Гасцінец, 12 (273) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

12 (273) 2019

Месца выхаду: Гарадок

Дата выхаду: 2019-08

Рэдактар: Гаравы Леанід

Copyright © 2019 by Гасцінец

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Вынікі першага паўгоддзя ў Гарадоцкім раёне выклікаюць шматлікія пытанні. І галоўнае — куды кацімся?.. Беларусі апублікаваў даныя аб асноўных паказчыках развіцця Гарадоцкага раёна за першае паўгоддзе 2019 года. І большасць гэтых паказчыкаў сведчыць аб пагаршэнні сацыяльна-эканамічнага становішча раёна. І пытанне не ў тым, што жыхароў раёна стала менш за паўгоддзе яшчэ на 260 чалавек, а колькасць занятых у эканоміцы за пяць месяцаў зменшылася на 147 чалавек. Пытанне ў тым, што мінусаванне назіраецца па абсалютнай большасці асноўных паказчыкаў развіцця Гарадоччыны. І гаворка не ідзе пра тое, што беспрацоўных засталося аж 15(!) чалавек, бо дапамога па беспрацоўю вартая жалю. І яна ні ў якія «ворота» не ідзе ў параўнанне з сістэмай абароны беспрацоўных у нашых заходніх суседзяў. Праблема, што дэградацыя ідзе па розных напрамках. Напрыклад, возьмем будаўніцтва нашага раёна, які раней меў дзве здольныя будаўнічыя ПМК, а сёння стаіць пытанне пра банкруцтва апошняй. Бо пра што сведчыць статыстыка па будаўніцтву? У мінулым годзе за першае паўгоддзе было пабудавана 2 167 кв. м жылля, а ў гэтым годзе толькі 446 кв.м. — амаль у пяць разоў менш. І ніводнага з іх з дзяржаўнай падтрымкай! А на вёсцы пабудавалі толькі 163 кв.м. — ў дзесяць разоў менш, чым у мінулым паўгоддзі. І гэта мусіць усё зроблена па плану. А вось такая катэгорыя, як кошт працоўнай сілы. Тут сярэдні налічаны штомесячны заробак па раёну дасягнуў аж 707,4 рубля! Праўда да абяцанага дзесяць гадоў назад заробку ў 500 даляраў, яшчэ далей чым да месяца.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Гасцінец

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Гасцінец, 2 (281) 2020

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

2 (281) 2020

27 студзеня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту. Менавіта ў гэты дзень 75 гадоў таму быў вызвалены польскі горад Аўшвіц (Асвенцым) і тры канцэнтрацыйных лагера каля яго. З 1 лістапада 2005 года дзень вызвалення канцлагераў Аўшвіца Біркенаў па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН па прапанове 90 краінаў стаў Днём памяці ахвяраў Галакоста. Галакост — гэта дзяржаўная палітыка нацыскай Нямеччыны па пераследу і зьні... Болей »


pdf
Гасцінец, 1 (280) 2020

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

1 (280) 2020

Адсутнасць майстра «Мароз» выставіла на паказ рэальнае становішча дарог каля вуліцы Чкалава і паказала безгаспадарчасць камунальнікаў, бо яны ў занядбаным стане. Для змянення сітуацыі грамадзяне павінны аб’ядноўвацца дзеля вырашэння праблемы дарог у прыватным сектары. Зіма 2020 года б’е усе рэкорды па адсутнасці марозаў, што ператварае яе ў працяглую восень з усімі праблемамі для дарог у прыватным сектары правінцыйных гарадоў,мястэчак... Болей »


pdf
Гасцінец, 18 (279) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

18 (279) 2019

Суд Гарадоцкага раёну прысудзіў 42-гадовую Алену Емяльянаву да прымусовага лячэньня ў псыхіятрычным стацыянары. Паводле пастановы, яна «замахнулася нажом на службовых асобаў», перашкодзіўшы ім выконваць свае абавязкі (ч.1 арт. 366 КК). Жанчына ня згодная з такім рашэньнем, але да ўдзелу ў судзе яе проста не дапусьцілі... Жыхарка Гарадку Алена Емяльянава своечасова не заплаціла за паслугі дзяржадваката, які раней браў удзел у разводным п... Болей »


pdf
Гасцінец, 17 (278) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

17 (278) 2019

Па выніках галасавання ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання па Гарадоцкай акрузе пераможцам зацверджаны праўладны кандыдат. 18 лістапада падведзены вынікі працы участковых камісій па Гарадоцкай выбарчай акрузе № 21. Прапанавана лічыць дэпутам Палякову Ірыну, 4 сакавіка 1979 года нараджэння, старшыню Віцебскай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, якая пражывае ў в. Падб... Болей »


pdf
Гасцінец, 16 (277) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

16 (277) 2019

Кожны савецкі школьнік ведаў, што слова «дэмакратыя» сканструяванае з двух грэчаскіх словаў (δήμος — «народ» і κράτος — «улада») і азначае «народаўладдзе». У стагоддзе інтэрнэту Вікіпедыя вызначае дэмакратыю як палітычную сістэму, «у аснове якой ляжыць метад калектыўнага прыняцця рашэнняў з роўным уздзеяннем удзельнікаў на вынік працэсу або на яго істотныя стадыі». Зразумела, Вікіпедыю не варта разглядаць у якасці ісціны ў апошняй ін... Болей »


pdf
Гасцінец, 15 (276) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

15 (276) 2019

Такую магчымасць маюць навучэнцы гуртка краязнаўства, які пачаў сваю дзейнасць з верасня 2019 г. на базе Гарадоцкага цэнтра дзяцей і моладзі. Гурток аб’яднаў дванаццаць цікаўных да гісторыі свайго краю хлопчыкаў і дзяўчат з восьмага да адзінаццатага класаў. Заняткі праводзяцца два разы на тыдзень і даюць магчымасць краязнаўцам не толькі ўдасканальваць веды па сусветнай і айчыннай гісторыі, але і ўбачыць на ўласныя вочы гістарычныя і про... Болей »


Гасцінец, 14 (275) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

14 (275) 2019

Камітэт «Віцебскаблмаёмасць» на працягу месяца выстаўляе на аўкцыён розныя будынкі, як аддзела па адукацыі Гарадоцкага райвыканкама, так і Гарадоцкага лясгаса і самаго райвыканкама ў розных месцах Гарадоцкага раёна. Першым мусіць адбыцца аукцыён па продажу маёмасці, якая ёсць у г.п. Езярышча і належыць аддзелу па адукацыі Гарадокага райвыканкаму. Гэтыя будынкі: будынак майстэрні 1945 года, клас гародніцтва і хлеў выстаўляюцца другі раз ... Болей »


pdf
Гасцінец, 13 (274) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

13 (274) 2019

Ірына Міхайлаўна Салевіч — настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай катэгорыі сярэдняй школы № 1 г. Гарадка. За выдатныя вынікі ў настаўніцкай працы жанчына заняла ў гэтым годзе сваё заслужанае месца на раённай Дошцы гонару. Правільнае і мілагучнае, роднае слова гучыць з вуснаў Ірыны Міхайлаўны кожны дзень. Жанчына прызнаецца, што заўжды любіла беларускую мову, а першым чалавекам, які адкрыў прыгажосць роднага слова, стала яе шк... Болей »


pdf
Гасцінец, 11 (272) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

11 (272) 2019

Факты невыканання раней выдадзеных прадпісанняў зафіксавалі праваахоўнікі ў СУП «Паўночны» Гарадоцкага раёна. Супрацоўнікі падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзяржаўтаінспекцыі і міліцыі грамадскай бяспекі Віцебскага аблупраўлення МУС з пачатку ліпеня ажыццяўляюць праверкі гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый вобласці да жніва. І канстатуюць, што парушэнні ў сельгасгаспадарках носяць сістэмны характар і не л... Болей »


pdf
Гасцінец, 10 (271) 2019

Гасцінец

Інфармацыйная культурна-грамадская газета Гарадоччыны

10 (271) 2019

Жыхары Гарадоцкага раёна ў апошнія гады часта скардзяцца на мядзведзяў, якія не даюць ім спакойнага жыцця. На гэты раз пра «тэрор» з боку жывёл паведамляюць дачнікі з вёсак Шпакава і Евіна. «Жывем у лесе, ягады-грыбы пайшлі, але ў лес хадзіць не можам: баімся. Мужыкі пазабіралі з дач жонак і дзяцей, а самі сядзяць ноччу і пільнуюць двары. Але пчальнік ўтрымліваць, як відаць, сэнсу няма. Я палічыў, мядзведзі ўжо нанеслі мне шкоды на 2,5 ... Болей »