![]() |
![]() |
Прайшло два месяцы пасля таго, як у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня ў Менску адбылося збіццё дэманстрантаў. За ім паследавалі шматлікія арышты кандыдатаў у прэзідэнты і кіраўнікоў іхніх штабоў, а таксама ўдзельнікаў акцый. Цягам двух месяцаў праводзіліся ператрусы і вобшукі на кватэрах падазраваных, у офісах арганізацый і рэдакцыях недзержаўных газет. Удзельнікі законных прэзідэнцкіх выбараў былі абвінавачаны ні менш ні больш у ... Болей »
Падзеі 19-га снежня ў цэнтры Менску па сваёй значнасці пераўзышлі ўсе чаканні. “Эўраньюс” падавалі іх як навіну №1. Асабліва ж цікава было паглядзець назаўтра на рэакцыю наваабранага прэзідэнта. Бо гэта была, несумненна, яго задумка: справакаваць апазіцыю на проціпраўныя дзеянні і даць ёй магчымасць паказаць сваё “ісціннае нутро”. Маючы падручныя сродкі масавай інфармацыі, дзе няма іншай, адрознай ад прэзідэнцкай думкі, бальшыня абыват... Болей »
Спадар Прэзідэнт! Чытаю тваю перадвыбарчую праграму і не магу пагадзіцца з мноствам спрэчных месцаў. Ты падкрэсліваеш, што ўсе гады твайго кіраўніцтва “мы делали тяжёлую, но нужную для государства работу ВМЕСТЕ”. А я думаю: рабілі то мы разам, але каму было цяжэй, нам ці табе, яшчэ можна паспрачацца. Я хоць і працую настаўнікам, але штогод не выпускаю з рук ручак плуга, бо не магу дастойна жыць на грашы, якія ты мне плаціш. Ты ж усё бо... Болей »
Падбрэхічы яго вялікасці. Раз на пяць гадоў афіцыйныя СМІ прымушаны ўпусціць на тэлеэкраны, радыё і старонкі падуладных газет апазіцыю. А таму сёння ўжо ніхто больш не задае пытання: “А хто акрамя Яго?” Маладыя і пажылыя, але ўсе таленавітыя, амаль усе з іскрынкай Божай, бальшыня кандыдатаў у Прэзідэнты не можа не спадабацца выбарцам. Пасля іх першых выступаў у СМІ цікава было паглядзець на рэакцыю людзей, якія да гэтага часу за “муд... Болей »
Палёт на адным крыле, або як зрабіць жыццё дзяцей шчаслівым. Бацькоўскі сход у гімназіі 30-га кастрычніка прайшоў на найвышэйшым узроўні. Цікава, змястоўна, з агеньчыкам падышла да арганізацыі сходу адміністрацыя гімназіі. Даклад псіхолага суправаджаўся паказам тэзісаў на вялікім экране. А як парадавалі дзеці сваім канцэртам! Адным словам – супер. Супер, каб не адно але... За ўсё амаль паўтарагадзіннае афіцыйнае і святочнае мерапрые... Болей »
Ярмарка ў Бешанковічах. Прачытаўшы ў “Зары”, што у суботу 16-га кастрычніка “ в 9 часов на автостоянке развернёт торговые ряды осенняя ярмарка”, а на ёй ЧУП ”Свіціна” будзе рэалізоўваць мяса, а восьмай раніцы я быў на месцы. Сапраўды, ужо за гадзіну да названага часу каля сотні чалавек на аўтастаянцы чакалі сельгаспрадукцыю. Дзесьці ў чвэртку дзевятага свіцінскае мяса пайшло ў продаж. Але на сотню чалавек, што да таго часу сабраліс... Болей »
Глянь, знаёмыя ўсе твары! Вядома, што сябрам выбарчай камісіі можа стаць любы чалавек. Варта толькі, каб цябе вылучыла нейкая грамадская арганізацыя або неабыякавыя грамадзяне сабралі за цябе подпісы. Толькі не факт, што пасля гэтай працэдуры вылучаемы гарантавана стане сябрам камісіі. Наадварот, можна гарантаваць, што ты туды ніколі не трапіш, калі маеш пазіцыю, адрозную ад непасрэдных падначаленых сп.сп. Пянькоўскага і Шведава і м... Болей »
За каго галасаваць? Чым бліжэй дата прэзідэнцкіх выбараў, тым больш людзей хвалюе пытанне: за каго галасаваць, чаму апазіцыя не мае адзінага кандыдата. Хачу падзяліцца на гэты конт сваімі думкамі. Апазіцыя – гэта мільёны людзей на Беларусі, якія не згодны з тым, як ідзе наша жыццё. Зразумела, што кожны з мільёнаў тых людзей мае свае густы, свае прыхільнасці, свае прывычкі. І тое нармальна, нават выдатна. Жыццё і павінна быць разнастайны... Болей »
З'узд БХД. 12-га верасня ў актавай залі мінскага трактарнага завода адбыўся чарговы(трэці па ліку!!!) установачны з’езд Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі. Па надуманых прычынах пакуль што БХД не рэгіструюць. Партыя, якая ўжо сёння налічвае 2740 сяброў па ўсёй Беларусі, вылучыла на з’езд 135 дэлегатаў, якія прынялі важныя дакументы, неабходныя для рэгістрацыі партыі ў Мінюсце. Акрамя таго на з’ездзе была абмеркавана і прынята стратэгі... Болей »
Падзякуем Прэзідэнту. Неяк адзін з маіх аднавяскоўцаў, пенсіянер, заявіў: маўляў, калі б не наш прэзідэнт, то мы ўсе даўно хадзілі б без сподняй бялізны. Галоўным жа крытэрыем добрага сённяшняга жыцця, на ягоную думку, з’яўляецца наяўнасць у беларусаў легкавікоў. У людзей з’явіліся яны ў эпоху цяперашняга прэзідэнта, а, значыць, гэта ягоная заслуга. Паразважаем крыху на гэту тэму.За апошнія 16 гадоў у Беларусі не было пабудавана аніводн... Болей »