![]() |
![]() |
У рэдакцыю TUT.BY звярнуўся тата пяцігадовага хлопчыка. Малы ходзіць у адзін з гомельскіх дзіцячых садкоў, дзе яго рэгулярна прапануюць сфатаграфаваць у ваеннай форме. Прычым нават не ў беларускай, а расейскай. «Навошта ў такім раннім узросце прывіваць любоў да чужой радзімы? І наогул рабіць акцэнт на ваеннай тэматыцы?» — не разумее бацька хлопчыка More »
Пасля ўводу ў дзеянне Тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза беларускія вытворцы страцілі магчымасць карыстацца прадугледжаным Канстытуцыяй краіны правам выбару адной альбо адразу дзвюх дзяржаўных моў пры аздабленні ўпакоўкі сваёй прадукцыі. More »
Беларуская мова патроху перастае быць доляй толькі культурнай інтэлігенцыі, апазіцыі і пажылых жыхароў вёскі, паступова пашыраючы сваю прысутнасць ва ўсіх сферах жыцця. Бізнэс — не выключэнне. Рэкламныя білборды, што на мове прасоўваюць прадукцыю буйных сусветных брэндаў, ужо даўно сталі звыклымі. More »
У спісе законаў, у якія будуць уносіцца змены ў 2016 годзе, пазначаны і закон “Аб абароне правоў спажыўцоў”. Пра гэта нядаўна паведаміў сайт Савета міністраў Рэспублікі Беларусь. Каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справаводства па-беларуску” Ігар Случак успрыняў навіну з пэўнай надзеяй. More »
Закон “Аб абароне спажыўцоў” патрабуе зменаў – так лічыць каардынатар грамадзянскай кампаніі “Справааводства па-беларуску” Ігар Случак. Ён сфармуляваў палажэнне закона, якое датычыць маркіроўкі тавара, і новую рэдакцыю разаслаў усім дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. More »
Народная мудрасць кажа, што работа не воўк, у лес не ўцячэ. Аднак, улічваючы цяперашняе дзяржцкаванне «дармаедаў», што крочыць па краіне шырокім крокам, за працай яшчэ як ганяюцца! Сашка-мент вунь як бегае з адной працы на другую. І ніводную кінуць не можа, бо абедзве аднолькавыя. У гэтым ацяпляльным сезоне Санёк праявіў знаходлівасць і паспеў узяць у свае рукі ажно дзве качагаркі – шчасліўчык! Ацяпляць трэба і малочны завод, і крамы, і... More »
Апаратчык абпалу ААТ "Гомельскі хімічны завод" Аляксандр Клімаў судзіцца з былым прадпрыемствам, якому аддаў 33 гады бездакорнай працы. Пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды ў памеры 144 млн. руб. заяўлены ў суд Савецкага раёна Гомеля пасля таго, як работнік атрымаў вытворчую інваліднасць, а кіраўніцтва завода паспяшалася "выкінуць" пацярпелага на вуліцу. More »
Пра забойства 33-гадовага гродзенца Дзяніса Васільева паведамілі курды на сайце Kurdish daily news, апублікаваўшы фатаграфіі яго дакументаў і банкаўскіх картак. Увагу прыцягнула напісанне імя і прозвішча лацінкай з беларускай мовы. Хоць самі дакументы аўстрыйскія. На адной з картак значыцца права на пражыванне і працу ў горадзе Брэгенц, на іншых дакументах бачная дата нараджэння — 9 жніўня 1982 года, і месца нараджэння: Беларусь, Гродна... More »
Дыктар хатняга стадыёну «Крумкачоў» збіраецца за зіму падвучыць беларускую мову. Па-беларуску будуць напісаныя і прозвішчы гульцоў на саколках. «Крумкачы», якіх спачатку сезону 1-й лігі футбольнага першынства ніхто сур’ёзна не ўспрымаў, прабіліся ў вышэйшую лігу. Ці будзе каманда з беларускамоўнай назвай прасоўваць родную мову ў элітным дывізіёне? More »
У 1988 г. Гомельскаму ўнівэрсытэту было нададзена імя беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыны. Ад тых часоў з зайздраснай рэгулярнасьцю чуюцца зьедлівыя пакепліваньні нядобразычліўцаў: "На якой жа катэдры вашага ўнівэрсытэта працаваў Скарына?" альбо "А Скарына жыў на Савецкай ці на Кірава?". Між тым ініцыятары найменаваньня, хоць і ня мелі дастатковай інфармацыі, былі ня проста блізкімі да праўды, а сядзелі ў ёй па самую... More »