![]() |
![]() |
Апошнія перамогі футбольнай каманды “ БАТЭ” ў гульнях з найлепшымі еўрапейскімі клубамі выклікалі шмат развагаў не толькі ў футбольным асяроддзі, але, як для мяне, сталі сведчаннем нейкіх глыбінёвых невыказных спадзяванняў беларускага народу на еўрапейскую інтэграцыю. Выйшаўшы за рамкі звычайнага спартовага дасягнення, трэнер Ганчарэнка і ягоныя гульцы неўсвядомлена супрацьпаставілі сябе ўсёй існай на Беларусі палітычнай сістэме, і што ... Więcej »
У дзень выбараў дзеля цікавасці наведаў тры выбарчыя ўчасткі ў Чыгуначным раёне Віцебска, антураж на якіх з савецкіх часоў амаль не змяніўся, хіба прадуктовы асартымент у сталоўках і буфетах для спажывання прагаласаваўшымі быў некалькі лепшым. Галасавалі ў асноўным людзі з савецкім досведам, сярод якіх амаль не было маладых выбарцаў… Але й віцябчане старэйшага ўзросту асаблівай радасці ды аптымізму на падыходзе да ўчасткаў не праяўлялі.... Więcej »
У выбарчых працэсах за часамі Лукашэнкі – усё прадумваецца загадзя. Прэзідэнцкія выбары – ўзімку, каб па хатах сядзелі і па плошчах дарма не бадзяліся. Парламенцкія – увосень, каб вышэй баразны бульбаздабыччыкі свой карак асабліва не падымалі. І вось дзіва: не падымаюць, і не бадзяюцца. Дык вось разумныя палітолагі на гэты конт кажуць, маўляў, існуе сацыяльная дамова паміж уладай і народам: яна яму – мінімальныя даброты, а ён ёй – сваё ... Więcej »
Нягледзячы на вялікую колькасць розных выданняў, не многія з іх можна аднесці да ліку тых, што падаюць аб’ектыўную, вартую ўвагі інфармацыю. “Наша Ніва”– якраз такое добрае выключэнне . І газета, і сайт( nn.by) – не проста пярэсты набор з навінаў і аналітыкі. Перадусім – гэта выразна канцэптуальныя выданні. І сто гадоў таму і зараз на іхніх старонках нацыянальна свядомыя грамадзяне распавядаюць свету пра сапраўдную Беларусь. Паразважае... Więcej »
Выбарчая кампанія ва ўсім цывілізаваным свеце – час адкрытага спаборніцтва паміж кандыдатамі, роздуму і прыняцця рашэнняў выбарцамі. Час, калі грамадзяне карэктуюць далейшы рух сваіх краінаў, час замены тых, хто не задаволіў патрэбаў грамадства і не выканаў дадзеных людзям абяцанняў. На Беларусі–гэта “час сурка”, час закатак, жніва, бульбакапання і бясконцага штодзённага п’янства. Пра выбары прыгадваюць, калі начальства загадвае паста... Więcej »
Як паведамілі незалежныя СМІ, 4 ліпеня паветраную прастору Беларусі парушыў лёгкаматорны шведскі самалёт, з якога над Івянцом і ўскраінай Менску скінулі плюшавых мядзведзікаў з надпісамі ў падтрымку свабоды слова ў Беларусі. Улады тры тыдні афіцыйна не прызнавалі наяўнасць такога факта, а КДБ затрымаў журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава, якому ўжо выставілі абвінавачванне ў спрыянні незаконнаму перасячэнню мяжы група... Więcej »
Пачатак ліпеня багаты на падзеі. Тут табе і прыцягнуты за вушы Дзень незалежнасці, і Купалле, і дзень народзінаў Янкі Купалы, і “ Славянскі базар”… Але да пералічанага, безумоўна, дадалося: з 5-га па 7-га ліпеня ААН, АБСЭ і Еўрапарламент прынялі рэзалюцыі з асуджэннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, праезд на чыгунцы падарэжэў на 20-50%, С. Каваленку і З.Дашкевіча залічылі ў злосныя парушальнікі, абралі склад акруговых камісій (3... Więcej »
Існы кіраўнік тутэйшай джяржавы ў чарговы раз ашчаслівіў сваіх падданых паведамленнем пра хуткае свята, якое мусіць адбыцца 23 верасня і якое мусяць арганізаваць прыўладныя дзядзькі і цёткі пад кіраўніцтвам старшыні ЦВК. «Мы навучыліся праводзіць выбары як свята для беларускага народа. Давайце яшчэ раз зробім гэтае свята. Гэты дзень павінен быць святам для людзей», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня на нарадзе, прысвечанай выбарам,... Więcej »
Другая сусветная для тутэйшага насельніцтва – Вялікая Айчынная! Гэткім чынам агульная перамога міжнароднай супольнасці над фашысцкай Германіяй на працягу 67 гадоў прыватызуецца спачатку савецкім, а зараз рэжымамі Лукашэнкі ды Пуціна. І робіцца гэта, відавочна, для нейкіх сваіх палітычных, каньюктурных мэтаў, а не дзеля нейкай там гістарычнай праўды. Прычым у заявах тутэйшага кіраўніка дзяржавы значэнне гэтае перамогі набывае нейкае хвар... Więcej »
Галадоўка як апошні акт магчымага пратэсту супраць несправядлівасці дзяржавы ў адносінах да палітычных ці грамадскіх правоў чалавека вядомая даўно. Можна, канечне, спрачацца пра ейную эфектыўнасць, але ў сённяшнім свеце яна, на жаль, мае месца. Więcej »