Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Беларусы, вас чакае зямля

Акула Кастусь

Том: Кніга 3.

Месца выхаду: Таронта

Дата выхаду: 1981

Выдавецтва/ друкарня: Пагоня

Памеры: 286с.; іл.; 21см

ISBN: 0-9690869-4-6

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1443]; MiOKB — [439], [440], [4988], [7360]

Сонца пражыла шыю, пот выступіў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец, Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў і пазіраўна ўсход. Дзесьці гэтта крынічылі першыя водьіу зь якіх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзінай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Ці раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьці тую крыніцу, але гэта, відаць, ня так проста было. Рака зьбіралася зь некалькіх рукавоў і трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьці, каб на адно саліднае рэчышча натрапіць. Над Докшыцамі панаваў млявы летні супакой. У самым цэнгры чубам гусьцелі пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спыніў млоснае бомканьне невялікі звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, - пэўне таўкуцца навокал царквы групамі, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навіну. Вайна! Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнікаў і мяшчанаў, Падзея гэта, відаць, спрычынілася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было, Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялі сяньня дзяржаўныя крамы, у якіх звычайна "у выхадныя" гандлявалі. Вайна! (Фрагмент)

Беларускія аўтары: Акула Кастусь

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB | BTH

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Акула Кастусь, Змагарныя дарогі

Змагарныя дарогі

Раман

Акула Кастусь

Раман вядомага пісьменніка беларускага замежжа Кастуся Акулы прысвечаны лёсу Беларусі і беларусаў у гады другой сусветнай вайны, віхура якой на паўстагоддзя разлучыла аўтара з Бацькаўшчынай. Камусьці яго погляды і ацэнкі могуць здавацца спрэчнымі, але ў любым выпадку чытачу будзе цікава пазнаёміцца са сведчаннямі чалавека, што бачыў вайну знутры і заслужыў за барацьбу з гітлераўцамі баявыя ўзнагароды. Болей »


Акула Кастусь, За волю

За волю

Раман

Акула Кастусь

Летась на Сустрэчы Беларусаў Паўночнай Амэрыкі ў Полацку каля Кліўленду, — фактычна сусьветнай сустрэчы, — пасьля развалу бэрлінскай сьцяны, абвешчаньня “сувэрэннай” БССР, — калі “імпэрыя зла” ідзе да канчатковага распаду, — бралі ўдзелу большым ліку і суродзічы зь Беларусі. “Паяднаныя любоўю”, — як пісала менская газэта, сыны й дочкі “забранай зямлі” з цэлага сьвету знаёміліся, выступалі з прамовамі, паказвалі сваё сцэнічнае мастацтва,... Болей »


Акула Кастусь, Усякая ўсячына

Усякая ўсячына

Проза, паэзія, п’еса

Акула Кастусь

Кастусь Акула (да эміграцыі Аляксандар Качан) нарадзіўся 16 лістапада 1925 г. у Верацеях Дзісенскага пав. (сёньня Докшыцкі р‑н Віцебскай вобл.). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, у чэрвені 1944 г. паступіў у Менскую афіцэрскую школу БКА. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Пазьней ваяваў у складзе 2‑га Польскага корпусу брытанскай арміі. У 1946—1947 гг. жыў у Англіі. У чэрвені 1947 г. пераехаў у Канаду, напачатку жыў у горадзе Ашава... Болей »


Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман. Закрываўленае сонца

Акула Кастусь

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, відаць, валкам, церла бакі, а ў кішэні спацелая рука камечыла хрусткія чырвонцы. Чырвеньскі дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далінай сенажацяў направа ды старымі, часта цяжарам гадоў пахіленымі бярозамі, што аж у два шэрагі з кажнага боку праводзілі ў даль глыбоцкі гасьцінец. Янук спыніўся на абочыне між касалапых бярозаў... Болей »


Акула Кастусь, Гараватка

Гараватка

Раман: Дзярлівая птушка

Акула Кастусь

"Гараватка" – гэта сьціплая спроба адлюстраваньня кароткагз, але як-жа бурлівага – жахлівага адрэзку нашае гісторыі. Твор расплянаваны на тры кнігі. У "Дзярлівай птушцы" мо дарма нехта спадзяваўся-б знайсьці поўнае мастацкае й жыцьцёвае завяршэньне асобаў і дзеяў. Болей »