Бароўскі Анатоль, Сцеражыся майго гневу

Сцеражыся майго гневу

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Publication Place: Гомель

Publication Date: 2012

Editor: Дранько-Майсюк Леанід

Publisher: Палесдрук

Book Series: Кнігарня пісьменніка

Category: Belles-Lettres

Copyright © 2012 by Бароўскі Анатоль

Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)

Маўчун успоўз старому чараўніку на грудзі. Ён, вуж, ведаў, што старога блажыла, што яму было кепска яшчэ звечара, калі легла за балотам у мяккія імхі счырванелае сонца. Але тады трывожны покліч не даходзіў да паўзучай істоты, і тым больш дзед сам не прасіў помачы, – ужо нат і не спадзяваўся на яе... Вуж скруціўся шэрым кольцам і затаіўся, як чакаў, калі ажыве застаялая кроў, калі дзед глыбака ўздыхне паветра, – і тады пачнецца ўжо новы адлік часу, тады адсунецца на нейкі час тая апошняя хвіліна і дзед зноўку будзе радавацца цяплу і сонцу, лесу і сваім насельнікам, з якімі ён жыве ў суладдзі не адзін дзесятак гадоў... (фрагмент)

View/ Download This Chapter/ Article... Уся кніга ў адным файле

Worth reading:

pdf
Бароўскі Анатоль, Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Сшытак першы

Бароўскі Анатоль

Мы сядзім на беразе Сожа, моўчкі глядзім удалячынь. У небе куляюцца ці то галубы, ці то чайкі, не зразумець, і лёгкі вецер ахутвае нашыя твары. Рыгор глядзіць у засмужаную далеч, быццам хоча нешта выдзеліць з краявіду, прымружвае вочы, не адводзіць позірку ад нейкае нябачнае кропкі, уздыхае. Потым праз нейкі час, схамянуўшыся, адарваўшыся ад сваіх думак, прамаўляе: – Мне так не хапала там, у Горным лагеры, вось гэтага патаемнага шэпту С... More »


pdf
Бароўскі Анатоль, Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Паўстанец духу – Рыгор Клімовіч

Сшытак другі

Бароўскі Анатоль

Дзядзька Рыгор казаў: – Я баюся сцвярджаць, што я чалавек шчаслівы, але і не магу сказаць, што я нешчаслівы. Тут ужо з якога боку паглядзець і якім прыборам вызначаць тое шчасце. Калі Бог даў табе жыццё, адправіў у жыццёвую дарогу, ды і ў не абы якую дарогу, а поўную пакутаў і выпрабаванняў, то міжволі задумваешся – ці выпадкова выпаў перада мною такі шлях? Бог не спакушае, Ён толькі можа падвесці нас да нейкіх спакусаў, але я нічым у ж... More »


pdf
epub
Бароўскі Анатоль, Кузьня

Кузьня

Подступы да рамана

Бароўскі Анатоль

Галоўны герой рамана Антон Клімовіч трапляе ў XVI стагоддзе і становіцца летапісцам гетмана Вялікага Княства Літоўскага Канстанціна Астрожскага падчас Аршанскай бітвы. Аўтар стварае свет, у якім існуе некалькі рэальнасцяў. Касмічныя і падземныя падарожжы, анёлы-ахоўнікі ўдала спалучаюцца з падзеямі сучаснай гісторыі – фармаванне і станаўленне незалежнай Беларусі, з’яўленне і знікненне дзяржаўных сімвалаў, чарнобыльская катастрофа, абаро... More »


pdf
Бароўскі Анатоль, Воляй абраны

Воляй абраны

Раман

Бароўскі Анатоль

У кнізе Анатоль Бароўскі засяродзіў сваю ўвагу на каханні кіраўніка паўстання 1863—1864 гадоў Вікенція Канстанціна Каліноўскага і яго нарачонай, Марыі Ямант, якое яны пранеслі праз віхуры і здзекі, вытрымаўшы і перамогшы, выстаяўшы і даказаўшы, што вышэй Кахання нічога ў Сусвеце не існуе. Паралельна з гэтай тэмай аўтар паспрабаваў разабрацца ў тым, чаму вызвольнаму паўстанню, нават задоўга да пачатку яго, была наканавана параза. І — пер... More »


pdf
Бароўскі Анатоль, Юницкого небесные дороги, Издание второе, дополненное и переработанное

Юницкого небесные дороги

Документальный роман

Бароўскі Анатоль

Анатолий Юницкий родился в Беларуси, на Гомельщине, в деревне Крюки. До Чернобыля от неё – рукой подать. Катастрофа на АЭС смела её с лица земли, и теперь она «похоронена» в мёртвой зоне, усыпанной радионуклидами… С детства грезил космосом. Изучал труды гениального изобретателя Казимира Семеновича, белоруса, который задолго до К. Циолковского – за двести пятьдесят лет – изобрёл многоступенчатые ракеты. Учёный Юницкий отвергает полёты в ... More »


epub
Бароўскі Анатоль, Вужык

Вужык

Аповесць

Бароўскі Анатоль

– Тады скажыце, калі ласка, а вы самі ў той час дзе знаходзіліся, калі не сакрэт? Позірк у следчага спакойны, у шэрых вачах – абыякавасць, падобная на стому. Было ўражанне, што ён і папытаўся нехаця, яму і не трэба быў адказ. Бо ён яго ведаў загадзя. Кожны раз, калі прамаўляў свае пытанні, правае брыво падскоквала ўверх, выгіналася дугой – і тут жа апускалася, прыкрывала вока зноў, – як усё роўна хавала затоены позірк. (фрагмент) More »


epub
Бароўскі Анатоль, Замалі мой грэх

Замалі мой грэх

Аповесць

Бароўскі Анатоль

За акном – цемрадзь. За акном – цішыня... Нават галінка ясакору, што настойліва церлася аб тоўстую шыбіну акна, напамінаючы пра сябе, аціхла, супакоілася... А то на нейкі момант блісне ў шыбы зыркае святло ад фар легкавушак, што ўязджаюць у вароты бальніцы, ды зноў сутонніцца ноч у двары. У акно кабінета загадчыцы рэанімацыйнага аддзялення Зінаіды Паўлаўны заглядвае цікаўна круглатварая поўня. Яна то ўсміхаецца даверліва, прымружыўшы ве... More »


epub
Бароўскі Анатоль, Муха

Муха

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся, бо…” “Што – “бо”? Што? – яе смех тоненькім званочкам ліецца скрозь тоўшчу пакаёвай прасторы. – Чаго ты злуешся? Сам усюды гойсаеш, а мне... More »


epub
Бароўскі Анатоль, Курт – сябар Петруся

Курт – сябар Петруся

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Ноч... Глыбокая і золкая ноч раскашоўвалася на зямлі... Два чалавекі, на адлегласці адзін ад аднаго ў некалькі тысячаў кіламетраў, прачнуліся ў адзін і той жа час. У Гомелі было тры гадзіны ночы, а ў Санкт-Пецярбурзе – чатыры, – так рассунуліся гадзіны па раскладзе новага адліку часу, калі ўсталяваліся межы паміж дзяржавамі, якія адчулі сябе самастойнымі і незалежнымі... (фрагмент) More »


epub
Бароўскі Анатоль, Алачка, альбо норавы савецікусаў

Алачка, альбо норавы савецікусаў

Аповесць

Бароўскі Анатоль

Алачка любіла раскошу. Не так каб і надта, але ўсё ж... Дробязныя перашкоды ці бытавая неўладкаванасць раздражнялі і прыгняталі яе, быццам напаміналі, што яна такая ж, як і ўсе. Ну, амаль усе, у якіх нечага не стае, у нечым маюць патрэбу, праз што і пакутуюць простыя смяротныя, сварацца, нават ненавідзяць адно другога... Яна ж гэтага баялася, і лічыла, што калі хапае ўсяго з коптурам, то і жыццё праходзіць гладка і спакойна. (фрагмент) More »