![]() |
![]() |
Прапануем эсэ Алеся Бяляцкага, надрукаванае па-швецку ў зборніку, што выйшаў у 2007 годзе ў Стакгольме, перакладзенае на беларускую мову. “Ёсьць шмат шляхоў, якія могуць прывесьці да праваабарончай дзейнасьці. Маёй марай было правесьці жыцьцё за вывучэньнем беларускай літаратуры. Аднойчы ў 1980-ых, седзячы ў закрытых архівах Акадэміі Навук у Менску, я склаў сьпіс з соцень імёнаў невядомых грамадству беларускіх пісьменнікаў, гісторыкаў,... More »
Шаноўныя наведвальнікі сайта “Гарадзенская вясна”. Віншуем Вас з Новым годам!!! Жадаем, каб гэты, 2012-ты год стаў для Вас годам спаўнення надзеяў і мараў! Каб дабро перамагала зло, каб мы былі заўсёды на баку дабра! Шчасця Вам, радасці і кахання! Здароў’я і дабрабыту! Поспехаў і цікавых знаёмстваў! І свабоднай, незалежнай, прававой і дэмакратычнай Радзімы! Жыве Беларусь!!! З Новым годам!!! More »
Дзесяць дзён прайшло з таго моманту, як лідара “Маладога фронту” Змітра Дашкевіча другі раз запар пакаралі карцэрам у Глыбоцкай турме. За што было накладзена пакаранне, невядома. Нявеста актывіста Наста Палажанка спадзяецца даведацца пра акалічнасці праз адваката заўтра (1 сакавіка), паведамляе Радыё Рацыя. - Магчыма ён выйшаў учора ўвечары, а магчыма і не, нам невядома. Па тэлефоне яны такой інфармацыі не даюць. У чацвер мы паедзем з а... More »
Гарадзенскія гісторыкі, заклапочаныя лёсам двух гістарычных будынкаў, накіравалі ліст у пракуратуру. Сітуацыя з аховай помнікаў палепшылася за апошнія гады, але перыядычна ўзнікаюць сітуацыі, якія прыцягваюць да сябе ўвагу. Кажа гісторык Андрэй Вашкевіч: -- Іншы будынак у такім стане, можна было б праігнараваць, але Лямус – самы стары драўляны будынак на тэрыторыі Беларусі, так афіцыйна лічыцца, 17 стагоддзе. На сённяшні дзень там факты... More »
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч даслаў жонцы Марыне Адамовіч ліст, у якім выказаў сваю пазыцію наконт падпісання прашэння аб памілаванні. «З часу майго апошняга ліста (16.04) дайшла інфармацыя пра шмат розных падзей. Шчыра ўзрадавала навіна пра вызваленьне Андрэя і Дзьмітрыя. Рады за іх і іхнія сем’і. Перадавай ім мае прывітанні. Але, даруй, мая родная, гэты шлях на волю для мяне непрымальны. Я ня здольны здрадзіць сабе, н... More »
Паводле сацыялагічнага апытання, праведзенага грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў “Новак” у сакавіку 2012 года, на думку амаль паловы беларусаў, размаўляюць па-беларуску сапраўдныя патрыёты (46,7%). З 2009 года гэтая лічба практычна не змянілася. Аднак зрабіўся заўважным антаганізм паводле прыкметы стаўлення да мовы: з аднаго боку, удвая павялічылася колькасць тых, хто мярк... More »
30 чэрвеня суд Ленінскага раёну Гародні разгледзеў скаргу Аляксандры Васілевіч, старшыні гарадзенскай гарадской арганізацыі партыі АГП. Скарга была пададзеная на прадмет адмовы гарвыканкамам у правядзенні пікету пад дэвізам “Сумленныя выбары без Лукашэнкі”. Суд не захацеў прыняць да ўвагі аргументы Васілевіч і пацвердзіў правільнасць адмовы. Рашэнне прыняла суддзя Людміла Жукоўская. Гэта ўжо чацвёрты аналагічны адказ гарадзенскага суду... More »
Ці сустракаўся вам калі чалавек, які хоць раз наракаў, што асабістаяму бракуе розуму, ці дабрыні, ці спагадлівасці? Правільна, мне таксама такія людзі за сорак чатыры гады жыц-ця не трапляліся. Дзіўна збудаваны гэты свет - якім шчодрым усё ж быў Гасподзь, калі надзяляў насельнікаў гэтай зямлі талентамі! Усім пералічаных якасцяў стае, хапае такса-малюдзям шчырасці, міласэрнасці, сумленнасці, прыстойнасці, стрыманасці і многа чаго іншага.... More »
Папярэджаньне Генеральнай пракуратуры старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (РШН) Алесю Бяляцкаму будзе абскарджана у судзе Цэнтральнага раёна Менска 3 чэрвеня. Пачатак у 15-30. Суддзя Алена Сямак. Рада Праваабарончага цэнтру "Вясна" выступіла з афіцыйнай заявай, у якой выказала рашучы пратэст з нагоды дзеяньняў Генеральнай пракуратуры і расцаніла гэта як спробу запалохваньня акты... More »
Праўда за кратамі. Халодная вільгаць шэрага муру, трывожныя позіркі сукамернікаў і абразы носьбітаў закону і правапарадку...Жорсткая рэальнасць, якая ўжо настолькі фундаментальна увайшла ў жыцце, што стала падавацца, у цэлым, заканамернай. Месяц у засценках гарадзенскай вязьніцы № 1, на працягу якога ажыццяўляецца нахабны гвалт над сумленнем, натуральным правам. Вядома, праўду не схаваеш за кратамі, але, аказваецца, вельмі легка абмежав... More »