![]() |
![]() |
Адкрыццё Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы “AD.NAK!” прайшло ў канферэнц-зале Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра 15 сакавіка. Падчас цырымоніі адкрыцця быў прадстаўлены буклет з пералікам працаў пераможцаў Першага фестывалю, падрыхтаваны рэкламнай групай “Aдліга”, які сам па сабе можна лічыць творам мастацтва. Самі працы прысутныя маглі яшчэ раз ацаніць на відэа і ўпэўніцца ў тым, што беларускамоўная рэклама можа быць яск... More »
У новым нумары змешчаны дайджэст святкавання Дня Волі ў Беларусіі ў розных краінах свету. У рубрыцы “Навіны МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” чытайце пра план працы Згуртавання на гэты год, заснаванне прэміі імя Ігната Дварчаніна, а таксама пра новыя кнігі, якія ўбачылі свет дзякуючы падтрымцы Згуртавання “Бацькаўшчына”. Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра стварэнне ў Калінінградзе прыхода Еўфрасінні Полацкай, ушанаванне памяці Кастуся Кал... More »
Беларускае слова гучала ў Стакгольме. Беларускія літаратары Барыс Пятровіч і Андрэй Хадановіч, кіраўнік Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская па запрашэнні шведскага ПЭН-цэнтра наведалі Стакгольм. Увечары 7 лютага госці з Беларусі выступілі перад шведскай інтэлігенцыяй у найбуйнейшым культурным цэнтры Стакгольма Kulturhuset. Вечарына была пабудаваная ў форме пытанняў і адказаў. У якасці мадэратара выступіла вядомая ... More »
Асноўнай тэмай гэтага нумару стала інфармацыя пра акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і пацярпелымі ў сувязі з падзеямі 19 снежня ў Мінску.Такія акцыі адбыліся ў розных гарадах свету: у Варшаве, Познані, Празе, Нью-Ёрку, Брусэлі, Гаазе, Браціславе… Таксама ў гэтым нумары можна прачытаць пра міжнародную канферэнцыю “Багуслаў Радзівіл і ягоны час”, якая прайшла ў Калінінградзе, пра стварэнне Міжнароднай канфедэрацыі беларусаў па... More »
Упершыню ў Беларусі з ініцыятывы Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза пісьменнікаў Швецыі і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” адбыўся свабодны семінар “Жаночы досвед у літаратуры і грамадстве”, прысвечаны гендэрнай тэматыцы ў беларускай літаратурнай прасторы. “Мы заўважылі, што сярод аўтараў-пачаткоўцаў 90% складаюць жанчыны, але да першай кнігі даходзяць адзінкі, а ў Саюз уступаюць адзінкі з тых адзінак. На якім этапе мы страч... More »
У Таліне будзе беларyская нядзельная школа, aтрыманы дазвол на адкрыццё беларускай нядзельнай школы ў Таліне за подпісам Міністра адукацыі Эстоніі. Пра гэта паведаміў ініцыятар стварэння школы і яе будучы выкладчык Дзмітры Панфіленка. “У школе будзе навучацца 20 вучняў, але да адкрыцця, можа быць, знойдзем і болей, – сказаў Дзмітры Панфіленка. – Дакладную дату адкрыцця пакуль не ведаем. Яшчэ трэба з арганізацыяй, якая дае нам памяшканне... More »
Малая Рада адзначыла 20-годдзе “Бацькаўшчыны”. Пашыранае пасяджэн-не Малой Рады Згуртаван-ня беларусаў свету “Баць-каўшчына”, якое адбылося 22 кастрычніка ў Мінску, было прымеркавана да 20-гадовага юбілею арганізацыі. Акрамя сябраў Малой Рады, на пасяджэнні прысутнічалі госці з замежжа: апостальскі візітатар для беларусаў-каталікоў замежжа айцец Аляксандр Надсан з Лондана, старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я. Чэрскаг... More »
Віншуем з 20-годдзем Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”! На працягу 20 гадоў “Бацькаўшчына” працуе дзеля яднання ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захавання і паглыблення іх беларускасці. Сябры Згуртавання, якія воляй лёсу апынуліся за мяжой, не толькі не забываюцца пра Радзіму, але і вядуць актыўнае нацыянальна-культурнае жыццё. Знаходзячыся за многія кіламетры ад Беларусі... More »
Геніюш вярнулася ў Вімперк. Сляды лёсу Ларысы і Яна Геніюшаў зноў знойдзеныя ў чэшскім мястэчку Вімперк. Напярэдадні 100-гадовага юбілею паэткі ў адной з вежаў замку тут адкрылася выстава пад назвай “Ларыса Геніюш: паэтка адвагі і надзеі”. Пераезд Геніюшаў з Прагі ў Вімперк пад канец 1947 года не быў іх уласным рашэннем. Ад 1945 года савецкія ўлады дабіваліся выдання Геніюшаў, ставячы ім у віну “антысавецкую нацыяналістычную дзейнасць” ... More »
Музею Янкі Купалы ў Татарстане – 35 гадоў. За 30 кіламетраў ад горада Казань (Татарстан), праз Волгу, знаходзіцца сяло Пячышчы, дзе ў гады вайны ў эвакуацыі жыў Янка Купала разам з жонкай Уладзіславай Францаўнай. У гонар беларускага паэта ў 1975 годзе ў сяле быў створаны Музей Янкі Купалы. Сёлета музею спаўняецца 35 гадоў. “Музей размешчаны ў адным з найстарэйшых будынкаў. Гэта былы паравы млын купца Аканішнікава, вядомага ў Казані. Да ... More »