![]() |
![]() |
Станіслаў Шушкевіч: Гэта быў рашучы крок да нашай незалежнасці 27-га ліпеня, 23 гады таму, дэпутаты Вярхоўнага савета БССР ухвалілі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Менавіта гэты дзень з 1991-га па 1996-ы год у Беларусі адзначалася галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці. Тагачасны дэпутат Вярхоўнага Савету, а пазней першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч згадвае як Дэкларацыя рыхтавалася і пры... Болей »
Грамадская актывістка з горада Бабруйска Вольга Піманава 26 чэрвеня атрымала ліст ад палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага. “Ён распавядае пра тое, што кожны дзень, акрамя нядзелі, ходзіць на працу, выварочвае і пакуе рукавіцы, прасціны, “адным словам усё, што ў нас шыецца. Вядома ж, чытаю газеты, з кнігамі – горай, бо часу не стае. За працаю і дробнымі бытавымі клопатамі час ідзе хутка”, - пераказвае Вольг... Болей »
У Баранавічах змагаюцца за гістарычны будынак Жыхары Баранавічаў зноў нагадалі Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь пра неабходнасць захавання гістарычнай спадчыны. У звароце людзі просяць надаць самаму старому будынку горада – “Даходнаму дому” па вуліцы Тэльмана – статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Болей »
Правы чалавека лічацца неад’емнай часткай асноўных правоў і свабодаў якімі валодае кожны чалавек. Правы чалавека ўтрымліваюць грамадзянскія і палітычныя правы (права на жыцьцё і свабоду, свабоду самавыяўленьня і роўнасьць перад законам), сацыяльныя, культурныя і эканамічныя правы якія ўтрымліваць права на культурную самарэалізацыю, права на ежу, права на працу, права на адукацыю. Болей »
Мікола Пашкевіч выдаў кнігу пра родную вёску Рубель “У родным слове адгукаецца душа” - кніга пра вёску Рубель Столінскага раёна выйшла на Берасцейчшыне. Аўтар кнігі – берасьцейскі філолаг Мікола Пашкевіч. Ён называе выданне краязнаўчым, бо яно ўключае ў сябе слоўнік, апісанне традыцый вёскі, уласныя ўспаміны і ўспаміны вяскоўцаў. Болей »
Напярэдадні 26-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларускія ўлады афіцыйна паведамілі, што ў зоне радыеактыўнага забруджваньня працягваюць жыць больш за 10% насельніцтва краіны. Гэта адзін мільён 141 тысяча чалавек. Дзяцей да 18 гадоў сярод іх — амаль 217 тысяч. Як цяпер жывецца пацярпелым? Ці атрымліваюць яны чарнобыльскія ільготы і што кажуць пра дзяржаўную падтрымку? Гомельшчына Вёска Гдзень Брагінскага раёну — на самым поўдні Б... Болей »
Сярэдняя пенсія ў Беларусі на канец мінулага года склала амаль два мільёны беларускіх рублёў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Канашонак. Паводле яе, на працягу мінулага года пенсія падвышалася чатыры разы: у лютым, траўні, жніўні і лістападзе. Болей »
У Баранавічах будуць пратэставаць супраць немагчымасці пратэставаць Намеснік старшыні Баранавіцкай гарадской арганізацыі партыі “Справядлівы свет” Рыгор Дружынін накіраваў 2 сакавіка пісьмовую заяву ў гарвыканкам на правядзенне адзіночнага пікету. Пікет плануецца правесці 18 сакавіка з 12 да 13 гадзін дня ў старым парку горада. Мэта пікетавання: выказванне пратэсту супраць парушэнняў правоў грамадзян на правядзенне масавых мерапрыемства... Болей »
Брэст: суд палічыў правамоцным атрыманне заробку ў канверце Суд Маскоўскага раёна Брэста не задаволіў іск былога работніка ААТ “Талант” Аляксандра Сахарука, які прасіў суд прызнаць наяўнасць заробкаў у канвертах і даплаціць за адпачынак з гэтай сумы. Але, па словах прававога інспектара прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Брэсцкай вобласці, праваабаронцы Ўладзіміра Малея, суддзя Раман Карабан палічыў, што недастаткова фактаў, які... Болей »
Недахоп сродкаў на закупку новых аўтобусаў і запчастак для іх, падаражэнне паліва і нежаданне кіроўцаў працаваць за малыя заробкі - з’яўляюцца асноўнымі прычынамі зняцця асобных рэйсаў з раскладу грамадскага транспарту ў Брэсце. У брэстаўчанаў з’яўляецца ўсё больш шанцаў не дачакацца грамадскага транспарту ў маразы. Кіроўцы аўтобусаў лічаць, што праблемы ёсць і іх трэба неяк вырашаць: - Усе праблемы з-за грошай, няма за што набыць палів... Болей »