![]() |
![]() |
У чэрвені гэтага года стала вядома, што ў Беларусі нарэшце ўвекавечаць у бронзе памяць Васіля Быкава. Гаворка ішла пра прыгожую мемарыяльную дошку, якую планавалі ўсталяваць на фасадзе дома па вуліцы Максіма Танка, 10, дзе жыў і дзеяў пісьменнік з 1978 па 2003 год. І вось гэты дзень надышоў - мемарыяльная дошка памерам 1,83 м у вышыню і 0,5 м у шырыню заняла сваё месца. Нагадаем, ініцыятарам усталёўкі выступілі дабрачынны фонд Марыі Маг... More »
Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах пачаўся з падарункаў гораду. Ранкам 6 верасня адбылося адкрыццё скульптурнай кампазіцыі, прысвечанай Бялыніцкаму абразу Божай Маці. Гранітны анёл упрыгожыў плошчу каля царквы ў гонар абраза. Памер каменнага анёла, які выкананы з пакастоўскага граніту - 3 х 2 м. Аўтарам скульптуры выступіў магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў. Скульптура прысвечана Бялыніцкай Божай маці, якая з'явілася людзям цуд... More »
Апазіцыю цікавяць толькі два важныя пункты з Канстытуцыі 1994-га - абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта і колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў для аднаго чалавека. Магчымае вяртанне да беларускай канстытуцыі 1994 года не мае на ўвазе аўтаматычнае пазбаўленне рускай мовы статусу дзяржаўнай, пра гэта заявіла член прэзідыума Карды-нацыйнай рады апазіцыі Марыя Калеснікава. Вяртанне да Канстытуцыі 1994 года было адным з лозун-гаў экс-кандыдата ў п... More »
У панядзелак, 17 жніўня, у сядзібе ТБМ адбылося запланаванае паседжанне аргкамітэта па правядзенні Усебеларускага круглага стала. У сваім выступе У. Колас, старшыня Рады інтэлігенцыі, падкрэсліў, што нам нельга выпускаць зпад увагі заўтрашні дзень. Трэба, каб штодзённыя падзеі прывялі да нечага светлага і добрага. Рада інтэлігенцыі ад пачатку свайго стварэння была накіравана на гэта. Нашы прынцыпы: справядлівасць-дэмакратыя-законнасць. ... More »
Шматлікія акцыі пратэсту супраць грубага ўжывання сілы ў дачыненні да нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў ускалыхнулі ўсю краіну. Паводле дадзеных Праваабарончага Цэнтра "Вясна" па ўсёй краіне за тры дні было затрымана каля 7000 чалавек, 250 чалавек было змешчана ў вайсковы шпіталь у Менску, у 10-ты шпіталь і ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі са шматлікімі раненнямі і траўмамі. Нобілеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч назвал... More »
Дзень беларускага кнігадрукавання ці беларускага першадруку, Дзень беларускай Бібліі… Па-рознаму называюць шосты дзень жніўня 1517 года, калі ў чэшскай Празе запрацаваў друкарскі станок Францішка Скарыны. Назвы не мяняюць сутнасць найвялікшай падзеі ў культурным лёсе нашага народа. Вядома, ёсць штогадовае Свята беларускага пісьменства і друку, але і гэты, шосты жнівеньскі дзень, павінен мець свае святочныя акцэнты. Прынамсі, так лічаць... More »
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет 12-га склікання прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР Сяргей Навумчык згадвае той час: Гэты дзень тады ж, у 90-м, быў абвешчаны Днём Незалежнасці, хаця Дэкларацыя незалежнасць не абвяшчала. Строга кажучы, яна толькі пацвярджала тое, што было ўжо запісана ў Канстытуцыі БССР 1978 года - што Беларусь з’яўляецца суверэннай рэспублікай. Незалежнасць будзе абвешчаная толькі праз год, 25 жніўня 9... More »
Трагічная вестка прыйшла раніцай 17 ліпеня: на 72-ім годзе жыцця памёр Юры Нагорны… Вядомы ў краіне грамадскі дзеяч, педагог, руплівец роднай мовы, шматгадовы і нязменны кіраўнік Аршанскай раённай арганізацыі ТБМ, сябар Рэспубліканскай і Віцебскай абласной рады арганізацыі. Проста немагчыма паверыць у рэальнасць таго, што здарылася… Чалавек вялікай душы, выдатны арганізатар, вытанчаны інтэлігент, з якім заўсёды прыемна было пагаварыць, ... More »
Гістарычная праўда жыцця сцвярджае: адбяры ў народа мову - і народа паступова не стане. Менавіта па гэтай прычыне кіраўнікі ў нашай дзяржаве ўзялі курс на знішчэнне нацыянальнай мовы беларусаў. I для гэтага вышэйшая ўлада здрадніцкі прыдумала сумнавядомае двухмоўе. Стагоддзямі знішчальнага панавання чужынцаў у Беларусі ішло апантанае знішчэнне беларускай мовы. Знакаміты Ядвігін Ш. сказаў: "Мова - гэта кроў народа". I чужаземныя захопнік... More »
Пасля завяршэння комплексу рэстаўрацыйных работ ва ўрачыстай абстаноўцы адчыніла дзверы вежа Гедыміна. Сімвалічна, але значная падзея адбылася ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Дакрануцца да сярэднявечнай гісторыі змаглі не толькі жыхары горада, але і шматлікія яго госці. На працягу многіх гадоў не спыняліся работы па аднаўленні замка. Унікальны помнік абарончага дойлідства прайшоў доўгі шлях да адраджэння. У 2001 годзе на рэспу... More »