![]() |
![]() |
Калектыўны ліст да Архіяпіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя падрыхтавалі мясцовыя краязнаўцы, занепакоеныя станам помніку архітэктуры, які належыць Віцебскай эпархіі праваслаўнай царквы. Ужо 10 гадоў будынак стаіць бяз даху, і аршанцы вымушаныя назіраць, як на іхных вачох рабураецца гістарычная каштоўнасьць, перададзеная мясцовымі ўладамі Віцебскай эпархіі. Więcej »
Жыхар Віцебску Павал Тулубенскі зьвярнуўся з заявай у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусі. У сваёй заяве ён просіць кіраўніцтва вышэйшай судовай інстанцыі краіны прыцягнуць да адказнасьці і адхіліць ад займаемай пасады старшыню суду Кастрычніцкага раёну Віцебску Яўгена Бурунова. На думку заяўніка, судзьдзя Буруноў вынес у дачыненьні да яго неправасуднае рашэньне па адміністрацыйнай справе. Więcej »
Адразу 3 заяўкі на правядзеньне пікетаў падалі сябры Аршанскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Мэта мерапрыемстваў - актуалізацыя ў грамадзтве каштоўнасьці незалежнасьці і сувэрэнітэту дзяржавы, выказваньне салідарнасьці з украінскім народам у яго імкненьні захаваць цэласнасьць і незалежнасьць Украіны. Пікеты мяркуецца правесьці 27 ліпеня ў Дзень незалежнасьці Рэспублікі Беларусь каля Кургану Бесьсьмяротнасьці, ля... Więcej »
Чатыры дзясяткі жыхароў Глыбокага падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў, дзе выкладзеная просьба аб ініцыяваньні звароту ў Канстытуцыйны суд з мэтай ацэнкі рашэньня Глыбоцкага райвыканкаму №167 “Аб вызначэньні месцаў для правядзеньня мітынгаў і пікетаваньняў” на адпаведнасьць Асноўнаму закону. Więcej »
6 красавіка ў Віцебску прайшла акцыя, якая ў гэты дзень адбываецца ўжо шмат гадоў. Сёлета людзей ля крыжа на Ўсьпенскай горцы сабралася менш, чымся раней, – усяго зь дзясятак чалавек. Прагучалі прамовы актывістаў да 28-х угодкаў трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, пасьля чаго ўдзельнікі акцыі спусьціліся да ракі. Там у воды Дзьвіны быў спушчаны традыцыйны вянок памяці… Więcej »
Вынесены прысуд па справе аб выбуху каля віцебскага КДБ 44-гадовая жанчына асуджаная на 4,5 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яе прызналі вінаватай у “незаконных дзеяньнях у адносінах выбуховых рэчываў” і “асабліва злосным хуліганстве”. Не ўдакладняецца, чаму свой хуліганскі ўчынак жанчына зьдзейсьніла каля будынку КДБ. Więcej »
Як стала вядома з вартых даверу крыніц Віцебскага аблвыканкаму, на гутарку ў аддзел па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў выклікалі біскупа Аб’яднаньня Хрысьціян веры эвангельскай у Віцебскай вобласьці і пастара эвангельскай царквы “Новае жыцьцё”. Прычынай іх запрашэньня ў выканкам стала тое, што сябра царквы “Новае жыцьцё” Алена Шабуня зьяўляецца актывісткай “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі”. Więcej »
У папраўчай калёніі № 8 (г. Ворша) адбылося масавае атручваньне асуджаных ежай, прыгатаванай у сталоўцы ўстановы. Прычынай атручваньня сталі бляшанкі з тушонкай з выразна ўздутымі накрыўкамі, што былі выкарыстаныя для прыгатаваньня ежы асуджаным. Прычынай уздуцьця накрывак на бляшанках зь мяснымі кансэрвамі, магчыма, стала разьвіцьцё ў кансэрвах мікробаў батулізму, якія выдзяляюць у прадукт самы моцны ў прыродзе яд - батулятаксін. Атруц... Więcej »
Музыкі зь Менску, якія хацелі паўдзельнічаць у канцэрце ў Віцебску, не змаглі выйсьці на сцэну. Пра гэта паведаміў адзін з музыкаў — Павал: «Мы даехалі цягніком зь Менску да Воршы. Там трэба было чакаць дзьве гадзіны, і мы выйшлі, каб прагуляцца. Раптам каля нас зьявіліся супрацоўнікі мясцовай міліцыі. Усіх адвялі ў пункт аховы, праверылі дадзеныя. Пасьля гэтага ў суправаджэньні некалькіх міліцыянтаў мы паехалі ў Віцебск. Там, як высьве... Więcej »
Камітэт ААН па правох чалавека прыняў чарговае рашэньне на конт скаргі віцебскага актывіста КХПБНФ Сяргея Каваленкі. Гэтым разам рашэньне станоўчае: камітэт прызнаў, што Рэспубліка Беларусь парушыла правы актывіста, і цяпер цягам 180 дзён дзяржаўныя чыноўнікі абавязаныя аднавіць яго правы, якія былі парушаныя, выплаціць адпаведную кампэнсацыю ды зрабіць захады, каб гэткіх парушэньняў правоў грамадзян з боку дзяржавы не было ў буд... Więcej »