Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ–ХIХ стагоддзі)

Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ–ХIХ стагоддзі)

Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях: 1-21 05 01 Беларуская філалогія (па напрамках); 1-21 05 02 Руская філалогія (па напрамках); 1-21 05 04 Славянская філалогія; 1-21 05 06 Рамана-германская філалогія

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011

Рэдакцыйная калегія: Багдановіч І. і інш.

Выдавец: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне па гуманітарнай адукацыі

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гісторыя беларускай літаратуры (ХІ–ХIХ стагоддзі) – адна з важных частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні шматмоўнага пісьменства Беларусі, адкрыццё, пераклад на сучасную беларускую мову і публікацыя новых літаратурных помнікаў з кожным годам пашыраюць абсяг айчыннай літаратуры, а гэта патрабуе адпаведных змен у навучальных праграмах, падручніках і вучэбных дапаможніках для студэнтаў, вымагае ад выкладчыкаў распрацоўкі новых тэм лекцый і практычных заняткаў. Праграма па гісторыі беларускай літаратуры XI–XІХ стст. улічвае самыя найноўшыя дасягненні і адкрыцці беларускага літаратуразнаўства ў вывучэнні полілінгвістычнага пісьменства Беларусі, а таксама ўключае ў сябе і здабыткі сусветнай навуковай думкі. Прапануючы максімальна шырокі гістарычны і тэарэтычны ахоп матэрыялу з мэтаю найбольш поўнага адлюстравання развіцця беларускай літаратуры ў ХІ–ХIХ стст., складальнікі Праграмы ўсведамлялі немагчымасць раўнамернага асвятлення ўсіх заяўленых тэмаў і разгляду ўсіх названых твораў у працэсе чытання курса лекцый і правядзення практычных заняткаў па гісторыі беларускай літаратуры для студэнтаў універсітэтаў. Таму ў Праграме праведзена адпаведная градацыя матэрыялу: толькі найбольш важным жанрам і творчым індывідуальнасцям прысвечаны асобныя падраздзелы, толькі найбольш значныя і даступныя для прачытання творы (назвы іх набраныя петытам) рэкамендуюцца для падрабязнага аналізу. Мэта праграмы: даць аптымальны аб’ём ведаў п

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... уся кніга ў адным файле