![]() |
![]() |
У перыяд выбарчае кампаніі ціск на беларускія СМІ і журналістаў некалькі зменшыўся. Так, не было зафіксавана новых выпадкаў прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што з’яўляецца адной з найбольш сур’ёзных праблемаў беларускай незалежнай журналістыкі апошняга часу, масавых перашкодаў працы журналістаў падчас выбараў, іншых формаў непрыхаванага ціску на недзяржаўныя медыі. Więcej »
Паводле звестак Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь на 1 ліпеня 2016 г. у краіне зарэгістраваныя 1592 перыядычныя друкаваныя выданні, з якіх толькі 437 з'яўляюцца дзяржаўнымі. На падставе гэтай статыстыкі прадстаўнікі беларускіх уладаў заяўляюць пра перавагу ў краіне недзяржаўнай прэсы. Аднак паводле даных ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” большасць з прыватных газетаў і часопісаў з'яўляюцца выключна камерцыйнымі праектамі ... Więcej »
Пачатак 2016 года характарызаваўся ўзнаўленнем адміністрацыйнага пераследу беларускіх журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ, які прыпыніўся пасля жнівеньскага публічнага абяцання прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з сітуацыяй. За студзень – сакавік 2016 г. двое гомельскіх журналістаў 7 разоў былі пакаранцыя буйнымі штрафамі, а ў красавіку – яшчэ тройчы. Więcej »
Паствыбарчы перыяд не ўнёс істотных зменаў у становішча ў галіне сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі. Чарговая падпісная кампанія на друкаваныя выданні прайшла ва ўмовах дыскрымінацыі незалежных газетаў. Пры гэтым была працягнутая практыка бюджэтнага фінансавання дзяржаўных медыяў (на пазаконкурснай аснове), іх адміністрацыйнай падтрымкі ды іншых прывілеяў з боку ўлады. Więcej »
Еўрапарламент… чакае ад уладаў [Беларусі] спынення цкавання незалежных СМІ з палітычных прычын; заклікае спыніць практыку адміністрацыйнага пераследу і адвольнага выкарыстання артыкула 22.9, ч.2 Адміністрацыйнага Кодэкса супраць журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што абмяжоўвае права на свабоду выказвання і распаўсюду інфармацыі. Więcej »
10 верасня Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў (далей - Цэнтрвыбаркам) зарэгістравала чатырох кандыдатаў у прэзідэнты, намінаваных шляхам збору подпісаў грамадзянаў: цяперашняга прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, Сяргея Гайдукевіча, Таццяну Караткевіч і Мікалая Улаховіча. Więcej »
Сітуацыя ў сферы СМІ ў першым квартале 2015 г. характарызавалася далейшым узмацненнем кантролю ўладаў за інфармацыйнай прасторай краіны. Набылі моц папраўкі, унесеныя ў снежні 2014 г. у закон “Аб сродках масавай інфармацыі”, якія зрабілі больш жорсткім дзяржаўнае рэгуляванне распаўсюду інфармацыі ў інтэрнэце і традыцыйных медыях. Więcej »
Мы заклікаем усіх журналістаў прайсці курс першай дапамогі, мець адпаведную аптэчку і працягваць сваё навучанне, каб заставацца ў курсе стандартаў забеспячэння дапамогі – як фізічнай, так і псіхалагічнай. Перш чым выконваць заданне ў такіх зонах, журналісты павінныя аформіць належную медыцынскую страхоўку для зоны канфлікту або тэрыторыі інфекцыйных захворванняў. Więcej »
На сённяшні дзень, паводле маіх дадзеных, у беларускіх турмах ніякіх рэпарцёраў няма. Аднак гэтага мала для таго, каб казаць, што мы рухаемся наперад. Я не бачу ніякага імкнення паслабіць строга рэгламентаванае заканадаўства ў галіне СМІ. Więcej »
Эксперты лічаць, што стварэнне экспертных камісіяў па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі пераносіць пытанне пра прызнанне матэрыялаў экстэмісцкімі з прававой у бюракратычную плоскасць. Пры гэтым асноўную пагрозу для свабоды выказвання яны бачаць не ў стварэнні камісіяў, а ў надзвычай шырокай трактоўцы паняцця "экстрэмізм" і "экстрэмісцкія матэрыялы" ў беларускім заканадаўстве. Więcej »