![]() |
![]() |
Аднавіла сваю дзейнасьць рэдакцыя газэты «Навінкі», якая атрымала была «ганаровыя» тры папярэджаньні яшчэ ў часы Падгайнага. Але й пасьля сканчэньня паўгадавога тэрміну прыпыненьня выдавецкай дзейнасьці ніводная друкарня не адважылася друкаваць газэту. Выйсьце знайшлося: «Навінкі» выйшлі ў часопісным фармаце. Глянцавая папера, каляровая вокладка, у дадатак — міні-CD зь відэасюжэтам і постэр: «Міністры інфармацыі прыходзяць і сыходзяць, ... Więcej »
Каляднае пасланьне *** Пра вялікія і малыя справы. Нядаўна я атрымаў ліст, заадрасаваны проста «The Priest» (Сьвятару). Аўтар ліста, не падаючы свайго прозьвішча, пісаў: «Мы жывём па суседзтве, і нам балюча бачыць, як цяжка вам хадзіць... Хочам параіць вам лекі...» Сацыёлягі часта называюць сучасны вялікі горад асфальтавымі джунглямі, дзе людзі могуць жыць гадамі побач, ня ведаючы адзін аднаго. Таму я быў моцна ўзрушаны гэтым... Więcej »
Рэйтынг папулярнасьці палітыкаў *** Лукашэнка падае. Апытаньне пацьвердзіла, што адмоўны рэйтынг Лукашэнкі высокі. Ён на 18 пунктаў перавышае ягоны станоўчы рэйтынг. З 24% галасоў пры закрытым пытаньні гэтая лічба зьніжаецца да 9% пры адкрытым пытаньні «За каго б Вы прагаласавалі, калі б прэзыдэнцкія выбары адбываліся сёньня?» ў паралельным апытаньні «Люстэрка». Прычым гэтага палітыка многія не прымаюць настолькі, што ў пяці анкетні... Więcej »
І Пуцін такой маладой *** Якія зьмены ў канстытуцыю можа ўнесьці паслухмяная Дума? Неафіцыйна абмяркоўваюцца два варыянты падаўжэньня тэрміну прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзімера Пуціна. Або тэрмін будзе павялічаны з чатырох да сямі гадоў. Або будзе скасаванае абмежаваньне паўнамоцтваў двума тэрмінамі. У наступныя два гады можа ажыцьцявіцца і яшчэ адна канстытуцыйная рэформа. Мэта магчымае адміністрацыйнае рэформы — дасягненьне лепш... Więcej »
Каўпак для Мілера *** Пачалiся расейска-беларускiя перамовы аб новых цэнах на энэрганосьбiты. З улiкам апэтытаў паўпрада «Газпрому» сп.Мiлера — выцягнуць з нас утрая больш «уашак» — няцяжка прагназаваць, якiмi загалоўкамi ўзiмку будуць стракацець айчынныя газэты: «В «Спортмастере» одеюсь и Чубайса не боюсь» («Белорусская газета»), «На Мядзельшчыне вартаўнік ад холаду ператварыўся ў сьнежнага чалавека» («Не может быть»), «Молад... Więcej »
Урокі грузінскае. Грузія месьціцца ў геаграфічнай Азіі, за хрыбтамі Вялікага Каўказу. Азія мае спакусьлівы й каўткі водар. Зямля тут пахне самавітымі пладамі сонца, а паветра настоенае на сотнях стагодзьдзяў цывілізацыі. Гісторыя незалежнасьці Грузіі сягае ажно ў антычныя часы. Гісторыя тутэйшага хрысьціянства ў два разы даўжэйшая за нашую. Першае яскравае адрозьненьне тутэйшага палітычнага жыцьця ад нашага — нацыянальнае самавызначэньн... Więcej »
Вяртаньне Стражава. Казулін і Стражаў сутыкнуліся колісь падчас прызначэньня Стражава міністрам адукацыі. У той час на гэтую пасаду прэтэндаваў і Казулін. Былы міністар адукацыі, а цяпер рэктар БДУ В.Стражаў пасьля сваёй адстаўкі ў 2001 г. працяглы час знаходзіўся на стажыроўцы ў ЗША і Нямеччыне — спасьцігаў заходні досьвед арганізацыі вышэйшай адукацыі. Гэтая інфармацыя набывае новае адценьне на фоне пашыраных чутак пра сувязі Казуліна... Więcej »
Пацёмкінская сталіцаю Вялікія перамены ў вобразе беларускае сталіцы навідавоку. Самай яскравай зьяваю апошняга часу стала рэканструкцыя тэрыторыі паміж Верхнім горадам і Замчышчам. Увесь верасень і кастрычнік там шчыравала тэхніка: раўлі бульдозэры, езьдзілі туды-сюды грузавікі. Праз увесь пагорак пралегла даўжэзная лесьвіца, зьявіліся лавачкі, ліхтары. Колісь ад Сьвятадухавага сабору да сёньняшняе Нямігі спускалася пакручастая Казьмадз... Więcej »
Пасьля акупацыі. У Беларусі нарэшце зьняты паўнавартасны эўрапейскі фільм. Карціна Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя» вяртае беларускае кіно да спрадвечнай і амаль забытай мэты мастацтва — зьдзіўляць, ачышчаць, агаломшваць. Выклікаць катарсыс. "Акупацыя" радыкальна розьніцца ад млявых беларускіх гісторый апошніх часоў. Фільм вылучаецца моцнай і сьвежай рэжысурай, пазначанай аўтарскай пазыцыяй. Калі ў карціне «Настасься Слуцкая» Сьвятлана Зеля... Więcej »
У розных камэрах з Хадаркоўскім. З кожным новым урыўкам сэрыялу пра Хадаркоўскага мацнее адчуваньне інакшасьці. Першаю адзнакаю неразуменьня (і вінаватая тут хутчэй дамба ў Керчанскай затоцы, а ня сумныя прыгоды алігарха) была спроба згадаць, да якіх жа выбараў робяцца гэткія прыўкрасныя шоў. Пэўна што будуць нейкія выбары, але якія? Няма, як той Гогаль пісаў, адказу. Ня нашы, дальбог, ня нашы. Далей увогуле пачалося нешта дзівоснае. Вы... Więcej »