![]() |
![]() |
Асноўнай тэмай гэтага нумару стала інфармацыя пра акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і пацярпелымі ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску.Такія акцыі адбыліся ў розных гарадах свету: у Варшаве, Познані, Празе, Нью-Ёрку, Брусэлі, Гаазе, Браціславе… Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра міжнародную канферэнцыю “Багуслаў Радзівіл і ягоны час”, якая прайшла ў Калінінградзе, пра стварэнне Міжнароднай канфедэрацыі беларусаў па... More »
Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза пісьменнікаў Швецыі і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбыўся свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”, прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы. “Мы заўважылі, што сярод аўтараў-пачаткоўцаў 90% складаюць жанчыны, але да першай кнігі даходзяць адзінкі, а ў Саюз уступаюць адзінкі з тых адзінак. На якім этапе мы страч... More »
У Таліне будзе беларyская нядзельная школа, aтрыманы дазвол на адкрыццё беларускай нядзельнай школы ў Таліне за подпісам Міністра адукацыі Эстоніі. Пра гэта паведаміў ініцыятар стварэння школы і яе будучы выкладчык Дзмітры Панфіленка. “У школе будзе навучацца 20 вучняў, але да адкрыцця, можа быць, знойдзем і болей, – сказаў Дзмітры Панфіленка. – Дакладную дату адкрыцця пакуль не ведаем. Яшчэ трэба з арганізацыяй, якая дае нам памяшканне... More »
Малая Рада адзначыла 20-годдзе “Бацькаўшчыны”. Пашыранае пасяджэн-не Малой Рады Згуртаван-ня беларусаў свету “Баць-каўшчына”, якое адбылося 22 кастрычніка ў Мінску, было прымеркавана да 20-гадовага юбілею арганізацыі. Акрамя сябраў Малой Рады, на пасяджэнні прысутнічалі госці з замежжа: апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан з Лондана, старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскаг... More »
Віншуем з 20-годдзем Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! На працягу 20 гадоў “Бацькаўшчына” працуе дзеля яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захавання і паглыблення іх беларускасці. Сябры Згуртавання, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой, не толькі не забываюцца пра Радзіму, але і вядуць актыўнае нацыянальна-культурнае жыццё. Знаходзячыся за многія кіламетры ад Беларусі... More »
Геніюш вярнулася ў Вімперк. Сляды лёсу Ларысы і Яна Геніюшаў зноў знойдзеныя ў чэшскім мястэчку Вімперк. Напярэдадні 100-гадовага юбілею паэткі ў адной з вежаў замку тут адкрылася выстава пад назвай “Ларыса Геніюш: паэтка адвагі і надзеі”. Пераезд Геніюшаў з Прагі ў Вімперк пад канец 1947 года не быў іх уласным рашэннем. Ад 1945 года савецкія ўлады дабіваліся выдання Геніюшаў, ставячы ім у віну “антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць” ... More »
Музею Янкі Купалы ў Татарстане – 35 гадоў. За 30 кіламетраў ад горада Казань (Татарстан), праз Волгу, знаходзіцца сяло Пячышчы, дзе ў гады вайны ў эвакуацыі жыў Янка Купала разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. У гонар беларускага паэта ў 1975 годзе ў сяле быў створаны Музей Янкі Купалы. Сёлета музею спаўняецца 35 гадоў. “Музей размешчаны ў адным з найстарэйшых будынкаў. Гэта былы паравы млын купца Аканішнікава, вядомага ў Казані. Да ... More »
у мінску адбылася прэзентацыя “беларусаў у Вялікабрытаніі”. Прэзентацыя даследавання гісторыка Наталлі Гардзіенкі “Беларусы ў Вялікабрытаніі” адбылася 14 траўня ў Мінску, у памяшканні Гістарычнай майстэрні. Нагадаем, “Беларусы ў Вялікабрытаніі” – 18-я кніга серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”, заснаванай у 2004 годзе Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Першая прэзентацыя кнігі адбылася ў Вялікабрытаніі 17 красавіка падчас святочнай... More »
“Беларусы Расіі” правялі з’езд і абралі новага кіраўніка. IV З’езд федэральнай нацы-янальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” адбыўся 23 красавіка ў падмаскоўным горадзе Руза.У з’ездзе ўзялі ўдзел каля 100 дэлегатаў ад рэгіянальных і мясцовых нацыянальна-культурных аўтаномій беларусаў Расіі, а таксама каля 50 гасцей. Вітанні з’езду перадалі прэ-зідэнты Беларусі і Расіі, дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы. Сваё дабраслаўленне перадаў мі... More »
Малой Рады Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбылося 12 сакавіка ў Мінску. Пачалося пасяджэнне са справаздачнага дакладу аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пятага з’езда беларусаў свету, з якім выступілі кіраўнік МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская і старшыня Рады Ніна Шыдлоўская. Сябры Рады таксама заслухалі фінансавую справаздачу аб дзейнасці Згуртавання за 2009 год. Абодва даклады – аб дзейнасці “Бацькаўшчыны” пасля Пя... More »