![]() |
![]() |
У слоўнік уключан багаты лексічны матэрыял, сабраны ў апошнія дзесяцігоддзі на ўсходзе Беларусі, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Падаецца пераважна традыцыйная лексіка. Уключаны таксама розныя ўстойлівыя спалучэнні і звязныя тэксты. Усяго растлумачана каля 4000 слоў. Разлічан на лінгвістаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »
Увазе чытача прадстаўленыя найлепшыя і найбольш выразныя прыклады сучаснай швэдзкай літаратуры. Асаблівая ўвага зьвяртаецца на швэдзкую навэлістыку, якія гістарычна нядаўна пачала разьвівацца ў літаратуры гэтай скандынаўскай краіны. Для швэдзкіх пісьменьнікаў-навэлістаў характэрная нерэальнасьць таго, што адбываецца. Але нерэальнасьць не наўпроставая, яна створаная праз вобразы звычайнага, штодзённага жыцьця, якое сутыкаючы розныя сытуа... Болей »
«1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост памерла ў Вільні ў панядзелак каралева Эльжбета і пахавалі яе ля святога Станіслава ў капліцы Казіміра ў жніўні 24 дня. А пасля малады кароль, маючы слабасць да бялявых, пачаў мілаваць Барбару Радзівіл, якая была ўдавою Гаштольта, ваяводы троцкага, і жыла на той час пры сваёй маці і брату, падчашаму Мікалаю Юр’евічу Радзівілу. І кароль пачаў хадзіць да яе ноччу з палацу аж да дому яе і там у яе... Болей »
Зборнік п'ес, які прапаноўваецца чытачам, адлюстроўвае асноўныя напрамкі ў сучаснай беларускай драматургіі. Кніга адкрываецца гістарычнай драмай "Прарок для Ай-чыны" А. Петрашкевіча, услед за ёй змешчана драматычная паэма Р. Баравіковай "Барбара Радзівіл". Наступная п'еса зборніка "Гапон і Кацярына" В. Лапціка створана па матывах літаратурных твораў В. Дуніна-Марцінкевіча. Алаізе Пашке-віч прысвечана п'еса "Суд Алаізы" В. Коўтун. Завярш... Болей »
Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »
Адметнасць драматургіі абумоўлена натуральнымі, набліжанымі да чалавечага дыцця законамі яе існавання. Працэс стварэння п’есы можна назваць ачалавечваннем жыццёвага матэрыялу. Дае нараджэнне п’есе: аўтар, драматург. Пераўтварэнне п’есы ў спектакль дасягаецца творчымі высілкамі рэжысёра, акцёраў ды іншых майстроў сцэны. Элементы тэатральнага дзеяння – дыялог, жэст, міміка, мізансцэны -- таксама імітуюць чалавечае жыццё. Драматург стварае... Болей »
У дапаможніку асвятляюцца асноўныя кірункі і тэндэнцыі развіцця маладой беларускай паэзіі, прозы і драматургіі 80—90-х гг., аналізуецца творчасць найболып яркіх прадстаўнікоў кожнага літаратурнага жанру. Адрасуецца настаўнікам, вучням старэйшых класаў. Можа быць выкарыстаны абітурыентамі, а таксама студэнтамі філалагічных факультэтаў ВНУ. Болей »
Агульнавядома, што веды ў падручніку па мове, як і ва ўсякім іншым падручніку, у якой бы папулярнай форме яны ні выкладаліся, павінны быць дакладнымі і навукова правільнымі. У падручнік (і навучальны дапаможнік) уключаюцца толькі бясспрэчныя палажэнні і вывады, тое, што трывала ўвайшло ў мовазнаўчы ўжытак і адлюстроўвае сучасны стан лінгвістыкі. Любыя неаргументаваныя адхіленні ад гэтай аксіёмы спараджаюць непажаданыя памылкі, якія стан... Болей »
.У дапаможніку разглядаюцца пытанні тэорыі і практыкі сінтаксісу словазлучэння, сказа і тэксту адпаведна з адукацыйным стандартам вышэйшай школы па курсе «Сучасная беларуская мова». Прапануюцца тэмы рэфератаў, прызначаныя для індывідуальнай работы, а таксама практычныя заданні для самастойных, лабараторных і кантрольных працаў студэнтаў. Праверачны тэст дазваляе высветліць уменне арыентавацца ў праграмным матэрыяле. Прызначаецца студэнт... Болей »
У кнізе зроблена спроба прасачыць дынаміку развіцця сучаснай беларускай паэзіі, падняцца да «вытокаў», растлумачыць з'явы сённяшняга дня зыходзячы з прынцыпу гістарызму. Гэта дазваляе даследаваць заканамернасці, сацыяльны і маральны змест, эстэтычнае багацце, нацыянальную своеасаблівасць і іптэрнацыянальны пафас сучаснай беларускай паэзіі. Разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, студэнтаў, літаратараў, слухачоў народных універс... Болей »