![]() |
![]() |
Гэты музыкант — яркі творца-вынаходнік, які не проста развівае і рухае наперад беларускую нацыянальную культуру, але і шукае ў ёй новыя шляхі. Аўтарскі вечар на вялікай філарманічнай сцэне — адмысловая падзея, магчымасць пазнаёміць слухачоў са сваімі лепшымі сачыненнямі, паказальная і ў стылістычным сэнсе. Вечарына адлюстроўвае жыццё кампазітара, яго мысленне, тэат... More »
Складнікі праграмы «BELARUS OPEN» Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва «Тэарт» абвешчаны лепшымі ўзорамі сучаснага беларускага тэатра. Да часткі гэтых спектакляў мы неаднаразова звярталіся, і меркаванні нашых аўтараў падаюцца вычэрпнымі. Пра тыя творы, што апынуліся ў полі зроку часопіса дзякуючы фэсту, выпадае адгукнуцца ўпершыню. Рознабаковы агляд паказанага, у тым ліку і замежных пастановак, прапануем у наступным, лістападаў... More »
Творчасць савецкага кампазітара Мечыслава Вайнберга ў апошнія гады набірае папулярнасць і ў Расіі, і за мяжой. У новым сезоне ў Расіі пройдуць тры пастаноўкі яго опер ў буйнейшых тэатрах -- у Маскоўскім вялікім («Ідыёт»), Екацярынбургскім оперным і «Новай оперы» (у абодвух — «Пасажырка»), а летам 2016 года ўсіх апярэдзіла няўрымслівая Марыінка, што таксама прапанавала прэм'еру «Ідыёта». More »
Працы Сяргея неаднаразова ўдастойваліся ўзнагарод буйных форумаў (І прэмія Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі ў Віцебску, Гран-пры Міжнароднага фестывалю-конкурсу сольнага танца імя Махмуда Эсамбаева ў Грозным), раз-пораз узнікалі ў справаздачных канцэртах харэаграфічнага каледжа, але «Анатомію танца» можна назваць першай прэзентацыяй творчай дзейнасці... More »
Два досыць яркія праекты паказала нядаўна гімназія-каледж. Першы быў прэзентаваны на вучэбнай сцэне ўстановы і меў назву «Пачатак» (гэта фінал 4-га Агляду сучаснай харэагафіі). Другі — справаздачна-выпускны канцэрт — адбыўся на пляцоўцы Нацыянальнага тэатра оперы і балета. More »
Фэст класічнай музыкі не проста ўпрыгожыў гарадскія афішы, але зрабіўся знакавай падзеяй у культурным жыцці ўсяго рэгіёна. Пяць канцэртных вечароў, праграмы, насычаныя і цікавыя для самай патрабавальнай публікі, творчыя сустрэчы і майстар-класы з выканаўцамі, цёплая, сардэчная атмасфера пераканалі нават заўзятых скептыкаў у тым, што свята атрымалася. More »
Медытатыўная, трохі «шурпатая» электронная музыка, прасякнутыя прыгожай пачуццёвасцю фотаздымкі, а таксама паэтычныя словы, якія лепей за ўсё шаптаць на вушка невыпадковаму чалавеку... Мультымедыйны праект «Aortha + Goron» літаральна занурвае ў сваю сатканую з гукаў, сэнсаў і выяваў прастору, далікатна, але па максімуме ўздзейнічаючы на эмоцыі рэцыпіента. Гэта акура... More »
Незалежна ад таго, хто вы: візуальны распрацоўшчык, пазаштатны ілюстратар або мастак (творца з пасведчаннем ад Саюза мастакоў ці незарэгістраваны прадстаўнік багемы), — зрабіць моцнае партфоліа ў любым выпадку скрайне важна. Структураваная сістэма падачы візуальнай інфармацыі дапаможа вам у размове з куратарамі, калекцыянерамі, галерэйнымі ўстановамі, пацешыць ... More »
Мінскі Міжнародны Калядны оперны форум прайшоў у шосты раз. Першай дзеяй свята зрабіўся ІІ Мінскі міжнародны конкурс вакалістаў, які паступова становіцца традыцыяй, набірае аўтарытэт і прываблівае ўсё новых спевакоў. Другой дзеяй — уласна форум. Як заўжды, ён меў разнастайную праграму, уключаў тры спектаклі — «Царскую нявесту», «Яўгена Анегіна» і «Кармэн» з запрошанымі зоркамі, праект маладых выканаўцаў «Італьянская жарсць», а таксама г... More »
Паслядоўна і мэтанакіравана Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя Жыновіча будуе беларускі рэпертуар. «Прасоўвае» самае яркае ў творчасці сучасных кампазітараў. Згадваюцца ажыццёўленыя сумесныя праекты з Ларысай Сімаковіч: у адных яна ўдзельнічала як кампазітар, у іншых — як рэжысёр. Не забываюцца і выступленні з аркестрам нашых лепшых цымбалістаў, прэзентав... More »