![]() |
![]() |
Мястэчка Свіслач – раённы цэнтр Гарадзеншчыны – слаўнае не толькі гісторыяй, але і сучаснымі падзеямі. Самая першая загадка: дзе парэшткі замка свіслацкага князя XIII ст. І ці ўвогуле быў ён, той замак? Усе чулі пра Свіслацкую гімназію XIX ст. і яе вучня Кастуся Каліноўскага, помнік якому ў Свіслачы – адзіны ў Беларусі. А на мяжы XX і XXI стст. Свіслач праславіў тутэйшы гораданачальнік – вертыкальшчык, паставіўшы ў цэнтры помнік кату на... More »
На першы погляд, вёска Воўпа стварае ўражанне самага што ні ёсць тыповага мястэчка Заходняй Беларусі. Але ўжо пры першым знаёмстве з яго гісторыяй адкрываюцца рэчы сапраўдны незвычайныя. Аказваецца, тутэйшы касцёл – самы вялікі драўляны каталіцкі храм Беларусі, а ягоны алтар – старэйшы за сам касцёл шэдэўр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Уражвае адно толькі пералічэнне імёнаў знакамітых людзей, якія былі з Воўпай звязаныя: Мікалай Гу... More »
Вёска Гнезна, знакамітая сваім познегатычным касцёлам святога Міхала, да таго ж мае цікавую шляхецкую сядзібу. На дзіва, яна не закінутая і разваленая, а адноўленая мясцовымі ўладамі і сёння выкарыстоўваецца для грамадскіх патрэбаў. Вельмі рэдкае спалучэнне для Беларусі, калі ў мястэчку ў добрым стане адначасова два цікавыя помнікі архітэктуры. Застаецца толькі чакаць турыстаў, якія, аднак, не вельмі сюды спяшаюцца. Чаму? <br /><center... More »
Горад, узніклы яшчэ ў канцы X ст., упершыню трапіў на старонкі летапісаў толькі ў сярэдзіне XIII-га. Праз стагоддзі быў у віры гістарычных падзеяў, звязаных з гісторыяй вялікай панямонскай дзяржавы Літвы. Ён мае ўнікальную планіроўку, бо ў XV ст. горад быў перанесены з узвышшаў на скрыжаванне гандлёвых шляхоў. Аддзеленыя ад асноўнай тэрыторыі гістарычнага цэнтру сярэднявечныя замкі Шведская гара і Замчышча ідэальныя мясціны для археалаг... More »
Старажытнае мястэчка на Мядзельшчыне над маляўнічым возерам у зоне балта-славянскага кантакту – калісьці родавае гняздо князёў Свірскіх. У цэнтры паселішча ўзвышаецца гара, на якой у сярэднявеччы стаяў княскі замак. Пра даўнюю гісторыю Свіры прыпамінае велічны касцёл святога Мікалая – рэдкі ў Беларусі помнік ранняга барока. Даўняя гісторыя, вялікае возера ў атачэнні лясоў і ўзвышшаў – прывабная турыстычнае мясціна, турыстам, на жаль, ам... More »
На некалькі стагоддзяў ён стаў памежным бастыёнам Літвы, аб які раз за разам разбіваліся хвалі маскоўскай экспансіі. Толькі падчас самай жахлівай для Беларусі вайны ў сярэдзіне XVII ст. мсціслаўскі замак штурмам узяло маскоўскае войска пад камандаю ваяводы Трубяцкога, а мсціслаўцаў, якія знайшлі ў ім сховішча, пагалоўна выразалі. Пётр Мсціславец у XVI ст. спрабаваў прынесці ў Масковію друкаваную кнігу, але яго адтуль выгналі разам з пап... More »
Кароткі перыяд эйфарыі ад абвешчання незалежнае беларускае дзяржавы хутка перайшоў у цяжкую штодзённую, часам здавалася, безнадзейную працу ў пабудове дзяржаўных структураў. І хоць да гэтага не дапусцілі акупанты, урад БНР здолеў сцвердзіцца на міжнароднай арэне, калі не дэ-юрэ, то прынамсі дэ-факта. Расейскім бальшавікам нічога не заставалася, як абвесціць камуністычную альтэрнатыву – Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусі. <br /... More »
Хоць за часы камуністычнай улады гістарычная забудова Менску была моцна пабураная, у старым горадзе ацалела нямала будынкаў, звязаных з БНР і беларускім нацыянальным рухам. Яны нічым не адзначаныя, не маюць ніводнай памятнай шыльды, а вуліцы, на якіх стаяць, носяць назвы бальшавіцкіх правадыроў. Да іх прыходзяць з ушанаваннем беларускія патрыёты, а лукашэнкаўскія ўлады святкуюць юбілей Чырвонай арміі і ленінскага камсамола. <br /><cent... More »
Сабраны ў снежні 1917 г. у Менску Усебеларускі з’езд стаўся самым прадстаўнічым у найноўшай гісторыі Беларусі. У ім узялі ўдзел дэлегаты ўсіх этнічных рэгіёнаў краіны ад Беластоку да Смаленску і галоўныя палітычныя партыі ды грамадскія арганізацыі. Надзвычайныя падзеі ў Расеі, а менавіта бальшавіцкі пераварот і ліквідацыя дэмакратычнае рэспублікі, павярнулі кірунак Усебеларускага з’езду ад спадзяванняў на аўтаномію ў дэмакратычнай Расеі... More »
Падчас Першай сусветнай вайны галоўны цэнтр беларускага руху перамясціўся з Вільні ў Менск. Пасля вялікага нямецкага наступу ў 1915 г. Менск стаў прыфрантавым горадам, насельніцтва яго імкліва расло за кошт прыезджых вайсковых і цывільных службоўцаў ды бежанцаў з занятых немцамі беларускіх тэрыторый. Не выпадкова ў гэтым горадзе ў канцы 1917 пачатку 1918 г. адбыліся лёсавызначальныя падзеі ў гісторыі краіны, а сам Менск стаў новай белар... More »