![]() |
![]() |
Дзесяць гадоў таму — 22 чэрвеня — спачыў у вечнасці Васіль Быкаў, сумленне і гонар Беларусі. З таго дня сплыло шмат вады ў рацэ Лета, але галоўныя пытанні, якія непакоілі Васіля Быкава — грамадзяніна і творцу — засталіся нязменнымі. Увесь чэрвень у эфіры «Радыё Свабода» сябры, чытачы, даследчыкі творчасці Васіля Быкава разважалі пра тое, што са спадчыны народнага пісьменніка найбольш важнае сёння. «ЛБ» падае ніжэй некаторыя з тых прызн... Болей »
Янка Маўр (1883–1971), агульнапрызнаны «бацька» беларускай дзіцячай літаратуры, прыйшоў у яе ў другой палове 20-х гадоў ХХ ст. Ён працягнуў і замацаваў працэс «суверэнізацыі» дзіцячай літаратуры. Калі старэйшыя беларускія пісьменнікі Я. Колас, Я. Купала, З. Бядуля служылі як бы мастком паміж «дарослай» і дзіцячай літаратурамі, дык з прыходам Я. Маўра апошняя пачала выходзіць на самастойны шлях. Болей »
Да ад’езду амбасадара Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана культурніцкія беларуска-шведскія дачыненні можна было назваць больш чым шчыльнымі — яны папросту квітнелі, а творчае жыццё пры амбасадзе не меней як віравала: канцэрты, вечарыны, прэзентацыі… Цяпер усе яны па магчымасці перанесеныя па-за межы тэрытарыяльнай Беларусі: Варшава, Беласток, Львоў, Вільня… Закрыты шлях у Сінявокую і для многіх ініцыятараў беларуска-шведскіх праектаў, і ... Болей »
Спешна друкуюцца апошнія запланаваныя ў серыях выдавецтваў кнігі, адбываецца стварэнне выніковых рэйтынгаў найбольш папулярных твораў, ідзе складанне лонг і шорт-лістоў прэмій, падлічваюцца асобнікі, аўтарытэтныя эксперты аддаюць галасы, абвяшчаюцца відавочныя фаварыты і называюцца нечаканыя адкрыцці. На тле татальнага рэзюмавання з’яўленне нечага новага праходзіць неяк незаўважна, ці, нават, калі і адзначаецца, то падсвядома пераносіцц... Болей »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру ... Болей »
Прыдумана пісьменнікамі. Дзесяць ідэй, якія з’явіліся ў кнігах, і толькі потым былі рэалізаваны ў жыцці. У свеце існуе шэраг рэчаў, якія перш былі апісаны ў кнігах — створаны-выдуманы пісьменнікамі, і толькі потым з’явіліся ў рэальным жыцці. Вось пералік найбольш вядомай дзясяткі «літаратурных адкрыццяў»: Схема «адмывання грошай». На думку novosti-literatury.ru, такая геніяльная злачынная схема была ўпершыню ўжыта ў «Мёртвых душах» Міка... Болей »
Два полюсы сучаснай чалавечай свядомасці: павышаная агрэсіўнасць і прагрэсуючая апатыя. І ўсё гэта «не проста так» узнікла… Сямнаццатае стагоддзе было стагоддзем жывапісу, васямнаццатае — музыкі, дзевятнаццатае — літаратуры. А дваццатае — найжорсткіх дыктатур, сусветных войнаў і глабальных катастроф. У дваццаць першае стагоддзе чалавецтва ўвайшло з каласальным досведам, а дамінуюць у ім агрэсія ды абыякавасць. Большасць жа думае як? Так... Болей »
Дзяды — беларускае свята, якое дайшло да нас з глыбіняў язычніцтва ў новай нечаканай якасці: дзень памінання знішчаных продкаў. Адразу адзначу: я катэгарычна супраць язычніцкіх святаў, на Радаўніцу дэманстратыўна застаюся дома, на Масленіцу ўладкоўваю «разгрузны» дзень. Але ж у нашых сучасных Дзядах хрысціянскага больш, чым у іншых афіцыёзных святах. Рэч у тым, што Дзяды ва ўмовах «дэмагагічнай дэмакратыі» трансфармаваліся ў дзень памін... Болей »
Сёлета распачалася праца над фотапраектам «Беларускі фальклор», скіраваным на прапаганду традыцыйнай культуры ды сучаснай літаратуры і прымеркаваным да 80-гадовага юбілею Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паводле задуманага, беларускія пісьменнікі пераўвасабляюцца ў персанажаў народных міфаў, казак і легенд — і сустракаюцца з чытачамі-гледачамі на старонках адмысловага календара. Пра асаблівасці гэтай творчай ініцыятывы, распачатай Саюзам ... Болей »
50 гадоў — зеніт чалавечага жыцця. Час падводзіць вынікі. Хаця ў кожнага чалавека — па-рознаму. Некалі паўвека чалавечага жыцця былі ўжо старасцю. Так вось Яна Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», Рамуальд Падбярэзскі называе «дзядком». І Янка Купала, якому не было яшчэ і сарака пяці гадоў, перадае паходню беларускасці наступнаму, маладому пакаленню… Чаму я пачаў свае нататкі з такіх развагаў? Ды таму, што пяцьдзясят гадоў спаўняец... Болей »