынуліся пасля Другой сусветнай вайны ў зонах акупацыі Германіі заходнімі с... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 5 (51) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

5 (51) 2020

Гэтае здарэнне адбылося ў нашым горадзе вясной 1657 года. Трэці год, як пачалася вайна Рэчы Паспалітай (аб’яднанай дзяржавы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы) з Маскоўскай дзяржавай. У гісторыі яна вядома як “крывавы патоп”. Маскоўцы акупавалі значную частку ВКЛ разам са сталіцай Вільняй. Супраць Рэчы Паспалітай пачала агрэсію Швецыя, якая адначасова апынулася ў стане вайны і з Масквой. У той сітуацыі ў 1655 годзе вялікі гетман літо... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 4 (50) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

4 (50) 2020

Гэты тэкст напісаў дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага Леў Сапега (1557 — 1633), як прадмову да Трэцяга Стутута ВКЛ, кодэкса законаў, што быў надрукаваны ў 1588 годзе. Ён звяртаецца да насельніцтва краіны, абгрунтоўвае важнасць незалежнасці, свабоды, панавання права. Са старабеларускай мовы тэкст узнавіў паэт Алесь Разанаў. Мудрыя людзі ўсіх стагоддзяў сыходзіліся на думцы, што ў кожным — калі б яно ні ўтварылася — гаспадарстве... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 3 (49) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

3 (49) 2020

Гэты здымак захоўваецца ў фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Апісанне кароткае: будаўніцтва шматпавярховага дома ў Слоніме, 15 сакавіка 1972 года. На фота бачым скрыжаванне вуліц Студэнцкай (Хлюпіна) і Янкі Купалы. Гэты раён горада за пасляваенныя дзесяцігоддзі ўжо набыў новае аблічча, непазнавальна змяніўся. Старыя будынкі, у тым ліку і аўтастанцыю, знеслі. І вось робіцца апошні штрышок — дабудоўваецца шматпа... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 2 (48) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

2 (48) 2020

Калі ехаць са Слоніма на Зэльву праз вёску Чамяры, то пасажыры пры лесе з правага боку заўважаць некалькі драўляных будынкаў, сярод якіх ёсць і двухпавярховы. Яны знаходзяцца амаль на мяжы Слонімскага і Зэльвенскага раёнаў. А за будынкамі здалёк свеціцца агеньчыкамі прыдарожная карчма вядомага на Зэльвеншчыне фермера Міхаіла Макея. Яна знаходзіцца ў былой Сынковіцкай участковай бальніцы, будынак якой быў узведзены яшчэ ў 1930-х гадах. П... Więcej »


pdf
Слонімскі край, 1 (47) 2020

Слонімскі край

гісторыка-краязнаўчае электроннае выданне

1 (47) 2020

Першы нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край” выйшаў у лютым 2016 года. У ім было 12 старонак. Зроблены нумар быў хутка. У студзені 2016-га я прапанаваў паспрабаваць рабіць перыёдык Васілю Герасімчыку, і ён горача гэтую ідэю падтрымаў. Менавіта Герасімчык выступіў за назву “Слонімскі край”, якая была ў краязнаўчага часопіса ў далёкім 2000 годзе. “Зразумела, ясна, дакладна і проста”, — пісаў ён пра яе. У выніку я з гэтым пагадзіўс... Więcej »