![]() |
![]() |
У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе М. І. Дзенісевіча "Фінская пастка". Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў - былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры, якая выкрывае антычалавечую практыку фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай... More »
Мы, прадстаўнікі беларускай грамадскасці, заклапочаны тым, што беларуская мова не мае спрыяльных умоваў для існавання і развіцця ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі Беларусі, абедзве мовы - беларуская і расейская - ёсць дзяржаўнымі, але ўлады ўвесь час цураюцца беларускай мовы. Яна амаль не ўжываецца на афіцыйным узроўні, практычна ўсе законы ў Беларусі выдаюцца выключна па-расейску. Паводле апошніх даследаванняў, 48 % беларусаў лічаць бела... More »
Адказ "беларуская" на пытанне пра родную мову падчас перапісу насельніцтва - гэта цяпер тое, што можа зрабіць абсалютна кожны чалавек для падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства - перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу - надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яг... More »
Як вядома, развіццё чалавецтва трымаецца на яго разнастайнасці. Перш за ўсё, маецца на ўвазе рознасць моваў, культуры, тэрытарыяльных асаблівасцяў, гісторыі. З гэтага складаецца працэс стварэння асобнай нацыі, дзяржавы, асэнсавання кожнага чалавека як яе часткі. Цікава толькі, з чаго пачынаюцца ўсе гэтыя працэсы. Мне заўсёды падавалася - асноўную ролю ў гэтым адыгрывае мова, такая, здавалася б, звычная сістэма рэчаў у паўсядзённым жыцці... More »
Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглага, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Берасце). 14 верасня Берасце было занята нямецкімі войскамі. Захопнікі трое сутак атакавалі Берасцейскую цвердзь, якую мужна абаранялі польскія салдаты начале з брыгадным генералам Канстанцінам Плісоўскім. Немцы ў некалькі разо... More »
Ідэя паставіць у Лідзе помнік заснавальніку горада вялікаму князю Гедыміну ўзнікла адразу пасля паспяховай пастаноўкі помніка Францішку Скарыну ў 1993 годзе. Горад паверыў, што гэта можна зрабіць. Першым адгукнуўся на ідэю лідскі скульптар Вадзім Вераб’ёў. Яго дыпломная праца “Заснавальнік горада Ліды вялікі князь Гедымін” была створана ў 2001 годзе і захоўваецца ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі. У 2004 годзе адбыўся “круглы стол” з... More »
Яшчэ, калі ў 70-х гадах пачала працаваць ва Ушацкай раённай газеце, узяла сабе за правіла кожны матэрыял пісаць толькі па-беларуску, хаця на старонках нашага "Патрыёта" ў той час вольна гулялі рускамоўныя лозунгавыя артыкулы і пастановы, а напалову і карэспандэнцыі. Мае калегі Пётр Пратасевіч і Мікалай Лісічонак, якія прыстойна пісалі па-беларуску, у хуткім часе памянялі месца жыхарства. Прыходзілі новыя супрацоўнікі, якія таксама пас... More »
У савецкія часы пра такое казалі: "Узнагарода знайшла герояў". Але знайшла яна іх раней, а вось уручыць медалі Рады БНР атрымалася толькі зараз, калі Менск наведаў Мікола Пачкаеў. І наведаў ён радзіму менавіта, каб уручыць медалі БНР кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы - Алене Анісім і Алегу Трусаву, а таксама іншым грамадскім дзеячам. Як вядома, Рада БНР - гэта такі своеасаблівы беларускі дэмакратычны ўрад у выгнанні. Паводле стату... More »
"Паланэз" Дзякуючы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" ў гарадзенскім выдавецтве "ЮрСаПрынт" свет пабачыў першы нумар слонімскага літаратурнага альманаха "Паланэз". Прыгожае афармленне альманаха каляровымі рэпрадукцыямі карцін слонімскага мастака Міколы Бушчыка, цудоўныя творы слонімскіх літаратараў, пачынаючы ад Кандрата Лейкі і да сённяшняй вясковай школьніцы-паэткі Дар'і Раманавай, зацікавяць чытачоў, як афармленнем... More »
21 жніўня адышоў у лепшы свет адзін з найвыдатнейшых гістарычных пісьменнікаў Леанід Дайнека, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Мележа, дзяржаўнай прэміі БССР, сябра Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ён ствараў мастацкую гісторыю Бацькаўшчыны, перагортваючы пласт за пластом. Яго раманы "Меч князя Вячкі", "Жалезныя жалуды", "След Ваўкалака", "Назаві сына Канстанцінам" увасаблялі рэальных гістарычных асобаў, наталялі прагу чытачоў да спа... More »