![]() |
![]() |
Цела мужчыны знайшлі яго калегі, якія самастойна арганізавал і пошукавы атрад, недалёка ад вёскі Сасноўка Гомельскага раёна. Аўтамабіля «Форд Гэлаксі » бардовага колеру, на якім таксіст адправіўся на працу, побач з ім не знойдзена. Іншыя пад рабязнасці справы пакуль не выдаюцца More »
У арыгінальным адказе на ліст арганізатара кампаніі "Справаводства па-беларуску" барысаўчане ўзгадалі Дэвіда Боўі, пажадалі ўсім цукру ў гарбаце і лавэ ў гаманцы. Генеральны сакратар БАТЭ Андрэй Вашкевіч напісаў верш на беларускай мове, у якім распавёў, як "жоўта-сінія" выкарыстоўваюць "родную мову", паведамляецца на афіцыйнай старонцы барысаўчан у сацыяльнай сетцы "ВК". More »
У Рэчыцы міліцыя затрымала журналіста-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага. Як паведаміў Жукоўскі, ён праводзіў вулічнае апытанне ля Дома побыту ў цэнтры Рэчыцы. «Каля Дома побыту размешчана, прычым ужо даўно, выказванне Кастуся Каліноўскага «Не народ для ўрада, а ўрад для народа». Я прасіў мясцовых жыхароў выказаць іх меркаванне: ці згодныя яны з гэтымі словамі. Але прыйшла міліцыя і без тлумачэння прычын прапанавала мне прайсці ў РА... More »
У рэдакцыю TUT.BY звярнуўся тата пяцігадовага хлопчыка. Малы ходзіць у адзін з гомельскіх дзіцячых садкоў, дзе яго рэгулярна прапануюць сфатаграфаваць у ваеннай форме. Прычым нават не ў беларускай, а расейскай. «Навошта ў такім раннім узросце прывіваць любоў да чужой радзімы? І наогул рабіць акцэнт на ваеннай тэматыцы?» — не разумее бацька хлопчыка More »
Пасля ўводу ў дзеянне Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза беларускія вытворцы страцілі магчымасць карыстацца прадугледжаным Канстытуцыяй краіны правам выбару адной альбо адразу дзвюх дзяржаўных моў пры аздабленні ўпакоўкі сваёй прадукцыі. More »
Беларуская мова патроху перастае быць доляй толькі культурнай інтэлігенцыі, апазіцыі і пажылых жыхароў вёскі, паступова пашыраючы сваю прысутнасць ва ўсіх сферах жыцця. Бізнэс — не выключэнне. Рэкламныя білборды, што на мове прасоўваюць прадукцыю буйных сусветных брэндаў, ужо даўно сталі звыклымі. More »
У спісе законаў, у якія будуць уносіцца змены ў 2016 годзе, пазначаны і закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Пра гэта нядаўна паведаміў сайт Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак успрыняў навіну з пэўнай надзеяй. More »
Закон “Аб абароне спажыўцоў” патрабуе зменаў – так лічыць каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справааводства па-беларуску” Ігар Случак. Ён сфармуляваў палажэнне закона, якое датычыць маркіроўкі тавара, і новую рэдакцыю разаслаў усім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. More »
Народная мудрасць кажа, што работа не воўк, у лес не ўцячэ. Аднак, улічваючы цяперашняе дзяржцкаванне «дармаедаў», што крочыць па краіне шырокім крокам, за працай яшчэ як ганяюцца! Сашка-мент вунь як бегае з адной працы на другую. І ніводную кінуць не можа, бо абедзве аднолькавыя. У гэтым ацяпляльным сезоне Санёк праявіў знаходлівасць і паспеў узяць у свае рукі ажно дзве качагаркі – шчасліўчык! Ацяпляць трэба і малочны завод, і крамы, і... More »
Апаратчык абпалу ААТ "Гомельскі хімічны завод" Аляксандр Клімаў судзіцца з былым прадпрыемствам, якому аддаў 33 гады бездакорнай працы. Пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды ў памеры 144 млн. руб. заяўлены ў суд Савецкага раёна Гомеля пасля таго, як работнік атрымаў вытворчую інваліднасць, а кіраўніцтва завода паспяшалася "выкінуць" пацярпелага на вуліцу. More »