![]() |
![]() |
Пра славу беларускага садка ў Беластоку нашая грамадскасць гаворыць з пазітыўным недаверам: — А ці гэта праўда, што там не ўсе могуць дастацца? — спытае нас некалькі гадзін да юбілею настаўніца беларускай мовы з Дубін. Калі пачуе нашае „так”, спачатку не можа паверыць. Гэты момант усведамляе нам прэстыж, якога дабілася беларуская адукацыйная ўстанова. Наша настаўніца са звышдваццацігадовай практыкай найлепш ведае колькі сілы і сэрца пат... Болей »
У час агульнага сходу членаў аб’яднання „Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы”, які адбыўся 11 чэрвеня ў музейнай кіназале, большасць дыскусіі тычылася прапановы змены назвы аб’яднання на „Цэнтр беларускай культуры”, з якой выступіла музейная ўправа. Дыскусія ў гэтай справе была вельмі эмацыянальная, а большасць выступаючых старалася пераканаць сабраных, каб пакінуць старую назву, дзе галоўнае значэнне мае слова „музей”, на я... Болей »
Такія артыкулы пішуцца альбо на добрым падпітку, альбо ў крайнім адчаі, альбо ад няма чаго сказаць. Няхай даруе мне шаноўны чытач, але не знаходжуся ні ў водным вышэйадзначаным стане, але нешта карціць, баліць і смыліць. Відаць, назбіралася ўсяго патроху. А можа ўсяго занадта шмат. Чытаю прэсу, інтэрнэт і вачам сваім не веру. Абвешчаны конкурс беларускага ПЭН-цэнтра імя паэткі Ларысы Геніюш. Цешуся, але выяўляецца, што заўчасна. Кіраўні... Болей »
У сонечную нядзелю 23 мая 2010 года сціхлі на пару гадзін шумлівыя фантаны ў беластоцкім парку каля палаца Браніцкіх, задуманым магнатамі як „англійскі”. Штодзень тут поўна наведвальнікаў, адпачываючых на лавачках паўз алеек, а адмысловыя фантаны святочнымі вечарамі гараць каляровым агнямі. На вялізнай сцэне, абслугоўваючай усе найбольшыя мерапрыемствы горада Беластока (у ім хочацца жыць больш чым, скажам, у Лондане, як вынікае з апытан... Болей »
Гімн на прыведзеныя вышэй словы Аляксандра Архангельскага, які ўпершыню пачуў я амаль сорак гадоў таму з вінідыска балгарскага „Балкантону”, заняў у маім рэлігійным топ-парадзе такое ж месца, як у свецкім evergreen „Очи чёрные”. Цяпер ізноў пачуў я шэдэўр Архангельскага ў велічным выкананні хору Варшаўскага ўніверсітэта ў канцэртнай зале Беластоцкай філармоніі ў рамках ХХІХ Фестывалю царкоўнай музыкі „Гайнаўка”. І плачуся деяній моихъ, ... Болей »
Спадзяюся, што атрымаем запрашэнне і паедзем таксама ў Канаду, — пажартаваў архіепіскап Іакаў, адкрываючы ў мінулую нядзелю ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку выстаўку „Новая Воля папросту”. Выстаўка на шляху ўжо чарговы раз. Раней паказвалася, зразумела, у Новай Волі, Міхалове, Геранімове, Супраслі ды Універсітэце ў Беластоку. У апошняе месца прыехалі нават маладыя ўдзельнікі праекта, дзеці і моладзь з Новай Волі. Не ўдалося ра... Болей »
— Сёлетні Міжнародны фестываль царкоўнай музыкі „Гайнаўка 2010” пачнецца з выдатнага, невыпадковага канцэрта — Вяртаемся да традыцыі, калі фестываль пачынае мінулагодні лаўрэат. Так складаецца, што стала ім адна з самых лепшых у Расіі Дзяржаўная капэла імя Юрлова. Выканае яна „Кіеўскую літургію” Рамуальда Твардоўскага. Кампазітар гэты добра нам усім вядомы, па шчырасці, не ўяўляю сабе гэтага фестывалю без яго. Прафесар Твардоўскі з друг... Болей »
Калі пятнаццаць гадоў таму ў беларускіх дзеячаў васьмідзесятых гадоў з’явіліся дзеткі, неабходным стаў беларускі садок у Беластоку. Гэты першы крок быў зроблены перш за ўсё дзеля стварэння магчымасці нармальнага жыцця і развіцця ў сваёй роднай культуры. Давялося здзейсніць планы і мары. Пачаткова звязаныя з садком, а пасля з пачатковай школай, гімназіяй ды ліцэем. Сёння беларускай мове можна вучыцца ў Беластоку на ўсіх ступенях адукацыі... Болей »
Ужо месяц вядзецца ў Польшчы пробны перапіс насельніцтва. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца праверка механізмаў перапісу, яго тэхналогіі, працы перапісчыкаў, іхняй падрыхтоўкі. Найважнейшае — правяраюцца формы пытанняў, на якія адказваюць жыхары выбраных шаснаццаці мясцовасцей. Паводле слоў дырэктар Статыстычнай установы ў Беластоку Эвы Камінскай-Гаўрылюк на Падляшшы перапіс вядзецца бездакорна, без асаблівых праблем. У нас пробны перапіс п... Болей »
— Мы тут на тое, каб ушанаваць памяць усіх ахвяр трагедыі. Гэта трагедыя ўсёй нацыі, — тыя словы найчасцей можна было пачуць ад людзей, якія ў суботу сабраліся ў Варшаве на галоўных жалобных урачыстасцях у гонар ахвяр загінуўшых 10 красавіка ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Не інакш было і ў нядзелю ў Кракаве на пахаванні Леха і Марыі Качынскіх. Ужо ад суботы, калі ўся Польшча даведалася аб катастрофе прэзідэнцкага Ту-154, Варшава, а да... Болей »