Федарэнка Андрэй, Нічые

Нічые

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2009

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2009 by Андрэй Федарэнка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

14 лістапада 1920 года польскае войска, якое перад гэтым нашчэнт разбіла чырвоных пад Варшаваю і пагнала іх на ўсход такімі тэмпамі, што не больш чым эпізод успрымаўся захоп у палон усяе IV арміі разам с 3­м конным корпусам, якое імкліваю хваляю, змываючы на шляху любое супраціўленне, дакацілася да Мінска і, раскалоўшы магутным ударам славутую 27­ю Омскую стралковую дывізію, за некалькі гадзін заняло горад і тады толькі спынілася, не ведаючы ні што рабіць з гэтай велізарнай захопленай тэрыторыяй, ні з трафеямі, ні з масаю палонных (так, IV армія і 3­ці конны корпус былі проста падараваны немцам — «інтэрніраваныя германскімі ўладамі», як напісана ў савецкіх кніжках па гісторыі), спынілася, а на наступны дзень, акурат 14 лістапада, быццам тая ж хваля, што пакрысе страціла сваю раз’ятраную сілу, пачало сплываць­адкатвацца назад, гатовае, аднак, у любы момант спыніцца ізноў — як толькі атрымаюцца належныя звесткі з Рыгі, дзе («цёмных дарог махляры») Іофе з Мануільскім ад Савецкай Расіі і Украіны і Домбскі ад Польшчы каляровымі алоўкамі дзялілі мапу Ўсходняй Еўропы, крамсаючы імі, бы скальпелямі, жывое цела краіны — краіны, прадстаўнікоў якой: ні Ластоўскага ад «незалежніцкага» ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі, ні Тарэшчанку­Цярэшчанку ад паланафільскай Найвышэйшай Рады, ні Адамовіча з Алексюком ад балаховічаўскага Беларускага Палітычнага Камітэта... (ahfuv'yn)

Беларускія аўтары: Федарэнка Андрэй

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Федарэнка Андрэй, Сузіральнік

Сузіральнік

Аповесці, апавяданні, эсэ

Федарэнка Андрэй

Федарэнка Андрэй нарадзіўся ў 1964 годзе ў вёсцы Бярозаўка Мазырскага раёна. Скончыў Мазырскі палітэхнікум, Мінскі інстытут культуры, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у часопісах “Полымя”, “Маладосць”, на кінастудыі “Беларусьфільм”, цяпер – у часопісе “Дзеяслоў”. Аўтар дзесяці кніг прозы, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І. Мележа за кнігу «Смута» (1995). Новую кнігу Андрэя Федарэнкі «Сузіральнік» складаюць творы, напісаныя ў апошнія га... Болей »


Федарэнка Андрэй, Ціша

Ціша

Аповесці і апавяданні

Федарэнка Андрэй

Бабуля Домна лічылася “ўдавой франтавіка вайны”, а таксама “мнагадзетнай маці-гераіняй”. Яе муж, Петрыкаў дзед Андрэй, ляжаў пахаваны на мясцовых могілках. Вясною ўнук з бабуляй бралі бляшанку з фарбай і бутэльку аліфы і адпраўляліся паднаўляць магілку. Фарба была зялёнага колеру, а аліфа – жоўтая, цягучая, як мёд. Пакуль Петрык, у якога ад пахаў прыемна кружылася галава, боўтаў палачкай у бляшанцы, бабуля фарбавала. Зялёная агароджа па... Болей »


Федарэнка Андрэй, Сечка

Сечка

Федарэнка Андрэй

Гэтыя літаратурныя эсэ Андрэй Федарэнка пісаў на працягу 10 гадоў. Вось як абазначыла іх крытык, выкладчыца, літаратуразнаўца М. Верціхоўская: “Структурна “Сечка” Андрэя Федарэнкі ўяўляе сабою мазаіку з перлаў. Гэта сапраўдная з’ява і падзея ў найноўшай літаратуры. Каб стварыць такую, трэба добра ўяўляць агульную задуму карціны — выразна паказаць чалавека і яго справу. Феномен “сечкі” Федарэнкі ў тым, што замешана яна на такой дробязі, ... Болей »


Федарэнка Андрэй, Ланцуг

Ланцуг

Аповесці

Федарэнка Андрэй

Новую кнігу прозы Андрэя Федарэнкі складаюць шэсць аповесцей, напісаных у розныя гады. Як і заўсёды, проза А. Федарэнкі чытаецца лёгка. Але гэта зусім не лёгкае чытво. Аўтар імкнецца спасцігнуць духоўны свет сучасніка, зразумець яго клопаты і трывогі. Творы пісьменніка вызначаюцца лю­боўю да чалавека, добрым веданнем жыцця, тонкім псіхалагізмам, шчырасцю. Болей »


Федарэнка Андрэй, Мяжа

Мяжа

Проза

Федарэнка Андрэй

Аўтабіяграфічны раман Андрэя Федарэнкі лёг у аснову аўтарскага выданьня, у якім акрамя аднайменнага раману зьмешчаныя таксама і апавяданьні аўтара. Адкрытасць і непасрэднасьць – адзін з прыёмаў, які прымушае чытача дачытаць раман і апавяданьні да канца. Разважаньні – аснова аповеду Андрэя Федарэнкі. У простых, часам хаатычных словах, сказах, радках маем матэрыялізаваныя думкі аўтара, якому ўдалося думку перанесьці на паперу. У кароткай ... Болей »


Федарэнка Андрэй, Вёска

Вёска

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Антона Васкевіча выганялі з інстытута ў канцы 1990 года, перад самая зімовай сесіяй. Запрошаны, Васкевіч пасядзеў у прыёмнай рэктара хвілінак 10—15, потым з прыёмнай, не гледзячы на яго, выйшлі адзін за адным куратар групы, прафорг, парторг (? — не быў ніколі Васкевіч у партыі і быць не збіраўся), камсорг, камендант інтэрната, прарэктар па гаспадарчай частцы і апошняя, дэканша, таксама чамусьці адводзячы вочы, спынілася перад ім і строг... Болей »


Федарэнка Андрэй, Рэвізія

Рэвізія

Раман

Федарэнка Андрэй

Вечар, рэдкі сухі сняжок сыплецца і не растае, а беліць вуліцы, тратуары, дрэвы, дахі дамоў — увесь гэты вялікі і, нягледзячы ні на што, прыгожы — самы лепшы ў свеце горад. Падмарожвае, таму крокі, галасы, шум машын — усё выразнае, па­зімоваму звонкае, хоць яшчэ і не зіма зусім, а восень, усяго толькі сярэдзіна кастрычніка 1989 года. І тут, у цэнтры Мінска, каля былога Губернатарскага, а цяпер чамусьці імя Горкага, парку, у будынку дзіў... Болей »


Федарэнка Андрэй, Нічые

Нічые

Федарэнка Андрэй

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў. Болей »


Федарэнка Андрэй, Афганская шкатулка

Афганская шкатулка

Аповесць

Федарэнка Андрэй

Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі, што калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю Беларусі. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі – монавіта яны высачылі злачынцаў і памаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крышынскага з-пад турэмнага арышту. Самааналіз асобы, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, замілаванасць і захапленне на... Болей »


Федарэнка Андрэй, Шчарбаты талер

Шчарбаты талер

Федарэнка Андрэй

Андрэй Федарэнка — лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Івана Мележа (1995, за кнігу «Смута») — празаік, творы якога публікаваліся на беларускай, англійскай, нямецкай, рускай, латышскай, славацкай, украінскай мовах. Перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сяр... Болей »