![]() |
![]() |
Дзеяньне рамана пачынаецца ў 30-х гадах на Віленшчыне і працягваецца ў 40-х - 60-х гадах мінулага стагоддзя ў БССР. Гэта расповяд пра лёсы, каханьне і справы беларусаў, што жылі пад саветамі. Паказана акупацыйная рэчаіснасьць савецкага рэжыму, яго норавы і парадкі. У цэнтры сюжэта людзі, якія шанавалі сваю годнасьць і Бацькаўшчыну і змагаліся за яе волю і адраджэньне. Więcej »
Восень, цямнее рана. У хаце стыла, няўтульна, а выпаліць грубку — шкода дроў, невядома яшчэ, якая зіма будзе. Антоля накінула куфайку, сыпнула ў кішэню пару жмень гарбузовых семак, замкнула хату і пайшла цёмнай гразкай вуліцай на другі канец вёскі, да сяброўкі Евы, — «гуляць». Каб ведала, якая навіна яе чакае, якою бядою для яе гэты візіт прыкінецца, — лепш мерзла б у няпаленай хаце, у тэлевізар, ці ў цёмнае акно, ці ў белую столь глядз... Więcej »
Пісьменнік і навукоўца Пятро Васючэнка ў вершаванай форме раздумвае пра лёс усяго жывога на планеце Зямля. Сэнс ягоных разваг выліваецца ў крышталёва празрыстую, даступную для дарослых і дзяцей форму. Аўтар стварае ўласны бестыярый (а бестыярый – гэта старадаўні літаратурны жанр, у межах якога паўстаюць партрэты ўсялякіх жывёлаў), і робіць гэта дзеля таго, каб чалавек ХХІ стагоддзя паважаў быццё кожнага чарвячка, кожнай кузуркі, кожнай ... Więcej »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Więcej »
Мая вёска завецца Страшава. У ёй сорак восем двароў, раскіданых на пяцістах гектарах, або пяці кіламетрах квадратовых,— каля лесу Ліпнікі. За страшаўскімі хлявамі праз рачулку перакінута дубовая кладка. На груба абчасанай і набрынялай гэтай бэльцы чарнелі выразанае прозвішча, праваслаўны крыж і дата смерці пачынальніка нашага роду — Кучынскіх. Нам, дзецям, гаварылі, што надпісу мо сто, а мо і больш гадоў. (фрагмэнт) Więcej »
На аснове дэталёапга разгляду гістарычных і іншых матэрыялаў асвятляецца пытанне пра ўтварэнне ў 50-60-х гадах ХІІІ стагоддзя Вялікага княства Літоўскага. Для навукоўцаў, краязнаўцаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Więcej »
Вёску Вялікая Кракотка, што на Слонімшчыне, Уладзімір Караткевіч назваў самай прыгожай вёскай на свеце. Але вёска не толькі прыгожая, але і знакамітая. Знакамітая Вялікая Кракотка найперш тым, што тут яшчэ ў 1927 годзе пры гуртку Таварыства беларускай школы вясковая моладзь заснавала бібліятэку-чытальню, якую назвалі імем народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Гэта была першая ўстанова культуры рэспублікі, якой было нададзена імя песняр... Więcej »
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта, хутчэй, ёсьць спроба далёка не безстароннага чалавека, лёс якога апяклі й крута зьмянілі гады ваеннага ліхалецьця, - разабрацца ў далёкі... Więcej »
Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка. Раз на тыдзень публікуюцца тэксты, як трэба жыць, каб быць беларусам, пра асаблівасьці беларускай мовы і маўленьня. Думайце па-белар... Więcej »
Вінцук Вячорка як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Рубрыка на Радыё Свабода прысьвечаная беларускай мове і культуры. Вядзе Вінцук Вячорка. Раз на тыдзень публікуюцца тэксты, як трэба жыць, каб быць беларусам, пра асаблівасьці беларускай мовы і маўленьня. Думайце па-белар... Więcej »