![]() |
![]() |
Знакаміты Лаўрышаўскі манастыр – другі сярод самых старажытных праваслаўных манастыроў на Панямонні пасля Барыса-Глебскага ў Горадні. Аўтэнтычная пісьмовая крыніца XIII стагоддзя, Галіцка-Валынскі летапіс, паведамляе, што каля 1262 года князь Войшалк, сын першага вялікага князя літоўскага Міндоўга, «учыніў сабе манастыр на рацэ на Нёмне, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў».<br /><center><a href="http://belsat.eu" target="_blank"><b>w... Болей »
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. Чаму замак у Лідзе адрозніваецца ад іншых беларускіх замкаў? Хто і калі яго збудаваў? Чаму замак паставілі каля балота? Што ў замку знайшлі археолагі? Ці застаўся дух замку пасля рэ... Болей »
На паўночным захадзе Беларусі ў Ашмянскім раёне каля мястэчка Гальшаны, а дакладней, паўтара кіламетра далей, пры дарозе ў Баруны знаходзіцца мясціна з незвычайнай назвай «Карабель». Гэта найвышэйшы ва ўсёй ваколіцы пагорак, вяршыня якога акружаная добра захаваным насыпным земляным валам і ровам. Мясцовы люд выдзяляе гэтае месца з усяго наваколля і пераказвае ажно некалькі легендаў, з ім звязаных. Таму не выпадкова гарадзішча «Карабель»... Болей »
Чаму буйны палескі землеўладальнік пайшоў супраць плыні і звязаў сябе з беларускім нацыянальным рухам калі амаль уся даўняя беларуская шляхта лічыла сябе палякамі і змагалася за новую польскую дзяржаву? Чаму Раман Скірмунт не ратаваўся ад «Чырвонай арміі» у верасні 1939 г.? Чаму яго не абараніў мясцовы люд, якому ён дапамагаў? Ягоная постаць перакрэслівае ўяўленне пра беларусаў як нацыю лапцюжнікаў – адно паноў сахі і касы. Так – белару... Болей »
Сённяшняя Рэспубліка Беларусь – сапраўдная краіна парадоксаў. Гэтаксама ў ідэалогіі, як у гісторыі і культуры. Даўно няма афіцыйнай камуністычнай ідэалогіі, а помнікі і вуліцы ў гонар яе заснавальнікаў у краіне лічацца тысячамі. Як у сталічным метро, дзе пад зямлёй знаходзіцца станцыя «Плошча Леніна», а калі падымаешся на паверхню, то аказваецца, што плошча называецца «Незалежнасці». Беларусь хіба адзіная краіна ў свеце, дзе дыскрымінуе... Болей »
Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы калі наведалі месца пахавання ў Воўчыне? Другая серыя «Загадак беларускай гісторыі» з Аляксандрам Краўцэвічам. Менавіта ... Болей »
Новая гістарычная праграма «Белсату» з прафесарам Аляксандрам Краўцэвічам. У кожнай з 14 серыяў выбітны беларускі гісторык наведвае знакавыя мясціны нашай мінуўшчыны, каб прыпомніць важныя але малавядомыя ці зусім невядомыя падзеі і таямніцы, з імі звязаныя. У Берасці, на тэрыторыі Берасцейскае крэпасці, месціцца адзіны ў свеце музей раскапанага археолагамі сярэднявечнага ўсходнеславянскага гораду. Чаму старажытны горад паставілі на бал... Болей »
Загасцінец — хутар каля сасонніку праз гоні ад вёскі Біскупцы. Тут прайшло дзяцінства Дануты Бічэль-Загнетавай, таму i хочацда ёй сюды вяртацда — да маці, да прыроды, да памяці. Гасцінец — шлях, які злучае мінулае i будучае, вядзе да людзей, да чалавецтва. Болей »
Зборнік кароткіх лірычных замалёвак, дзённікавых запісаў, абразкаў і невялікіх аповесцяў. Кожнае апавяданне Сакрата Яновіча – гэта гісторыя цэлага жыцця. Некалькі сказаў, а змест у іх, як на некалькі тамоў. Аўтар працуе над сваімі творамі доўга і крапатліва, дабіраючы словы так, каб кожнае з іх нясло цэлую гаму пачуццяў. “Загоны” – адзін з першых зборнікаў, выдадзены беларускім літаратурным аб’яднаннем у Польшчы “Белавежа”, і першы, у я... Болей »
Вольга Іпатава вядома беларускаму чытачу перадусім як празаік, аўтарка гістарычных аповесцяў і раманаў. «Задарожжа» - зборнік вершаў, дарэчы, не першы на творчым шляху пісьменніцы. Як паэтка Вольга Іпатава дэбютавала ў 1969 годзе зборнікам «Раніца». У «Задарожжы» сабраныя вершы апошніх гадоў. Лірычныя, гістарычныя, грамадска-публіцыстычныя вершы. У зборніку знойдзем вершы-роздумы, вершы-прысвячэнні, вершы-заклікі, вершы-рэтраспекцыі. А... Болей »