![]() |
![]() |
Па закону. 11 чэрвеня 2009 года ў Магілёве адбыўся семінар, у якім удзельнічалі амаль усе рэдактары і выдаўцы недзяржаўных выданняў Магілёўская вобласці. Кіраваў працай семінара вядомы беларускі юрыст, адзін з кіраўнікоў “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Юрый Паўлавіч Тапарашаў. Уступнае слова прамовіў кіраўнік магілёўскага аддзялення “БАЖа” Генадзь Вітольдавіч Суднік. Ён адзначыў, што ў сувязі з развіццём недзяржаўных выданняў і з наг... Więcej »
Стан і перспектывы. 29 верасня 2007 года на сваю чарговую сустрэчу з усіх куткоў Магілёўшчыны з’ехаліся рэдактары недзяржаўных выданняў, каб абмеркаваць стан і перспектывы развіцця маланакладнай дэмакратычнай прэсы. У госці да іх завіталі юрысты Беларускай асацыяцыі журналістаў Міхаіл Іванавіч Пастухоў і Юрый Паўлавіч Тапарашаў. Рэй распачаў Рыгор Андрэевіч Кастусёў, звярнуўшы увагу на тое, што апошнім часам неяк сцішыліся выдавецкія тэ... Więcej »
Намінанты. Прэмія Альфрэда Нобеля прысуджаецца за дасягненні, якія з’яўляюцца набыткам усяго чалавецтва. Гэта самая прэстыжная з усіх сусветных узнагарод. Нават трапіць у лік асоб, якія вылучаюцца на атрыманне Нобелеўскай прэміі, гэта вялікі гонар. Таму мяне, як і большасць беларусаў, усхвалявала навіна пра тое, што два нашых суайчынніка сталі намінантамі гэтай узнагароды. Народны паэт Беларусі Рыгор Іванавіч Барадулін вылучаны на атрым... Więcej »
Старшыня. Васіль Канстанцінавіч Старавойтаў - вядомы ў Беларусі чалавек. Усё жыццё працаваў на вёсцы, узначальваў калгас “Рассвет” імя.К.Арлоўскага” і быў двойчы Героем сацыялістычнай працы. Раней двойчы Героям ставілі помнікі пры жыцці. Можа, і Старавойтаву паставілі б, але памянялася кан’юнктура моманту. І Васіль Канстанцінавіч па воле лёсу і абставін апынуўся ў турме. Бывае і такое. Як у нас кажуць: быў бы чалавек, а справа знойдзецц... Więcej »
Кніга. Нараджэнне верша - рэч незразумелая. Адкуль што бярэцца ніхто не ведае. Ёсць адчуванне, што словы гэтыя ідуць аднекуль з неба, ад Бога. Трэба толькі пэўныя абставіны і адпаведны настрой. Менавіта так і здарылася са мной, калі ў спякотныя ліпеньскія дні шлях закінуў мяне з нашых Брылёў у сталіцу Ўкраіны горад-герой Кіеў -- на семінар рэдактараў недзяржаўных выданняў. Сабраліся цікавыя людзі, каб паслухаць пра цікавае і патрэбнае, ... Więcej »
Незалежнасць: свята і будні. Напярэдадні 17-й гадавіны абвяшчэння Незалежнасці Беларусі атрымаў віншавальную паштоўку ад Аб’яднаных дэмакратычных сіл Магілёўшчыны. І гэтыя сціплыя радкі вялікай святочнай хваляй ускалыхнулі маё сэрца. І падумалася: вось сапраўднае свята -- без прымусу і “абязалаўкі”, без фанфараў і пустазвонства. Свята для сэрца і розуму. Бо незалежнасць -- гэта перш за ўсё свабода. І адказнасць за тое, што робішь. Народ... Więcej »
Беларускі зубр пад амерыканскім небам. Вітаўт Яўхімавіч Кіпель - адзін з найвядомых у свеце беларусаў - адзначыў свой 80-гадовы юбілей. Мне пашчасціла ўпершыню сустрэцца з ім у ліпеньскія дні 2001 года на Трэцім З’ездзе беларусаў свету. І перад тым, як распавесці пра наша знаёмства, абавязкова трэба сказаць некалькі слоў пра гэтага чалавека. Нарадзіўся Вітаўт Кіпель 30 траўня 1927 года ў Менску ў сям’я Яўхіма Кіпеля і Марыі Зубкоўскай і... Więcej »
Напамін аб будучым. Я - фаталіст. Я веру ў лёс. І ведаю, што Бог заўсёды размаўляе з намі - праз нашы азарэнні, натхненні, сны. І праз пэўныя знакі, якія перыядычна з’яўляюцца на нашых жыццёвых шляхах. Трэба толькі ўбачыць гэтыя Божыя пасланні і зразумець іх... Не ведаю чаму, але менавіта ў гэты дваццаць дзевяты чэрвеньскі дзень сустрэўся я са старшынёй нашага Брылеўскага сельсавета Уладзімірам Ільічом Мажоравым у ягоным кабінеце. І, уб... Więcej »
Усё пачынаецца з вытокаў. 10 чэрвеня ўтульны “чкалаўскі офіс зноў вітаў рэдактараў і выдаўцоў недзяржаўных выданняў Магілёўшчыны. Чарговае паседжанне пачалося з добрай навіны: выйшаў у свет чарговы, 4-ы, нумар абласнога “Выбару”, і было прыемна бачыць задаволены твар Эдуарда Брокарава. Нешта з свайго новага прывезлі і некаторыя госці -- і газеты ў момант патрапілі ў кола сяброўскай зацікаўленасці. Зноў ішла размова пра тое, як трэба буд... Więcej »
Узнёсласць вольнага слова. 29 траўня 2007 г. адбылася падзея, якую доўга чакалі: сабралася нарада рэдактараў і выдаўцоў недзяржаўных выданняў. З усіх рэгіёнаў Магілёўшчыны з’ехаліся людзі, для якіх вольнае слова -- не пусты гук. Яны пільна ўглядаюцца ў наша жыццё і распавядаюць людзям пра тое, што бачаць. Няхай гэта атрымліваецца не на сталым прафесійным узроўні, але ўсе стылістычныя ці іншыя хібы перакрываюцца праўдзівасцю і шчырасцю. ... Więcej »