Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў, Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія

Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Вучэбна-метадычнае аб’яднанне ВНУ Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі

Памеры: 56 с., 21 см

Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе стварэння новай канцэпцыі літаратурнага працэсу XVIII–XIX стагоддзяў у Беларусі. Грунтуючыся на тым лепшым, што было ў папярэдніх праграмах, і ўлічваючы найноўшыя дасягненні беларускай літаратуразнаўчай навукі, складальнікі Праграмы падаюць акрэслены перыяд літаратуры як “Новую беларускую літаратуру” (маючы на ўвазе, што папярэдні этап – літаратура XI–XVII стст. – гэта “Даўняя беларуская літаратура”, а літаратура ад пачатку ХХ ст. – “Навейшая беларуская літаратура”).

Беларускія аўтары: Хаўстовіч Мікола

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле