![]() |
![]() |
Вучэбны прадмет «Літаратурнае чытанне» выконвае адукацыйную функцыю фарміравання маўленчых уменняў у розных відах маўленчай дзейнасці: аўдзіраванні (слуханні), чытанні і гаварэнні, а таксама, апасродкавана, у пісьмовай мове, чым спрыяе авалодванню вучнямі дзяржаўнай мовай, сацыяльнай адаптацыі ў двухмоўным асяроддзі. Фарміраванне маўленчай дзейнасці, назапашванне, узбагачэнне і актывізацыя слоўнікавага запасу, развіццё творчага патэнцыя... Więcej »
Тралейбуса доўга не было. Назапашаная ўнутры трывога станавілася невыноснай, нібы пякотка. Адпіўшы пару глыткоў з пластыкавай бутэлькі, дзяўчына пачала выкрочваць толькі па ёй вядомым маршруце вакол празрыстага навеса прыпынка. «Галоўнае — не спазніцца, галоўнае — не спазніцца, — заглушаючы трывогу, застукала ў скронях. — ...не спазніцца». Вось ён, чортаў рагаты, і, што дзіўна, амаль пусты. Насця ўвайшла ў заднія дзверцы няспешна, пра... Więcej »
Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б... Więcej »
У еўрапейскай геральдычнай і вексілалагічнай традыцыі колеравая палітра сцяга павінна быць супастаўная з колерамі герба. Гэта тлумачыцца вельмі проста: у сярэднявеччы патрабавалася ідэнтыфікаваць войскі на полі бою, маляваць кожнаму салдату герб было складана, таму абыходзіліся пазнакамі, якія перадаюць колеры герба. Тры асноўныя колеры герба «Пагоня» Вялікага Княства Літоўскага — чырвоны, белы і серабрысты (трактаваны геральдыкай як бе... Więcej »
Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы... У камунізму быў вар’яцкі план: перарабіць «старога» чалавека, старазапаветнага Адама. І гэта атрымалася... можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзясят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму вывелі асобны чалавечы тып — «homo soveticus». Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўко... Więcej »
На дварэ панаваў красавік, самы яго пачатак. Снег кагадзе сышоў, пазначыўшы ходнікі зыркімі люстрамі лужын. У лужынах мыліся і адчайдушна цвыркалі вераб’і, на пачарнелых шкілетах дрэваў, якія стаялі ўздоўж вуліцы, гракалі вароны, падставіўшы пукатыя грудзіны зыркаму сонцу, і грай гэты сведчыў аб набліжэнні сапраўднай вясны. Сцяпан Галабародзька міжволі прыслухаўся да бязладнага вераб’інага цвыркання і, азірнуўшыся, узбег па сходах. Дз... Więcej »
Сябры! У сумны час пандэмійнай самаізаляцыі заклікаем у бязмежны і вольны свет сучаснай нацыянальнай літаратуры! Яго ўжо амаль два дзесяцігоддзі прэзентуе «Дзеяслоў» — адзіны ў краіне перыядычны часопіс, які аб’ектыўна асвятляе літаратурна-мастацкі працэс, друкуе творы беларускіх аўтараў (і пераклады замежных) — не зважаючы на іх грамадска-палітычныя і эстэтычна-мастацкія прыхільнасці. Дзейнасць «Дзеяслова» накіраваная ў першую чаргу на... Więcej »
Час выкрасліў з памяці асобныя дэталі, дакладную паслядоўнасць падзей, але агульны малюнак тых дзён, настрой добра памятаю. ...30 красавіка 1945 года мне, камандзіру ўзвода 113-га асобнага ордэнаў Багдана Хмяльніцкага i Чырвонай Зоркі інжынерна-сапёрнага батальёна, было загадана правесці інжынерную разведку пад пантонную пераправу для танкаў цераз раку Одэр. Такая задача ўвогуле складаная: трэба вызначыць шырыню ракі, хуткасць плыні, гл... Więcej »
З нагоды 80-годдзя Віктара Апанасавіча Казько (нарадзіўся 23 красавіка 1940 года) друкуем ягоныя спавядальныя ўспаміны пра перажытае і кранальныя роздумы пра будучае, «застэнаграфаваныя» з дакументальнага фільма пра пісьменніка «Знакі лёсу» (кінастудыя «Беларусьфільм», студыя «Летапіс») — і сардэчна жадаем нашаму паважанаму аўтару яшчэ шмат шчаслівых старонак на ягоным шляху. Палессе — край паэтаў. Колькі людзей мастацтва адсюль выйшла!... Więcej »
У сакавіку адзначаецца 130-годдзе з дня нараджэння беларускага пісьменніка, дзеяча культуры і хрысціянскага руху Язэпа Германовіча (Вінцука Адважнага). Язэп Германовіч нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці). Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры ... Więcej »