![]() |
![]() |
Вырашыў зрабіць невялічкую кніжачку ў адпаведнасці са сваімі фінансавымі магчымасцямі. У яе ўвайшлі найбольш цікавыя артыкулы напісання ў гэтым годзе, як раз напярэдадні 7 жніўня, а таксама спіс маіх публікацый. Дарэчы, ніколі не думаў, што на складанне гэтага спісу пойдзе некалькі месяцаў. Аднак ён атрымаўся далёка не поўны. Адсутнічаюць публікацыі на польскай і некаторых іншых залежных мовах, артыкулы ў розных рэгіянальных выданнях, к... More »
Беларуская рэспубліканская грамадская арганізацыя “Аб’яднаны шлях” прадстаўляе вашай увазе даведнік “Падтрымка грамадзянскай супольнасці на Беларусі”, падрыхтаваны ў межах праграмы “Фонд па панядзелках” на базе інфармацыі, якая размяшчаецца на партале www.ngo.by. More »
На мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў гандаль людзьмі набыў такія маштабы, што беларускае грамадства не можа не звярнуць на яго пільнай увагі. Па адзнаках экспертаў, ад 800 да 900 тысяч жанчын, мужчын і дзяцей штогод у цяперашні час перамяшчаюцца праз дзяржаўныя межы па ўсім свеце для продажу і наступнай эксплуатацыі. Па прыбытковасці дадзенае злачынства займае трэцяе месца пасля гандлю зброяй і наркотыкамі і прыносіць арганізаванай злачыннасці к... More »
Get to Know Yourself is another book by Father Kanstantsin Bandaruk, a priest. It is a sequel to The Truth Will Liberate Us. It also features reflections on religious topics. The author departs from a classic clerical style, conducting a free discussion. The style is not commonly used in religious practices, but his reflections can be used by the faithful and by priests during preparations for sermons. The Holy Book is the universal Wor... More »
Галоўны зьмест Беларускага Народнага Фронту (дзеля чаго ён і быў створаны) – гэта ліквідаваць камунізм, здабыць незалежнасьць Беларусі і адчыніць дарогу да дэмакратыі. Але напачатку, пакуль Фронт не ўвайшоў яшчэ ў сілу, а камунізм быў моцны, пра гэта казалася асьцярожна. У жніўні 1989 года на Сойме Фронту, які праходзіў у Чырвоным касьцёле ў Менску, было адкрыта сцьверджана, што наша галоўная задача – суверэнітэт і незалежнасьць Беларус... More »
У кнігу В. Быкава ўвайшлі две аповесці: «Яго батальён» і «Пайсці і не вярнуцца». Вайна і мараль, вайна і асоба — вось тыя кардынальныя праблемы, якія энайшлі ўвасабленне і ў новых аповесцях Васіля Быкава. Героі гэтых твораў здзяйсняюць не толькі подзвігі на вайне, але і паказваюць найвыдатнейшыя маральныя якасці гуманістаў, людзей нашага грамадства. More »
Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштына... More »
War Generation is the third book of the four-book series The Daily Life of Belarusians in the Bialystok Area covering World War II and occupation from 1939 to 1944. Just like the previous books of the series, it is based on accounts of witnesses to past events. People interviewed for the book were teenagers and children during the war. Their perceptions of the world and adventures under the occupation fill the book with emotions and ext... More »
"ПАКАЛЕНЬНЕ МАЛАДОГА ФРОНТУ" - асэнсаваньне фэномэну моладзі Беларусі, народжанай у 1970-85 гг. Пакаленьне краху камунізму, дэклярацыі незалежнасьці й дыктатуры Лукашэнкі выходзіла на вуліцы ўвесну 1996-га і стварала Малады Фронт, кансьпіравалася ў падпольлі й займалася шоў-бізнэсам, прападала ў субкультурах і гінула ў правале Нямігі, абараняла Курапаты й ішло да Хрыста. Хто яны - пакаленьне Івана Іванкова й Макса Мірнага, Севы Янчэўска... More »
Вайна шпарка кацілася пад адхон, днямі быў узяты Бэрлін, а мы ўперліся ў нямецкі абарончы рубеж за невялікім аўстрыйскім гарадком і трэці дзень стаялі на месцы. Немцы часам пастрэльвалі з гарматаў і мінамётаў, і тады сярод ладных, вастраверхіх дамкоў гахалі выбухі, і ўшчэнт разьлятаўся наўкола чырвоны друз чарапіцы. Каб ня той даховачны ды цагляны друз, якім быў закіданы асфальт, было б дужа здатна каціць на ровары, асабліва ад паваротк... More »