![]() |
![]() |
Чыноўнікі палююць *** Машканская паляўнічая гаспадарка перададзена абутковай фірме «Марка-сэрвіс», Цяцерынская, Браслаўская, Краснапольская адышлі да Кіраўніцтва справаў прэзыдэнта. Беларусь — краіна шыкоўных лясоў. Аднак паляваць у іх скора змогуць толькі абраныя. Дасьледуе карэспандэнт «НН». Захапленьне ловамі зрабілася складнікам нацыянальнай культуры. Рыбалоўныя ці паляўнічыя нататкі можна сустрэць у творах Быкава і Брыля, Ко... Więcej »
Ці трэба Беларусі ўступаць у Эўразьвяз *** У траўні гэтага году нашы суседзі зробяцца паўнапраўнымі сябрамі Эўразьвязу. З нагоды гэтае гістарычнае падзеі шмат хто з палітыкаў ды журналістаў зьвяртае ўвагу на станоўчыя бакі «пашырэньня Эўропы» як для самога Зьвязу, так і для кандыдатаў. Аднак жа ў кожнага мэдаля ёсьць два бакі. Несумненна, уступленьне ў Зьвяз нясе з сабой і рызыкі, якія асабліва важна ўлічваць, распрацоўваючы замежна... Więcej »
Краіна 25 сакавіка *** 25 сакавіка будзе заўсёды, Пакуль людзі думаюць аб свабодзе. Гэта — урывак зь верша паэта М.Авер’якаса, напісанага ў часы чорных палкоўнікаў. З Грэцыяй нашу краіну зьвязвае мноства падзей. Некаторыя лічаць, што гэтыя сувязі сягаюць яшчэ ў часы «бацькі гісторыі» Герадота, пісаўшага пра народ ваўкалакаў-неўраў. Археалягічныя зьвесткі гавораць, што гандляры з Элады здаўна наведвалі наш край. У Візантыі нарадзі... Więcej »
Не дарма! *** У 1990-я Дзень Волі праходзіў пад знакам змаганьня за Незалежнасьць. І ўпартыя ўдзельнікі незалежніцкіх маршаў зрабілі сваё. У тым, што пагрозы дзяржаўнасьці больш няма, найперш іхная заслуга. Цяпер акцэнт Дня Волі зьмяніўся. На парадку дня стаіць не патрабаваньне Волі-Незалежнасьці, але Волі-Дэмакратыі. Спатрэбіцца колькі гадоў і колькі маніфэстацый, каб сыстэма саступіла і ў гэтым. Уладам цяжка нешта проціпаставіць эфэ... Więcej »
Гісторыя зноў дала шанец *** Прыме ці адкіне ўрад прапановы Эўропы і ЗША? Ці «пакрокавая стратэгія нармалізацыі адносінаў» прывядзе да зьмены замежнага вэктару беларускае палітыкі і ўнутранае дэмакратызацыі? Адказы з боку ўладаў Беларусі прагучалі супярэчлівыя. Урал Латыпаў адмовіўся ад сустрэчы з эўрапейскім і амэрыканскім эмісарамі. Зь іншага боку, МЗС прывітала заходнія ініцыятывы. А пільныя сілавікі загадзя распачалі супраць лід... Więcej »
Гэта было крута. Ордэн Мужнасьці даюць «за выключную адвагу і подзьвігі, зьдзейсьненыя ў экстрэмальных абставінах». Хоць ніякага геройства ў сваім фінальным двубоі зь Южным Уладзімер ня бачыць. Наадварот, спадзяецца, што больш такіх сытуацый ня будзе: «З шашкай нагала можна праскачыць раз, на другі ўжо ня ўдасца. Папросту сытуацыя склалася так, што трэба было выходзіць і максымальна добра рабіць сваю працу». На прэс-канфэрэнцыю ў аўтора... Więcej »
Дэпутат Зінчанка, памятайце... Прашу надрукаваць пытаньні, якія я адрасаваў дэпутату палаты прадстаўнікоў ад Пружанскай выбарчай акругі Аляксандру Зінчанку. Грамадзянін А.Зінчанка, памятаеце, 10 кастрычніка 2002 г. Вы прыяжджалі ў «родныя» Пружаны для сустрэчы з выбарцамі. Я прыйшоў з шэрагам пісьмова падрыхтаваных пытаньняў. Вы паабяцалі не пазьней як у дзесяцідзённы тэрмін пісьмова адказаць. Я вельмі цярпліва чакаў, але так і не дачак... Więcej »
Абвал. Пакуль будуе не прыватны ўласьнік, з будоўлі будзе зьнікаць цэмэнт. Пакуль чалавек жыве ў чарнобыльскім раёне, марна агітаваць яго за здаровы лад жыцьця. Пакуль краіна ў палітычным саюзе з Расеяй, яна ня будзе ад яе эканамічна незалежнай. Абвал школы ў чарнобыльскім Краснапольлі і абвал паставак газу — падзеі з аднаго шэрагу. Узьніміце дзяржаўныя газэты двухгадовай даўніны. Там знойдзеце: «Я вам пастроіў эту школу». І там жа: «Я ... Więcej »
Калі я быў малы, тата ці дзядуля заўсёды бралі мяне з сабою на выбары і даручалі самае адказнае — апусьціць бюлетэнь у скрынку. Я і цяпер малы, бо ня маю пакуль права голасу. Для ЦВК я — ніхто. Але праз год я стану каштоўным чалавекам для сваёй дзяржавы, і мяне пачнуць з усіх бакоў апрацоўваць, інфармаваць, інструктаваць. На выбары я, хутчэй за ўсё, пайду. Бо гэта — пячатка на маёй даросласьці, атрыбут грамадзянства, вялікі гонар для лю... Więcej »
«Мы тут жывём. Так здарылася. Хтосьці імкнуўся сьвядома, хтосьці меў намер правесьці тыдзень-другі, ды вось і застаўся. У кагосьці на руках ужо і расейскі пашпарт, а хтосьці на запыт мянта паказаць дакумэнты прызвычаена цягнецца ў кішэню. Па сторублёўку, бо нават рэгістрацыі няма. Кажуць статыстыкі, нас вельмі шмат у Маскве. Толькі нешта паводзім мы сябе ціха. І не чуваць нас, і не відаць. Я неяк пажартаваў, што гэта ў нас акупацыйная п... Więcej »