![]() |
![]() |
Лёран Дукас (Laurent Ducas) – француз (пісьменнік), Акіс Нікаляў (Akis Nicolaou) – кіпрыёт (працуе ахоўнікам, трэнер па джыў-джыцу), Хавіер Фэрнандэс Гальдэана (Javier Fernandez Galdeano) – іспанец (бізнесовец, мае фірму па вырошчванні і продажы гародніны, садавіны і ягад). Яны ўпершыню прыляцелі ў Беларусь і засяліліся ў адзін з менскіх гостэлаў. Тут мы іх і знайшлі! Дзякуючы новаму закону, Ларан, Акіс і Хаўер могуць застацца ў Беларус... More »
У новым выданні праграмы «Welcome ў Беларусь» мы пазнаёмімся з сям’ёй Андросавых, якая прыляцела ў Беларусь з Рэспублікі Саха (Якуція) – найбуйнейшага суб’екту Расейскай Федэрацыі. 16-гадовы Ян разам з маці Вольгай і малодшым братам Пятром праляцелі 10 тыс. км, каб наведаць мемарыялы, звязаныя з Другою сусветнаю вайною. Вольга падтрымлівае захапленне Яна ваеннаю тэмаю, ён з маленства цікавіцца зброяй, малюе батальныя сцэны і збірае вайс... More »
Распавядаем, чаму француз Барыс Буанняр (Boris Boignard) прыехаў у Беларусь, як гатаваць слімакоў і ці смакуюць яны вясковым жанчынам. Глядзіце новае выданне «Welcome ў Беларусь». Кар’еру ён распачаў у роднай Францыі з працы бармэнам і самелье, а затым памочнікам і шэф-кухарам рэстарана. Цяпер ён жыве ў вёсцы Стражэвічы на Віцебшчыне. Барыс перабраўся ў Беларусь пяць гадоў таму з французскага мястэчка, бо ажаніўся з віцяблянкай. <br />... More »
Крэатыўныя асобы з-за мяжы прыязджаюць да нас па натхненне і заўважаюць у Беларусі шмат экзотыкі. Адзін з такіх замежнікаў – фатограф Жан-Мары Бабоно. Мясцовым жыхарам, каб змяніць стаўленне да звычайных рэчаў, а нават і да жыцця, часам варта ўсяго толькі зірнуць на з’яву з іншага пункту. Як глядзіць на нашую краіну замежнік? Пра сябе і сваё стаўленне да Беларусі Жан-Мары распавёў belsat.eu На пачатку 1990-ых, калі мне было 20 гадоў, я ... More »
Бранавасарубі Cівабаларатнам прыехала ў Беларусь са Шры-Ланкі, каб атрымаць міжнародную медычную адукацыю. Цяпер яна праходзіць практыку ў аддзяленні нейрахірургіі ў Абласным клінічным шпіталі Віцебску. Для спрашчэння свайго жыцця ў Беларусі яна скараціла імя аж на 8 літараў – Брана. «З самага дзяцінства я хацела жыць у месцы, дзе шмат снегу і вельмі холадна, дзе менш сонца, чымся ў маёй краіне. Дождж – гэтаксама вельмі важны ў маім жыц... More »
«Купіў падручнік у Менску і як толькі вярнуўся ў Нямеччыну, пачаў вучыць мову», – распавядае герой новага выдання праграмы «Welcome ў Беларусь». Адкуль такая матывацыя? «Гэта вынік маёй цікавасці да Беларусі, дзе я апынуўся выпадкова», – тлумачыць Бэньямін Гаўзнэр. Пасля заканчэння школы ў 2013-м ён не хацеў адразу паступаць ва ўніверсітэт, каб папрацаваць валанцёрам у іншай краіне. Знайшоў такую магчымасць у Беларусі і падумаў, што гэт... More »
Калі ў Сірыі пачалася вайна, Аммар Альшаар (Ammar Alshaar) паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Яму 24 гады. Апошнія чатыры з іх ён пражыў у Беларусі, дзе вывучыўся на актора. Прычым спачатку Аммару зусім не спадабалася нашая краіна, але паступова прызвычаіўся. Аммар запрасіў здымачную групу праграмы «Welcome ў Беларусь» паназіраць за аднымі з самых важных падзеяў свайго жыцця: дыпломным спектаклем ды вяселлем! Так-так,... More »
Запрашаем у вандроўку па Беларусі разам з кітайскімі студэнтамі Міно Чжан Мін Ланам і Сяў Ўэем. Яны прыехалі ў Беларусь з кітайскай правінцыі Ху-Нань – радзімы Маў Цзэ Дуна, – каб вывучаць расейскую мову. Нашыя героі хочуць працаваць перакладчыкамі ў кітайска-беларускіх праектах. Дарэчы, у чэрвені Беларусь і Кітай дамовіліся пра свабодны візавы рэжым. За некалькі месяцаў праведзеных у нашай краіне, Сяў і Міно ні разу не выбраліся з Менс... More »
Такія мясціны турыстам звычайна не паказваюць. Мы – на гарадскім сметнішчы Трасцянец, што месціцца пад Менскам. Адкуль ідэя паехаць на такі экзатычны ў плане турызму аб’ект? Да нас завіталі госці з Малайзіі: Артур і Поў. Яны – аматары экалагічнага ладу жыцця. Імкнуцца не ствараць смецця, а таксама ачышчаюць планету. Любяць вандраваць і спазнаваць усё новае. Менск ім спадабаўся сваёй чысцінёю. Каб убачыць адваротны бок медалю, нашыя госц... More »
Хуан Карлас Расалес Вальдэс прыехаў у Беларусь з Эквадору, каб атрымаць вышэйшую адукацыю эканаміста ў Гарадзенскім аграрным універсітэце. Карлас добра гуляе ў футбол, але ў Беларусі ён вырашыў застацца з іншых прычынаў. Карлас захапляецца музыкай і нават часам падзарабляе, спяваючы лацінаамерыканскія гіты на вуліцах беларускіх гарадоў. Разам з Хуанам Карласам мы наведалі Горадню падчас Фестывалю нацыянальных культураў, прысвечанага дыя... More »